Прычыны, характар і перыядызацыя Другой сусветнай вайны.

 

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. нападам Германіі на Польшчу. У яе была ўцягнута 61 дзяржава (больш за 80% насельніцтва Зямлі). Ваенныя дзеянні ішлі на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама паўсюдна на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змагло выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванні агрэсіўных намераў Германіі. Прычым Вялікабрытанія, Францыя, Польшча, ды і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам замест процістаяння, а ў выніку асудзілі сябе на ваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах. Адсутнасць узгодненнай дзейнасці еўрапейскіх краін прывяла да таго, што перадваенныя палітычныя супярэчнасці паміж найбуйнейшымі краінамі перараслі ў вайну. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і найперш нацысцкай Германіі.

У айчыннай гістарыяграфіі вылучаюць пяць асноўных перыядаў Другой сусветнай вайны. Першы перыяд (1 верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.) уключае пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы. У другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 г.) уваходзяць напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны і крах «маланкавай вайны». Трэці перыяд (19 лістапада 1942 - 31 снежня 1943 г.) звязаны з карэнным пераломам у вайне, прыпыненнем наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераходам стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі. Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 г.) уключае разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё другога фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыю Германіі. Пяты перыяд (9 мая - 2 верасня 1945 г.) звязаны з разгромам мілітарысцкай Японіі, вызваленнем народаў Азіі ад японскіх акупантаў і заканчэннем Другой сусветнай вайны.

У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на захадзе Еўропы. Вялікабрытанія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай аб узаемадапамозе, аб'явілі 3 верасня 1939 г. вайну Германіі. 3 аб'яўленнем вайны Германіі выступілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны маштаб. Аднак неабходнай ваенна-эканамічнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не аказалі і баявых дзеянняў не распачалі. Планавалася, што французская армія на пятнаццаты дзень пасля нападу Германіі на Польшчу пяройдзе ў наступленне. Ваенныя магчымасці Вялікабрытаніі і Францыі былі дастатковыя для прыпынення германскай агрэсіі. Рашучы ўдар саюзнікаў на захадзе мог бы карэнным чынам змяніць ход ваенных падзей. Грамадскасць разлічвала на падтрымку саюзнікаў. Але час ішоў, а самалёты саюзнікаў у польскім небе так і не з'явіліся. Польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне войска. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, дзякуючы вялікай ваеннай перавазе да 16 верасня 1939 г., акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана». Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну і эміграваў у Румынію, а потым у Лондан. Многія польскія патрыёты заставаліся вернымі прысязе і працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, капітуляваўшы толькі 27 верасня, а таксама абаронцы Брэсцкай крэпасці, сярод якіх было шмат беларусаў. Агульнае становішча польскіх войскаў зрабілася катастрафічным. У другой палавіне верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Узброеным сілам Польшчы былі нанесены значныя страты.

 

Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Баi на тэрыторыi Беларусi.

 

22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераўскiя войскi варвалiся ў межы СССР. Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Прыбалтыкi, Беларусi, Украiны. Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты. Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, якiя абаранялiся ў раёне г. Беластока i г. Гродна (камандуючыя: генералы В. I. Кузняцоў, К. Д. Голубеў), а таксама воiны 4 армii (генерал А. А. Карабкоў), якiя абаранялi Брэст. Савецкiя воiны праяўлялi стойкасць i мужнасць. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А. Кiжэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В. Усава. А. Кiжэватаву i В. Усаву было прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I. М. Зубачова, палкавога камiсара Д. М. Фамiна, маёра П. М. Гаўрылава. Нямногiм удалося вырвацца з крэпасцi i прадоўжыць барацьбу з ворагам. Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранаў здзейсніў Д. Ф. Кокараў. Другi таран зрабіў С. М. Гудзiмаў i iнш. У першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетаў i знiшчылi больш 100 варожых самалётаў. Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнаў, фашысты прарвалi абарону ў Беларусi i накiравалiся на ўсход: 1-ая група ад Сувалак на Вiльню i Мiнск, 2-ая - ад Брэста на Мiнск. Планавалася абыйсцi Мiнск з поўначы i поўдня i знiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам. Абарону ажыццяўлялi войскi 44 i 2 стралковых корпусаў (В. А. Юшкевiч i генералА. М. Ермакоў), 100 стралковай дывiзii (генерал I. М. Русiянаў), 108 стралкковай дывiзii (генерал А. I. Маўрэвiч). Каля Радашковiч здзейснiлi гераiчны подзвiг лётчыкi эскадрыллi 207 палка 42 авiядывiзii капiтан М. Гастэла i члены яго экiпажа: А. Бурдзянюк, Р. Скарабагаты i А. Калiнiн. Савецкiм воiнам не ўдалося ўтрымаць Мiнск. Значная частка савецкiх войск аказалася ў акружэннi i гэта пазбавiла магчымасцi стрымлiваць праціўнiка ў цэнтральнай частцы Беларусi. У гэты цяжкi час кiраўнiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсаў краiны для адпору агрэсii. Праграма дзеянняў была распрацавана ў дырэктыве СНК i ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941г. У ёй змяшчаўся заклiк перабудаваць жыццё на ваенны лад, арганiзаваць дапамогу армii, разгарнуць партызанскую барацьбу на тэрыторыi, якая была захоплена ворагам. Пачалася мабiлiзацыя ў Чырвоную Армiю i перадача ёй матэрыяльных каштоўнасцей. Каля 2 млн. чалавек было мабiлiзавана на будаўнiцтва процiтанкавых рвоў, акопаў, блiндажоў. Праводзіўся збор сродкаў у фонд абароны. У гарадах стваралiся знiшчальныя батальёны, арганiзоўвалiся групы садзейнiчання савецкiм войскам. У стварэннi абарончых рубяжоў, знiшчэннi ворага ўдзельнiчалi 39 тыс. байцоў народнага апалчэння. Вялiкую работу правяла эвакуацыйная камiсiя. У ўсходнiя раёны было перамешчана 122 прадпрыемства, эвакуiравана 1, 5 млн. рабочых i членаў iх сем'яў. Чырвоная армiя з баямi адступала на ўсход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна з распараджэннем Стаўкi Галоўнага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапамагчы не дапусцiць прарыву праціўнiка на Маскву. На некалькi дзен затрымалi фашыстаў на рацэ Бярэзiне ў раёне Бабруйска. Аднак новае наступленне спынiць не ўдалося. Зацяжныя баi разгарнулiся вакол Барысава. Упартае супраціўленне ворагу аказана пад Оршай. Тут 14 лiпеня ўступiла ў бой батарэя "кацюш" (пад кiраўнiцтвам капiтана I. А. Флёрава). Войскi 20-ай армii (генерал П. А. Курачкiн) правялi контрудар у раёне Сянно i Лепеля. З 5 па 9 лiпеня адбывалася бiтва за Вiцебск. Воiны палкоўнiка М. Гачана падбiлi 50 танкаў i знiшчылi 500 фашыстаў. Цаной вялiкiх страт немцы захапiлi горад. Надзвычай упартыя баi адбылiся ў раёне Магiлёва (з 4 па 27 лiпеня) i Гомеля. Войскi генералаў Ф. Бакунiна, М. Раманава, камкора Л. Пятроўскага рабiлі ўсё магчымае, каб адстаяць гарады. Але сiлы былi няроўныя. Савецкiя воiны вымушаны былi аставiць 27 лiпеня Магiлёў i 19 жніўня - Гомель. Паражэнне савецкiх войск было абумоўлена непадрыхтаванасцю да абароны войск Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi 750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супраціўленне чырвонаармейцаў, да канца жніўня акупiравана ўся тэрыторыя Беларусi. Уся вiна за паражэнне была ўскладзена на кiраўнiцтва Заходнiм фронтам. Яго камандуючы Д. Р. Паўлаў i яго штаб былi асуджаны i расстраляны. Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцаў не дазволiла праціўнiку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii правесцi абарончыя мерапрыемствы на маскоўскiм кiрунку.