Руска-польская вайна (1654-1667 гг.).

 

У пачатку 50-х гадоў XVII ст. Расія зноў рыхтавалася да вайны с Польшчай, да гэтага яе падштурхоўваў Б.Хмяльніцкі. 1 кастрычніка 1653 г. у Маскве рашэннем Земскага сабора была абвешчана вайна. Прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных. Стратэгічныя планы рускага камандавання:

- асноўнымі сіламі захапіць Смаленск і далей – на Барысаў;

- паўночнае крыло – на Полацк і Віцебск;

- паўднёва-заходняя група – Мсціслаў – Барысаў;

- паўднёвы напрамак; тут павінны былі дзейнічаць казакі атамана Залатарэнкі.

У ліпені 1654 года руская армія уступіла на тэрыторыю Беларусі і вельмі хутка прасоўвалася ў глыбіню тэрыторыі. Тры месяцы доўжылася аблога Смаленска. Казакі авалодалі Гомелем, Чачэрскам, Рэчыцай. Поспехі рускай арміі і казакоў і прапаганда з масквы прывялі да таго, што праваслаўныя сяляне цэлымі валасцямі пераходзілі ў падданства рускага цара. Добраахвотна здаваліся некаторыя гарады (Магілёў). Напачатку зімы ваенныя дзеянні былі прыпынены, а ў канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступленне расійскіх войск (заняты Барысаў, Слуцк, Ашмяны, 3 ліпеня-Менск, 31 ліпеня была ўзята Вільня, у жніўні – Гродна і Коўна). Да восені 1655 года ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускімі войскамі (працягвалі змагацца Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце). 4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца “Всея Великия и Малыя и Белыя России». Тым часам, на Беларусі пашыраўся антырускі настрой, таксама абвастрыліся адносіны з атаманам Залатарэнкам. Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск спакусіла шведскага караля Карла X уступіцьу вайну, шведы імкліва захапілі усё пабярэжжа Балтыкі, Познань, Кракаў, а ў жніўні – Варшаву. Гэтыя падзеі рэзка змянілі ход вайны. Карл X абвясціў сябе каралём Польшчы, а ў жніўні 1655 года быў падпісаны дагавор аб прызнанні пратэктарату Швецыі над ВКЛ. У маі 1657 года пачалася амаль трохгадовая руска-шведская вайна. Рэч Паспалітая коштам вялікіх ахвяр ўсё ж адбіла шведскую агрэсію, шведскія гарнізоны ў Польшчы і Літве былі ліквідаваны. Вясной 1660 года паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітаю было заключана мірнае пагадненне. А ваенныя падзеі паміж Рэччу Паспалітаю і Расіяй аднаўляюцца, але ваенная ініцыятыва пераходзіць у рукі польска-літоўскага камандавання. У хуткім часе ўся Правабярэжная Україна знаходзілася пад кантролем Польшчы. На тэрыторыі Беларусі польскія войскі ўзялі Крычаў, Мсціслаў, а ў лістападзе 1661 года – Вільню. Мяняецца настрой мірнага еасельніцтва. Пашыраецца партызанскі рух супраць рускай арміі. У 1661 годзе паўсталі жыхары Магілёва (перабілі 7-мі тысячны рускі гарнізон, а брамы горада адкрылі шляхецкай кавалерыі). З 1663 года ваенныя дзеянні набываюць зацяжны характар. У 1664 годзе пачаліся мірныя перамовы. У 1665 годзе у в. Андросава паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю было заключана пагадненне на 13,5 года. Беларусь разам з Правабярэжнай Украінай засталася ў межах Рэчы Паспалітай. Аднак Смаленск і Смаленская зямля адышлі да Расіі. Насельніцтва Беларусі скарацілася ў 2 разы. Палова ворнай зямлі выведзена з севаабароту.