Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусi.

 

23 лютага 1917 года ў Петраградзе пачалася 2-я буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. 27 лютага паўстаўшыя зверглi царскае самадзяржаўе. Звесткi аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе дайшлi да Беларусi 1-4 сакавiка. Па прыкладу Петраграда ў Беларускiх гарадах стварылiся Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў, народная мiлiцыя. За сакавiк-красавiк на Беларусi было створана 37 Саветаў. Наiбольшым уплывам на Беларусi i Заходнiм фронце карыстаўся Мiнскi Савет створаны па iнiцыятыве бальшавiкоў 4 сакавiка. Мiнскую гарадскую мiлiцыю ўзначаліў М. Ф. Фрунзе. Мiнскi Савет арганiзаваў выданне газеты "Известия Минского Совета рабочих депутатов". Арганiзацыйнае афармленне Мiнскага Савета завяршалася 8 сакавiка. Ен стаў аб'яднаным Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. У адпаведнасцi з загадам №1 Петрасавета Мiнскiм Саветам было прынята рашэнне аб утварэннi салдацкiх камiтэтаў. Быў выбраны выканаўчы камiтэт Савета на чале з меншавiком-iнтэрнацыяналiстам Б. Позернам, намеснiкам - бальшавiком I. Любiмавым. 9 сакавiка ўсе сацыял-дэмакрацкiя групы ў Мiнску (бальшавiкi, бунд, меньшавiкi, эсэры) утварылi аб'яднаную РСПРП. Аналагiчным чынам стварылiся Саветы і ў iншых гарадах Беларусi. Саветы Беларусi прызналi кiруючую ролю Петраградскага Савета i па яго прыкладу Часовы ўрад. Буржуазныя органы ўлады на Беларусi спачатку ўзнiклi як Часовыя гарадскiя камiтэты. У Мiнску Часовы гарадскi камiтэт быў ўтвораны 4 сакавiка 1917 года. Падобныя камiтэты былі ўтвораны ў Вiцебску, Магiлеве, Гомелi, Полацку. У адрозненнi ад Саветаў Часовы ўрад абапiраўся на месцы на грамадска-дзяржаўныя структуры створаныя пры царызме, земствы i органы гарадскога самакiравання. Дасягнутае пагадненне памiж Саветамi i Часовым урадам прадвызначыла мiрныя ўзаемаадносiны як у цэнтры (Петраград, Масква), так i на пераферыi (Беларусь). Рэвалюцыя i загад №1 Петраградскага Савета, пастанова Мiнскага Савета паклалi пачатак дэмакратызацыi войска. Стаўка Вярхоўнагагалоўнакамандуючага раiла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамiсу з Саветамi. Выбары салдацкiх камiтэтаў пачалiся ў сакавiку-красавiку 1917 г. У канцы жніўня на Заходнiм дзейнiчалi 7284 камiтэты. Абараняючы грамадзянскiя правы салдат, камiтэты пастаянна ўмешвалiся ва ўзаемаадносiны салдат з афiцэрамi. Нярэдка былi выпадкi адхiлення афiцэраў ад пасад i iх арышты. Пачалiся выпадкi адмовы цэлых дывiзiй падпарадкоўвацца камандаванню, дызертырства з фронту стала масавым. Такiм чынам на фронце склалася двойладзе, што паскорыла разлажэнне войска. З 7 па 17 красавiка 1917 года ў Мiнску адбыўся I з'езд салдацкiх i рабочых дэпутатаў армii i тылу Заходняга фронту. На з'езде прысутнiчала 700 дэлегатаў. З'езд выказаўся за ўсталяванне трывалага мiру на аснове самавызначэння народа, за прадстаўленне салдатам палiтычных правоў i свабод, за скасаванне звання "афiцэр". На З з'езде было разгледжана i аграрнае пытанне, але поўнае яго вырашэнне адкладвалася да ўстаноўчага сходу. Сваiмi рашэннямi з'езд замацаваў перамогу буржуазна-дэмакратачнай рэвалюцыі ў войску, што знаходзiлася на тэрыторыi Беларусi. Такiм чынам буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя да сярэдзiны красавiка перамагла на Беларусi ва ўсiх сферах грамадска-палiтычнага жыцця.