Паўстанне 1863 года ў Беларусi.

К Калiноўскi нарадзіўся 21.01.1838 года ў мястэчку Мастаўляны Гродзенскага павета. Бацька быў ўладальнiкам невялiкай мануфактуры. З 1849 года сям'я пражывала ў фальварку Якушоўка Ваўкавыскага павета. У 1852 годзе Калiноўскi скончыў гiмназiю ў Свiслачы, а ў 1860 годзе - юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўнiверсiтэта. Менавiта там сфармiраваўся яго рэвалюцыйны светапогляд. У сакавiку 1861 года Калiноўскi вярнуўся на Радзiму i пачаў ствараць рэвалюцыйную арганiзацыю. У яе ўвайшлi: В. Урублеўскi, Ражанскi, Мiлевiч, Сангiн, Заблоцкi. Летам 1862 года Калiноўскi стаў членам, а ў кастрычнiку 1862 года - старшыней Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта (ЛПК). У Вiльнi - цэнтры чырвоных на Лiтве i Беларусi, які ўзначальваў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царызму. Паўстанне рыхтавалася сумесна з Варшаўскiм Цэнтральным нацыянальным камiтэтам (ЦНК). Адзiнства поглядаў на задачы паўстання памiж ЛПК i ЦНК не было. Варшаўскi ЦНК галоўную задачу бачыў ў аднаўленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772 года. Аграрнае пытанне для iх было другарадным. К. Калiноўскi ж выступаў як арганiзатар сялянскага паўстання i галоўную задачу бачыў ў раздачы сялянам усiх зямель, у тым лiку i памешчыцкiх. К. Калiноўскi iмкнуўся аднавiць самастойнасць Лiтвы-Беларусi. За гэта польскiя нацыяналiсты назвалi К. Калiноўскага "Лiтоўскiм сепаратыстам". Паўстанне ў Польшчы пачалося 10 студзеня 1863 года. У гэты дзень быў, створаны польскi нацыянальны ўрад выдадзены "Манiфест" i два аграрныя дыкрэты, ў якiх асвятлялiся мэты i праграма паўстання. На Лiтве i Беларусi паўстанне пачалося 20 студзеня 1863 года. 27 лютага польскiя нацыяналiсты адхiлiлi ад улады Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi на чале з Калiноўскiм. Уладу перадалi Вiленскаму камiтэту белых. Калiноўскi быў прызначаны на пасаду Гродзенскага ваяводскага камiсара. Абмежаваная праграма паўстання белых выключала магчымасць шырокага ўдзелу ў iм сялянства, асаблiва на Беларусi i Лiтве, для якога быў чужым лозунг аб аднаўленнi РП у межах 1772 года. Гэта фактычна перакрэслiла надзеi на ўсеагульнае сялянскае паўстанне. Адзiнага плана баявых дзеянняў у паўстацаў не было. Многiя атрады былi разбiты на самым пачатку паўстання. Наiбольш паспяхова дзейнiчаў атрад Людвiка Звяждоўскага ў Магiлеўскай губернii. У ноч з 23 на 24 красавiка, з дапамогай студентаў Горы-Горыцкага земляробчага iнстытута, паўстанцам удалося захапiць павятовы горад Горкi. У цэлым на Беларусi сяляне складалi толькi 18% ад агульнай колькасцi паўстанцаў, шляхта - 75%. Гэтыя даныя не дазваляюць характарызаваць паўстанне 1863 года як сялянскае. Падаўленнем паўстання на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы, з мая 1863 года кiраваў М. М. Мураўёу. Ён прымусіў памешчыкаў i вышэйшае каталiцкае духавенства адмовiцца ад падтрымкi паўстання. Многiя кiраўнiкi паўстання былi павешаны цi растраляны. У такiх умовах К. Калiноўскаму было прапанавана ўзначалiць паўстанне. Уся ўлада к канцу жніўня 1863 года была сканцэнтравана ў руках Калiноўскага, якi прымаў рашучыя загады каб дабiцца пералому ў ходзе паўстання. Але час быў ўпушчаны. На пачатку верасня 1863 г. паўстанне было падаўлена, К. Калiноўскi пратрымаўся на волi да студзеня 1864 года. Ён планаваў к вясне 1864 года падрыхтаваць новае паўстанне, але быў выдадзены здраднiкам i трапіў у рукi ворага. Ваенна-палявы суд прыгаварыў Калiноўскага да смяротнай кары. К. Калiноўскi быў павешаны 10 сакавiка 1864 года ў Вiльн i. За ўдзел у паўстаннi 128 чалавек было пакарана смерцю, а 12483 былi адпраўлены на катаргу ў Сiбiр, цi арыштанскiя роты. За ўдзел у паўстаннi студэнтаў царскі ўрад закрыў на Беларусi адзiную ВНУ. Але паўстанне дало i плён: 1. было адменена часоваабавязанае становiшча беларускiх сялян (1863г.); 2. на 20% былi знiжаны выкупныя плацяжы на зямлю; 3. Беларускiя сяляне былi пераведзены ў разрад землеўласнiкаў. Такiм чынам, гэтыя ўступкі ўрада iстотна аблегчылi становiшча беларускiх сялян.