Лидером Якобинской диктатуры был 7 страница


Карыстаючыся моцнай перавагай у танках з 2 па 9 кастрычніка 1941г. на паўночна-заходнім і паўночна-усходнім участках савецкіх франтоў гітлераўцы нанеслі шэраг удараў, прарвалі абарону і ў раёне Бранска і Вязьмы замкнулі ў кальцы акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервнага франтоў. Пасля працяглых баёў у палон трапіла 663 тыс. савецкіх салдат, у якасці трафеяў ворагу дасталіся 1 242 танкі і 5 412 гарматы, а шлях на Маскву стаў адкрытым.

10 кастрычніка рэшткі часцей Рэзервнага фронта былі ўключаны ў склад Заходняга на чале з генералам Г. Жукавым. Але перавага ворага ў жывой сіле дазволіла яму 13 кастрычніка захапіць Калугу, 18 кастрычніка Мажайск і Малаяраславец. Каб выйграць час да падцягвання рэзерваў з Далёкага Усходу, у бой былі кінуты апошнія байцы маскоўскага апалчэння і курсанты двух ваенных вучылішч.

16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў напрамку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й дывізіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100-80 км ад Масквы.

15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эвакуацыі Москвы. У Куйбышаў накіроўваўся СНК СССР, ваенныя акадэміі, пасольствы. У Цюмень эвакуіравалася цела У. Леніна. Здзяйснялася мініраванне важнейшых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў. 19 кастрычніка ў Маскве ўводзілася асаднае становішча. І. Сталін выказаў цвёрды намер застацца ў сталіцы і кіраваць яе абаронай.

Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-я танкавай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калінінскага фронту. Упершыню арганізатары аперацыі “Тайфун” адчулі збой у яе правядзенні. Другі раз гэта выявілася на пачатку лістапада, калі атакі войск вермахта захлынуліся пад Тулай.

У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая безумоўна паўплывала на іх вынік, стала святкаванне ў Маскве 24-й гадавіны Вялікага Кастрычніка і правядзенне парада савецкіх войск на Чырвонай плошчы.

Чарговая спроба нямецкіх танкавых калон прарваць абарону, прадпрынятая 15-16 лістапада ў паўночна-заходнім, а затым 18 лістапада – у паўднёва-заходнім напрамках па вялікім рахунку плёну не прынесла. Праўда, у канцы лістапада вораг захапіў Клін, Сонечнагорск і наблізіўся да Масквы на адлегласць у 27 км. Дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх людзей, на большае ў яго папросту не хапіла сіл. Толькі з 16 лістапада па 5 снежня група армій “Цэнтр” страціла звыш 155 тыс. чалавек забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і да 1500 самалётаў.

Гітлераўскія генералы пад час наступления на Москву расцянулі войскі па фронтце да такой ступені, што яны страцілі прабіўную здольнасць. У новых умовах стратэгічная сітуацыя складвалася такім чынам, што Чырвоная Армія магла перайсці ў контрнаступленне. З аднаго боку таму спрыяла захаванне і папаўненне стратэгічных рэзерваў, а з другога – рэзкае зніжэнне баяздольнасці, выкліканае стойкасцю Чырвонай Арміі, а таксама поўнай негатоўнасцю ворага да зімняй кампаніі.

Так, 5 снежня перайшлі ў контрнаступленне войскі Калінінскага фронта (генерал І. Конеў), а 6 снежня – Заходняга (генерал Г. Жукаў) і Паўднёва-Заходняга франтоў (маршал С. Цімашэнка) на паласе 1000 км і за першые тры дні прасунуліся на 30-40 км. На ўсіх напрамках чырвонаармейцы мелі поспех: 16 снежня быў адваяваны Калінін, 20 снежня – Валакаламск.

Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не толькі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-адміністрацыйны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Перамога пад Масквой натхніла ўвесь савецкіх грамадзян, у тым ліку трапіўшых пад акупацыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1941 г. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 14 млн чал., а эканоміка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.

План “Барбароса” напаткаў поўны крах. Вермахт страціў ударныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упершыню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Германіі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала актывізацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.

Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання занадта высока ацаніла вынікі бітвы пад Масквой і паставіла на мэце завяршыць разгром армій групы “Цэнтр” на чале з новым камандуючым – фельдмаршалам Г. фон Клюге. Але Ржэўска-Вяземская аперацыя (8 студзеня – 20 красавіка 1942 г. не прынесла поспеху Чырвонай Арміі). Нягледзячы на вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, вермахт захаваў наступальную ініцыятыву і ў маі здолеў нанесці цяжкое паражэнне Чырвонай Арміі пад Харкавам.

Насуперак прагнозам савецкай Стаўкі аб магчымасці паўторнага наступлення на Маскву, у чэрвені 1942 г. гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паўднёвым напрамку. Паводле плана “Блау”, першая група армій (17-я сухапутная і 4-я танкавая) атрымала загад выйсці на Паўночны Каўказ, а другая (6 сухапутная і 1-я танкавая) – да Волгі і Сталінграда.

Сталінград з’яўляўся асобным пунктам у плане летняй 1942 г. кампаніі гітлераўцаў. Захоп горада, названага іменем савецкага правадыра, мог прынесці ім не толькі ваенна-стратэгічныя і эканамічныя, а і палітыка-прапагандысцкія выгоды.

У чэрвені гітлераўцы захапілі Данбас, Майкоп, Краснадар і выйшлі да Каўказа, а ў ліпені падыйшлі да Сталінграда. У падтрымку 6 арміі (камандуючы генерал Ф. Паулюс) была перададзена 4-танкавая армія і 4-ты паветраны флот. 17 ліпеня 1942 г. да штурму горада прыступілася 270 тыс. салдат і афіцэраў, каля 500 танкаў і каля 1200 самалётаў.

Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронта ў складзе 7 армій (камандуючы — маршал С. Цімашэнка, з 23 ліпеня — генерал В. Гордаў), 8-я паветраная армія і Волжская ваенная флатылія, усяго 160 тыс. чал., 2 200 гармат і мінамётаў, каля 400 танкаў і каля 650 самалётаў.

Зноў створанай 62-й арміі на чале з генералам В. Чуйковым быў аддадзены загад абараняць Сталінград любой цаной. Сілы абаронцаў мацаваў загад І. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня, які прадугледжваў пакаранне растрэлам тых, хто кіідаў пазіцыі і адступаў. Парушальнікаў дысцыпліны з ліку салдат накіроўвалі ў штрафныя роты, а з ліку афіцэраў –у штрафныя батальёны. У шэрагу месц, за лініяй савецкіх акопаў размяшчаліся атрады НКУС, якім дазвалялася ў выпадку не дазволенага камандаваннем адступлення адкрываць агонь па сваіх.

23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Сталінграда адрэзалі абаронцаў горада ад астатніх сіл фронту. У той самы дзень горад быў падвергнуты разбуральнай бамбардзіроўцы.

Забеспячэнне абаронцаў зброяй, боепрыпасамі, медыкаментамі, прадук-тамі адбывалася з усходняга берага Волгі, пад агнём праціўніка.

У абароне ўзялі ўдзел дзесяткі тысяч працоўных і служычых. Танкі, сабраныя на канвееры трактарнага завода, камплектаваліся экіпажамі дабрахвотнікаў і адразу накіроўваліся на пазіцыі.

Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руіны будынкаў – ва умаца-ваныя пункты, і ўмела выкарыстоўваліся савецкімі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Усе снайперы 62-й арміі ў ходзе баёў знішчылі каля 6 000 фашыстаў. Помнікам баявой славы стаў умацаваны пункт абароны – так званы “дом сержанта Паўлава”. Месцамі кравапралітных баёў зрабіліся Мамаеў курган, заводы “Чырвоны Кастрычнік”, “Барыкады” і элеватар. Немцам удалося захапіць 90% горада і раскалоць абаронцаў на дзве групоўкі, але з-за панесеных страт 10 лістапада яны спынілі наступленне і самі перайшлі да абароны.

У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прыйшла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення распрацаванага ў верасні плана пад кодавай назвай “Уран”, які прадугледжваў акружэнне і знішчэнне сталінградскай групоўкі ворага. Так, сіламі Паўднёва-Заходняга (камандуючы М. Ватуцін) і Сталінградскага (камандуючы генерал А. Яроменка) франтоў належала абысці яе з флангаў і замкнуць кальцо ў раёне горада Калач. Данскому фронту (камандуючы генерал К. Ракасоўскі) надавалася задача ўтварэння знешняга кальца акружэння.

Чырвонай Арміі ўдалося стварыць неабходную перавагу ў танках (1463 супраць 675), самалётах (1350 супраць 1216), гарматах і мінамётах (15 501 супраць 10 290). Колькасць савецкіх салдат і афіцэраў (1 103 тыс.) ненамнога пераўзыходзіла колькасць варожых (1 103 супраць 1 011 тыс.). Іншая справа, што па сваіх баявых якасцях саюзнікі немцаў – італьянцы, венгры і румыны значна саступалі нашым байцам.

Распачатая 19 лістапада аперацыя “Уран” праз чатыры дні прывяла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Паулюса і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агульнай колькасцю 330 тыс. чал.

А. Гітлер забараніў акружэнцам прадпрымаць захады па прарыву. Але пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапамогу група армій “Дон” на чале з фельдмаршалам Э. Манштэйнам да пачатку Новага, 1943 г. года была ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага на 200-250 км.

8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад'явіла штабу 6-й арміі вермахта ультыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спадзяваліся на выратаванне. У склаўшыхся ўмовах 10 студзеня войскі Данскога фронта прыступіліся да рэалізацыі плана «Кальцо” з мэтай знішчэння Сталінградскага катла. Савецкія часці пераадолелі супраціўленне ворага і 26 студзеня рассеклі групоўку на паўднёвую і паўночную часткі. Каб заахвоціць акружэнцаў да супраціўлення, 30 студзеня 1943 г. А. Гітлер прысвоіў іх камандуючаму Ф. Паулюсу званне генерал-фельдмаршала, але 31 студзеня ён са сваім штабам з рэшткамі паўднёвай групы здаўся ў палон. 2 лютага была ліквідавана паўночная група гітлераўцаў. У выніку савецкі палон трапіў генерал-фельдмаршал, 24 генералы, больш за 2 500 афіцэраў, 91 тыс. салдат вермахта. У якасці трафеяў пераможцы здабылі 744 самалёты, 1666 танкаў, 261 бронемашына, 5762 гарматы і 1312 мінамёты, 80 438 аўтамашын, 3 бронецягнікі і іншая ваенная маёмасць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг страціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адна італьянская арміі, усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзякуючы мужнасці і масавага гераізму савецкіх войск. 112 лепшых з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Больш за 700 тыс. салдат, афіцэраў і цывільных былі ўзнагароджаны медалём "За абарону Сталінграда".

У 1965 г. Волгаграду (Сталінграду) было прысвоена ганаровае званне "Горад-Герой". На Мамаевым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з вызначальных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. Разгром буйнейшай варожай групоўкі перакрэсліла планы гітлераўскага генштаба аб зніжэнні ваенна-эканамічнага патэнцыялу СССР за кошт захопу яго хлебных і нафтаносных раёнаў і знішчэння вайсковых злучэнняў Чырвонай Арміі. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 1942-1943 гг. адбыўся карэнны пералом у ходзе вайны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі абараніць сваю краіну, але і прыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Украіне, Беларусі і іншых рэгіёнах СССР.

Сталінград – стаў сімвалам магутнасці Чырвонай Арміі і спадзяваннем прыгнечаных фашызмам народаў на хуткае вызваленне.

Нарэшце катастрафічныя для Германіі вынікі Сталінградскай бітвы стымулявалі ўзаемаадносіны краін антыгітлераўскай кааліцыі

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200 км.

Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэнтральны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы генерал І. Конеў) франты. Так, паводле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана “Цытадэль”, дзве ўдарныя арміі збіралася наступаць з раёна Арла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Модэль) у напрамку Курска з мэтай акружэння савецкіх войск.

Для стварэння стратэгічнай перавагі вораг сканцэнтраваў 50 дывізій (у тым ліку элітныя злучэнні СС “Адольф Гітлер”, “Мёртвая галава” і “Рэйх”) , агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 танкавых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку некалькі соцень новых – “Тыгр” і “Пантэра”, а таксама штурмавых гармат “Фердынанд”. Артылерыя складалася з 10 тыс. гармат і мінамётаў. Прыкрыццё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі Люфтвафэ, каля 10 тыс. гармат і мінамётаў.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб заняцці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, выматаўшы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і цалкам разбіць ворага. Многае залежала ад пачатковага перыяду бітвы. З гэтай нагоды ў напрамках верагоднага наступлення ворага было створана 8 рубяжоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў была ўскладзена на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А, Васілеўскага.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе запланаванага немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а таксама авіяцыя нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фельдмаршалы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб наступленні. Вынікам яго стала прасоўванне на асобных участках Цэнтральнага фронту толькі на 30-40 км. Дзякуючы мужнасці і гераізму абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не дасягнуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня войскі В. фон Клюге страцілі 65 % сваіх танкаў і мусілі перайсці да абароны. Гэта дало магчымасць Цэнтральнаму фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Варонежскага фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі абароны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з палкоўнікам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі “Рэйх”. 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі “Прохараўка” адбыўся сустрэчны танкавы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Высокая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш магутныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі воінамі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Манштэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У выніку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня немцы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэнтральнага фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня войскі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На завяршальным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў савецкім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Армія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стратэгічную ініцыятыву.

Было відавочным, што менавіта на савецка-германскім фронце вырашаецца лёс не толькі Айчыннай, але і сусветнай вайны. Так, калі ў бітве пад Масквой з абодвух бакоў удзельнічала 1,5 млн., пад Сталінградам – 2 млн., то ў Курскай бітве – 4 млн. чал. У іх на ўзбраенні было звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, звыш за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат, да 12 тыс. баявых самалётаў. Вермахт страціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў. За гэтую перамогу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Такім чынам, план “Цытадэль” быў сарваны: спроба гітлераўцаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чарговым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Разгром фашыстаў пад Курскам актывізаваў намаганні саратнікаў Савецкага саюза па антыгітлераўскай кааліцыі па адкрыцці ІІ фронта.

Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога азнаменавала карэнны пералом у ходзе вайны, пачатак выгнання ворага з часова акупіраванай тэрыторыі СССР.

 

5. Разгром фашыстаў пад Курскам даў Чырвонай Арміі магчымасць перайсці ў наступленне на ўсім працягу савецка-германскага фронту. 23 верасня 1943 г. войскамі Цэнтральнага фронту быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, Гомельскай вобласці, а 26 верасня войскамі Бранскага фронту быў вызвалены першы раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – Хоцімск.

Для канчатковага разгрому групы армій “Цэнтр” Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання накіравала супраць яе сілы трох франтоў: Калі-нінскага (з 20 кастрычніка – 1-ы Прыбалтыйскі), Заходняга і Цэнтральнага. Але, як высветлілася, вораг быў яшчэ даволі моцным. Спробы Чырвонай Арміі выбіць яго з Віцебска і Магілёва да пачатку лета 1944 г. поспеху не мелі. Найбольш імукліва адбывалася вызваленне Беларускага Палесся: 16 кастрычніка войскі Цэнтральнага фронту (з 20 кастрычніка – ў Беларускага) вызвалілі Лоеў, 18 лістапада – Рэчыцу, 26 лістапада – Гомелем і 14 студзеня 1944 г. – Мазыр. Усяго да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 раённых цэнтраў. У Гомелі размясціўся і стаў дзейнічаць СНК БССР.

Захаванне за Чырвонай Арміяй стратэгічнай ініцыятывы дазволіла савецкаму камандаванню вызначыць напрамак галоўнага ўдару летам 1944 г. на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з’яўлялася ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна нечаканым. Сапраўды, вермахт зыходзіў з таго, што савецкае камандаванне будзе імкнуцца замацаваць свой поспех на Украіне і рушыць свае сілы ў нафтаносныя раёны Румыніі.

Тут, на Беларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ ад Дзвіны да Прыняці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэрыторыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы “Фатэрланд”. Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск надаваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Беларусі групы армій “Цэнтр” (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і іншых злучэнняў налічвалася 63 дывізіі: у тым ліку 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 самалётаў.

Распрацаваны Стаўкай Вярхоўнага Галоўнкамандавання план па разгрому гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў кодавую назву “Багратыён”. У адпаведнасці з планам, гэтая задача ўскладалася на 4 франты – 1 Прыбалтыйскі (камандуючы – генерал І. Баграмян), 1, 2 і 3-ці Беларускія (камандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана “Багратыён” з’яўлялася тое, што савецкае каман-даванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзяліла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Беларускіх прасунуліся на 0, 5- 1, 5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі пазіцыямі праціўніка. На другі дзень, раніцай 23 чэрвеня пасля артабстрэлу і бамбардзіравання варожых пазіцый у бой уступілі асноўныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Орша, Магілёў.

Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – вызвалены сам абласны цэнтр. Месцы акружэння горада – так званыя “катлы” – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Беларускага фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у “кацёл” трапіла каля 40 тыс. чал. са складу нямецкай 9-й арміі. 28 чэрвеня Чырвоная Армія вызваліла Магілёў, а 29 – Бабруйск.

Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны “Фатэрланда” прымусіў А. Гітлера замяніць Э. Буша больш аўтарытэтным камандуючым – фельдмаршалам В. Модэлем. Але гэта не ўратавала гітлераўцаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі “катлоў” войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэрвеня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы захад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне была няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поўдзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцай 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Ротмістрава корпус генерала А. Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) уварваўся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-га Беларускага фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы “Мінскі кацёл”, у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 7-8 ліпеня асноўныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі “Багратыён” аказалі беларускія партызаны. Па-першае, іх намаганнямі з 19 на 20 чэрвеня, а таксама 29 чэрвеня, быў праведзены чацвёрты этап “рэйкавай вайны”, які, меў авынікам знішчэнне больш за 60 тыс. рэяк і, па-сутнасці, паралізаваў чыгуначныя камунікацыі ворага. Па-другое, народныя мсціўцы наносілі ўдары па жывой сіле і тэхніцы адступаўшага ворага. Па-трэцяе, партызаны захапілі і пабудавалі шмат перапраў праз Пціч, Случ, Бярэзіна, Шчара, Нёман і інш. для наступаўшых чырвонаармейцаў. Па-чацвертае, партызаны разам з байцамі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні гарадоў (Мінск, Докшыцы, Лагойск, Любань і інш.) ад акупантаў, а ў шэрагу выпадкаў, грамілі гарнізоны (Івянец, Капыль, Карэлічы, Узда) і ўсталёўвалі савецкую ўладу сваімі сіламі.

У час наступлення Чырвонай Арміі максімальна актывізавалася падполле. Савецкія патрыёты праводзілі дыверсіі, знішчалі праціўніка, збіралі разведданыя. Мірнае насельніцтва таксама імкнулася дапамагчы сваім вызваліцелям: каштоўнымі звесткамі пра праціўніка, працай на пераправах, уходам за раненымі і хворымі воінамі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і выйшлі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых баёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта вызвалілі Баранавічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з польскага горад Люблін.

28 ліпеня ізноў стаў савецкім беларускі горад Брэст. Такім чынам, Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення І Беларускага фронта з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі 1-го Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.
Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі “Багратыён” аказалі беларускія партызаны. Па-першае, іх намаганнямі з 19 на 20 чэрвеня, а таксама 29 чэрвеня, быў праведзены чацвёрты этап “рэйкавай вайны”, які, меў авынікам знішчэнне больш за 60 тыс. рэяк і, па-сутнасці, паралізаваў чыгуначныя камунікацыі ворага. Па-другое, народныя мсціўцы наносілі ўдары па жывой сіле і тэхніцы адступаўшага ворага. Па-трэцяе, партызаны захапілі і пабудавалі шмат перапраў праз Пціч, Случ, Бярэзіна, Шчара, Нёман і інш. для наступаўшых чырвонаармейцаў. Па-чацвертае, партызаны разам з байцамі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні гарадоў (Мінск, Докшыцы, Лагойск, Любань і інш.) ад акупантаў, а ў шэрагу выпадкаў, грамілі гарнізоны (Івянец, Капыль, Карэлічы, Узда) і ўсталёўвалі савецкую ўладу сваімі сіламі.

У час наступлення Чырвонай Арміі максімальна актывізавалася падполле. Савецкія патрыёты праводзілі дыверсіі, знішчалі праціўніка, збіралі разведданыя. Мірнае насельніцтва таксама імкнулася дапамагчы сваім вызваліцелям: каштоўнымі звесткамі пра праціўніка, працай на пераправах, уходам за раненымі і хворымі воінамі.

Беларуская наступальная аперацыя з'яўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на болей, чым 1000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550-600 км. У ходзе завяршэння аперацыі “Багратыён” савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прайшлі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а ў якасці палонных.

Група армій “Цэнтр” фактычна перастала існаваць, але яе разгром каштаваў Чырвонай Арміі шмат сіл. Так, пад час аперацыі “Багратыён” савецкія войскі страцілі 440 879 чал., у тым ліку забітымі 97 232 салдат і афіцэраў. За мужнасць і гераізм звыш 1500 воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Аршанскіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З усталяваннем Савецкай улады на яго плечы лягла нялёгкая праца па аднаўленні разбураных камунікацый. Так, у найкарацейшы тэрмін жыхары Беларусі вярнулі ў карыстанне 10 тыс. км чыгунычных пуцей і 1 735 мастоў. Беларускія сяляне дзяліліся са сваімі вызваліцелямі апошнімі прадуктамі. Так, у 1944 г. яны здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн пудоў хлеба і 25 млн. пудоў бульбы. 420 тыс. беларускіх юнакоў папоўнілі шэрагі Чырвонай Арміі. Таксама ў было мабілізавана на фронт 180 тыс. беларускіх партызан.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але нягледзячы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з германскім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Саюз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара стала ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матарыяльныя, людскія і духоўныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Германія страціла 13, 6 млн. чал., пры гэтым больш за 10 млн яна згубіла на савецкім фронце. Чырвоная Армія толькі забітымі, памерлымі ад ран і прапаўшымі без вестак страціла 8, 7 млн чал. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва даваеннай БССР загінуў кожны трэці. Акупанты разбурылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР. У ліку 9 200 спаленых вёсак 627 былі знiшчаны разам з жыхарамi (Хатынь, Дальва).

Акупанты разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыянальных багаццяў.

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе народы СССР яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых ліній і работнікі тыла, усе яны, мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзеючую армію было прызвана звыш 1, 3 млн жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Айчыннай. Бессмяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці, Магілёва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снайпер Ф. Смалячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвардзейскай дывізіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса генерал Л. Даватар, лётчык А. Катрыч.

За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, радыстцы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру дывізіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў беларус, лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной уласнага жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Сотні тысяч беларусаў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жмуроўскі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і інш. заслужылі званне Героя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смірноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў планаў камандавання і загінуў. Вядомы імёны 14 беларусаў, якія паўтарылі подзвіг А. Матросава, грудзьмі закрыўшых абмразуры варожых агнявых кропак.

Пры штурме Берліна праславіліся камандзір палка А. Жук, камандзір роты Дз. Пенязькоў, танкіст А. Філімонаў, лётчык П. Галавачоў. Глыбока сімвалічным з’яўляецца і той факт, што ў ліку тых, хто ўсталяваў сцяг Перамогі над рэйхстагам, быў былы беларускі партызан Ягораў.

Усяго з 11 693 воінаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, 466 былі беларусамі або выхадцамі з Беларусі. У тым ліку чацвярым – лётчыку П. Галавачову і танкістам І. Гусакоўскаму, С. Шутаву, І. Якубоўскаму – гэта званне было прысвоена двойчы. 67 нашых суайчыннікаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. Ратны ўклад каля 400 тыс. воінаў-беларусаў быў ацэнены баявымі ордэнамі і медалямі.

 

6. Пасля разгрому фашыстаў пад Курскам краіны-удзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытанія і СССР) прыйшлі да высновы аб тым, што поўная перамога над агрэсарам – гэта толькі пытанне часу. Таму пад час сустрэч на высокім дзяржаўным узроўні ў ліку іншых сталі абмяркоўвацца пытанні пасляваеннага уладкавання Еўропы. Так, на канферэнцыі ў Тэгеране (Іран) (28 лістапада па 1 снежня 1943 г.) І. Сталін, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-міністр Велікабрытаніі У. Чэрчыль прынялі рашэнне аб стварэнні агульнай арганізацыі, здольнай вырашаць міжнародныя праблемы і супярэчнасці, прадухіляць новыя войны і быць гарантам захавання міру і бяспекі.

У мэтах атрымання большай палітычнай вагі ў гэтай арганізацыі, савецкае кіраўніцтва выступіла з прапановай аб уключэнні ў яе як мага больш саюзных рэспублік у якасці самастойных членаў. У прыватнасці, у камісію па ваенных злачынствах прапаноўвалася ўключыць сем савецкіх рэспублік. Аднак такія захады не атрымалі падтрымкі з боку ЗША і Вялікабрытаніі на той падставе, што рэспублікі СССР не маюць канстытуцыйнай асновы для асобнага прадстаўніцтва на міжнароднай арэне.