Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

 

Працоўныя Савецкай Беларусi выказвалi салiдарнасць народу Заходняй Беларусі ў iх барацьбе за нацыянальнае i сацыяльнае вызваленне i аб'яднанне ў адзiны народ. Па ўсёй Беларусi праводзiлiся палiтычныя акцыі ў падтрымку суайчыннiкаў. У Мiнску дзейнiчала бюро дапамогi змагарам Заходняй Беларусi. Салiдарнасць народа БССР з беларусамi Польшчы праявiлася асаблiва ў першай палове 30-х гадоў. Многiя прадпрыемствы рэспублiкi выступалi з патрабаваннямi спынiць тэрор у Заходняй Беларусi. У дапамогу насельнiцтву Заходняй Беларусi збiралiся грашовыя сродкi. Свой голас пратэсту выказвалi рабочыя замежных краiн i СССР. Камунiстычная партыя Заходняй Беларусі ўзначальвала рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных на працягу 15 гадоў. Яна выдавала газету "Чырвоны сцяг" i часопiс "Бальшавiк", а таксама сатырычныя "Маланка" i "Асва". Да 1933 г. у яе радах знаходзiлася 4 тыс. чалавек, 3 тыс. былі ў турмах. Цесная сувязь iснавала ў партыi з польскiмi камунiстамi. На чале кiраўнiцтва КПЗБ стаялi А. А. Славiнскi, I. К. Лагiновiч, А. А. Альшэўскi. У яе радах былi кiраўнiкi камсамола В. З. Харужая, С. В. Прытыцкi, В. З. Корж. Сярод iх выраслi вядомыя беларускiя пiсьменiкi М. Танк, П. Пестрак, М. Васiлёк. У 30-ыя гады на партыю абрушыўся смяротны ўдар. У 1936-37 г. былi абвiнавачаны ў здраднiцтве i арыштаваны выклiканыя ў СССР кiраўнiкi КПЗБ А. С. Славiнскi, I. К. Лагiновiч, Т. С. Мойскi i iншыя. Большасць з iх загiнула ў турмах. Абвiніўшы камунiстаў КПЗБ у тым, што яны з'яўляюцца агентамi польскай палiтычнай палiцыi, Прэзiдыўм Камiнтэрна ў 1938 г. распусціў КПП, КПЗБ i КПЗУ. Гэта быў каварны ўдар па нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусi, у вынiку чаго ён аслаб i не мог павесцi за сабой працоўных у барацьбе за ўз'яднанне з БССР. 23 жніўня 1939 г. СССР заключыў пакт аб ненападзе з Гiтлерам. Ён быў дапоўнены сакрэтнымi пратаколамi, па якiх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы ўплыву СССР i Германii. Гэты дагавор развязаў рукi Германii на ўсходзе. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу. Пачалася II сусветная вайна. За кароткi час фашысты акупiравалi амаль усю тэрыторыю Польшчы, падступiлi да межаў Заходняй Беларусi. 17 верасня 1939 г. савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чырвонай Армii перайсцi польска-савецкую мяжу i вызвалiць Заходнюю Беларусь i Заходнюю Украiну. Працоўныя Заходняй Беларусi з надзеяй чакалi савецкiя войскi. У шэрагу месцамi разбройвалiся палiцыя i асаднiкi. У гарадах выбiралiся часовыя ўпраўленнi, якiя разгортвалi кампанiю у падтрымку Савецкай улады. Сялянскiя камiтэты прыступiлi да размеркавання памешчыцкiх зямель. Для падтрымкi парадку арганiзоўвалася рабочая гвардыя i "сялянская мiлiцыя". Да 25 верасня савецкiя войскi поўнасцю занялi Заходнюю Беларусь. Мяжа па лiнii Гродна-Ялаўка-Нямiраў-Брэст, па дамоўленасцi з Германiяй, была замацавана Дагаворам ад 28 верасня 1939 г. Народны сход Заходняй Беларусi адбыўся 28-30 кастрычнiка 1939 г. у Беластоку. Па дакладу С. В. Прытыцкага была прынята Дэкларацыя аб устанаўленнi Савецкай улады ў Заходняй Беларусi. Дэлегаты звярнулiся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняццi Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднаннi яе з БССР. Нечарговая V сесiя Вярхоўнага Савета СССР 2 лiстапада 1939г. прыняла Закон аб уключэннi Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднаннi яе з БССР. Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла Заходнюю Беларусь у склад БССР. У вынiку тэрыторыя БССР павялiчылася да 225, 7 тыс. кв. км, а насельнiцтва вырасла ў 2 разы i склала ў 1940 г. больш 10 млн. чалавек. Было створана 5 абласцей - Баранавiчская, Брэсцкая, Вiлейская, Пiнская, Беластоцкая, на тэрыторыi якiх i пачалiся пераўтварэннi накшталт тых, якiя былi праведзены на тэрыторыi БССР.