Станаўленне незалежнай РБ.

 

У канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў iдзе працэс набыцця рэспублiкамi сапраўднага дзяржаўнага суверэнiтэту. Першымi да рэалiзацыi гэтых мэт прыступiлi рэспублiкi Прыбалтыкi. У сакавiку 1990г. ВС Лiтвы першым з рэспублiк СССР абвясціў аб аднаўленнi поўнага дзяржаўнага суверэнiтэта Лiтвы. Рух за нацыянальнае адраджэнне ўзмацніўся i на Беларусi. 27 лiпеня 1990г. ВС БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi. Беларусь выбрала ўласны шлях развiцця, хоць i не выключыла магчымасцi аб'яднання з iншымi рэспублiкамі ў новы саюз. Гэта падцвярджаецца вынiкамi рэферэндума (сакавiк 1991г). Большасць насельнiцтва выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз. За поўную дзяржаўную незалежнасць выступіў БНФ. У сакавiку 1991г. ВС БССР прыняў пастанову "Аб канцэпцыi новага Саюзнага дагавору", уякой было ўказана, што Беларусь павiнна прыняць удзел у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова ў гэтым месяцы быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР" у якiм гаварылася, што ўся ўлада ў БССР належыць народу. Аднак спадзяваннi захаваць Саюз аказалiся нязбытнымi. Нацыянальныя рухі ўрэспублiках выступалi за незалежнасць, а дзяржаўная наменклатура - за Саюз як унiтарную дзяржаву. Жнiвеньскi загавар (1991г.) спрабаваў спынiць дэмакратычныя пераўтварэнні ў рэспублiках, але быў падаўлены. Гэта адчынiла шлях для хуткага набыцця рэспублiкамi поўнай незалежнасцi. Важнае значэнне для замацавання суверэнiтэта рэспублiкi i пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела абарона эканамiчнага суверэнiтэта Беларусi. 26 жніўня 1991г. сесiя ВС Беларусi прыняла Закон "Аб забеспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР". Усе прадпрыемствы і ўстановы, якiя размяшчалiся на тэрыторыi рэспублiкi, перадавалiся ва ўласнасць БССР. 19 верасня 1991г. быў прыняты Закон аб назве БССР, у адпаведнасцi з якiм яна пачала называцца "Рэспублiка Беларусь". Новым сцягам РБ з'явiлася палотнiшча бела-чырвона-белага колеру, а дзяржаўным гербам - "Пагоня". 18 кастрычнiка 1991г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь", якое з'яўляецца неад'емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнiтэту Беларусi. 8 снежня 1991г. было падпiсана пагадненне ў Белавежскай пушчы (Украiна, Расiя, Беларусь) аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (СНД). Былi запрошаны для ўступлення ў Садружнасць i iнш. рэспублiкi. Цэнтрам СНД стаў г. Мiнск. Вялiкая работа праведзена па распрацоўцы асноўнага Закона РБ - Канстытуцыi. З гэтай мэтай яшчэ 20 лiпеня 1990г. была створана ВС Канстытуцыйная камiсiя. Уяе склад увайшлi народныя дэпутаты, вучоныя-правазнаўцы. У лiстападзе 1991г. праект новай Канстытуцыi быў прадстаўлены ВС рэспублiкi. Пасля разгляду праекту асноўным быў адобраны. Ён быў апублiкаваны ў газетах для народнага абмеркавання. У маi-лiпенi 1993г. праходзiла паартыкульнае абмеркаванне ў ВС РБ. Нарэшце, 15 сакавiка 1994г. гэта работа была завершана i Беларусь пачала жыць па новай Канстытуцыi. У 1994г. краiна стала прэзiдэнтскай рэспублiкай. Першым прэзiдэнам рэспублiкi 10 лiпеня 1994г. быў выбраны А. Р. Лукашэнка. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця, пераўтварэнні ў эканомiцы i сацыяльнай сферы ў другой палове 80-х гадоў прывялi да ўсталявання новага палiтычнага мыслення ў сферы мiжнародных адносiн, прызнання рашаючай ролi агульначалавечых каштоўнасцей.