Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча 6 страница


Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рынкаў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы Рэчы Паспалітай, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Маскоўскай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпаведнасці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, каралём або ўладальнікам зямлі. Войны кожны раз пакідалі істотны адбітак на складзе насельніцтва, але яго саслоўны склад заставаўся нязменным. Тут яшчэ ў ХУ ст. сфарміравалася яшчэ адно, уласцівае феадальнаму грамадству і атрымаўшае назву “мяшчане” саслоўе, куды ўваходзілі жыхары горада – заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну ўстойлівую супольнасць, плацілі асноўную колькасць падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы гарадскога кіраўніцтва (магістрата). Такім чынам, назва “мешчанін” сведчыла аб дастаткова высокім сацыяльным статусе яго ўладальніка. Іншыя жыхары – бедныя рамеснікі, чаляднікі, партачы і інш., хоць і валодалі пэўнай маёмасцю і плацілі сваю долю падаткаў, але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі. Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – “гульцяёў”, “людзей лёзных” і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва.

Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне «мяшчане», які паходзіць ад беларускай назвы горада (“месца”) і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворах Полацка з Рыгай яшчэ дамінуюць «гараджане» (1330), «му-жи полочане» (1407), а ў грамаце 1465 г. ужо згадваюцца “мяшчане”.

Вялікі князь або той ці іншы магнат даваў (ці прадаваў) жыхарам многіх беларускіх гарадоў адмысловыя граматы на магдэбургскае права, якія дазвалялі ім ствараць уласныя органы кіравання на чале з войтам, бурмістрамі і радцамі, не падуладныя дзяржаўным у асобе ваяводы або старасты. Мяшчане ўсіх дзяржаўных гарадоў былі асабіста свабоднымі людзьмі, ім гарантавалася права ўласнасці на маёмасць, а ў некаторых выпадках нават на маёнткі. Ім дазвалялася ўдзельнічаць у мясцовых сходах (соймах), дзе разгля-даліся гарадскія справы. Яны мелі права аб’ядноўвацца ў цэхі, купецкія карпарацыі, рэлігійна-асветніцкія і дабрачынныя арганізацыі – брацтвы.

Па маёмаснаму становішчу гарадскія жыхары падзяляліся на тры асноўныя групы. Вярхі гараджан складалі заможныя купцы, якія займаліся аптовым гандлем, і ўласнікі буйных рамесных майстэрань, якія мелі ў сваім распараджэнні чаляднікаў і вучняў. Ва ўладанні вярхушкі магла быць зямля, якая апрацоўвалася залежнымі ад іх сялянамі. У такіх выпадках уладальнікі былі абавязаны выконваць ваенную павіннасць асабіста або выстаўляючы замест сябе ратніка.

У сярэднюю групу уваходзілі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом).

Найбольш бедную частку мяшчан складалі чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей». Прававое гарадскіх нізоў нагадвала становішча феадальна-залежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), разлічыўшыся з ім за даўгі.

Прававое становішча мешчаніна залежала ад таго, у якім горадзе ён жыў, да якой групы ён адносіўся па свайму маёмаснаму становішчу. Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і ад падводнай павіннасці. Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў, якія не атрымалі ільготных грамат.

Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноўным, у руках гарадской вярхушкі. Па сваім маёмасным становішчы яны набліжаліся да феадалаў, хоць і не адносіліся да вышэйшага саслоўя.

Рэгламентацыя рамеснай вытворчасці праз цэхі, гандлю – праз брацтвы (гільдыі), рэлігійнага – праз прыходы, нацыянальнага – праз абшчыны (зямляцтвы), культурнага жыцця і інш. адбывалася ў прававым полі і знаходзіла падтрымку магістрата. Спроба змяніць існуючы парадак сустракала з яго боку гарадской рады адпор, аб чым, у прыватнасці, сведчаць паўстанні ў Магілёве (1610) і Віцебску (1623).

У выніку вайны 1648-1651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе – Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчыца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ляхавічы і інш. Колькасць жыхароў у Магілёве, Полацку, Быхаве рэзка скарацілася. Калі ў 1650 г. у Гародні налічвалася 130 рамеснікаў, то ў 1680 – толькі 12. Мноства майстроў былі вывезены ў палон. Вядома, што з іх удзелам будавалася Гранавітая палата ў Маскве, палац Аляксея Міхайлавіча ў Каломенскім і інш. Заняпад 22 беларускіх гарадоў быў настолькі моцным, што сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб вызваленні іх насельніцтва ад падаткаў тэрмінам на 4 гады.

Пад час Паўночнай вайны моцна пацярпелі ўсходнія гарады Беларусі – Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў. Шведы спалілі Мір, Клецк, Ляхавічы, Нясвіж, разрабавалі Гародню, Пінск, Новагародак, Ліду, Менск, Магілёў. Як вядома, рамесная вытворчасць амаль поўнасцю залежала ад вёскі, адпаведна, гарады і мястэчкі вярталіся да нармальнага жыцця толькі пасля ўздыму сельскай гаспадаркі і паступленняў з вёскі прадуктаў і сыравіны. Становішча нармалізавалася не хутка.

З прычыны міжусобнай барацьбы магнацкіх груповак парушаўся парадак узаемаадносін гарадскіх і дзяржаўных улад на карысць апошніх. Пашырылася практыка перадачы феадалам у арэнду права збору падаткаў. Адначасова ўзмацніліся захопы феадаламі ўладанняў, якія належалі гарадам, а разам з тым – павелічэнне падатковага цяжару на мяшчан. Нарэшце, у гэты час узрасла разбуральная для гарадскога купецтва канкурэнцыя з боку каталіцкага духавенства, якое пражывала ў юрыдыках і таксама развівала свой гандаль, асабліва спіртовымі напоямі. Палярызаваная структура гарадской абшчыны абумовіла вострыя сацыяльныя супярэчнасці, галоўным чынам, з-за злоўжывання ратманаў, бургамістраў і войтаў.

У другой палове ХУІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Па-першае, 10-25% ра-меснікаў не выказвалі зацікаўленасці ва ўваходжанні ў цэхі і працавалі самастойна. Па-другое, у параўнанні з ХУІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шклове – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гарадах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з маталаапрацоўкай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных мес-цах выявілася пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзення; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі).

Змяншэнне ролі цэхаў звязана таксама са зменамі ў гандлі рамеснымі вырабамі, калі збыт прадукцыі поўнасцю бралі на сябе скупшчыкі. Яны ж сталі забяспечваць рамеснікаў грашыма і сыравінай і тым, ставілі іх у залежнасць ад сябе. Пры гэтым, пэўная колькасць вытворцаў магла быць занята і ў майстэрнях сваіх больш заможных калег па цэху, якія не залежалі ад скупшчыкаў і самастойна збывалі сваю прадукцыю спажыўцам. У любым выпадку рамеснікі ператвараліся ў наёмных рабочых і паступова гублялі патрэбу ў цэхавай арганізацыі, якая перастала абараняць іх інтарэсы.

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, дзе ўвесь вытворчы працэс адбываўся на сіламі самога ўладальнiка – майстра з удзелам чалядніка і вучняў, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу, але ўладальнікі самi не выраблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Па-другое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзенскай суконнай мануфактуры калі кожны з рабочых выконваў даручаную ім аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фарбаваў яго і інш.

На Беларусi першыя такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што большасць з іх належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя (вотчынныя мануфактуры).

У пачатку ХУІІІ ст. у ліку першых мануфактур ўзнiк так званы шкляны завод у Налiбоках, Стаўбцоўскага пав.; у канцы 30-х гг. ХVIII ст. – буйнейшы ў Рэчы Паспалітай – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжаны выпуск крыштальнага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi наладжаны ў м. Iлья, Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Наваградскага пав. У м. Свержань, Стаўбцоўскага пав. пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысло-вая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi ўзнiкаць i купецкiя мануфактуры, на якіх працавалi асабіста свабодныя найміты. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было значна даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступовага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.-К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў (“персіярні”) разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоўваўся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, панчох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавала каля 1500 пастаянных рабочых. Акрамя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Германіі. У Магілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХУІІІ ст. пад назвай “фабрыка” або “завод” на Беларусі налічвалася ўжо звыш 250 мануфактур.

Але ж асноўную масу прамысловых тавараў па-ранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, захаваўшыя замкнёныя цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi спрыяла некаторае ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У 1760-70-х гг. былi праведзены адмiнiстрацыйныя рэформы, узмацнiўшыя апарат улады, нагляд за гандлем, фiнансы. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад Рэчы Паспалітай увёў “генеральную мытную пошлiну”, у тым лiку для шляхты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў значна абмежаваны. У 1766 г. уводзіліся адзi-ныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi.

Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск і Крулявец. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. У Гароднi, Кобрыне, Паставах пры мануфактурах адчыняліся крамы. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага.Па-ранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн былi рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст. у Рэчы Паспалітай, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэўны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3, 6 млн. насельнiцтва.

У эканоміцы Рэчы Паспалітай па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. У нетрах феадальнага грамадства сталi зараджацца новыя пласты насельнiцтва – прамысловая буржуазiя i наёмныя рабочыя. Але iх роля ў эканамiчныя i палiтычным жыццi яшчэ заставалася зусiм слабай. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, на Беларусі захоўвалася панаванне аграрна-рамеснай цывілізацыі.

 

Лекцыя 6. Рэлігія і культура на беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай. Беларусь у войнах ХVІІ-ХVІІІ стст. Крызіс Рэчы Паспалітай

Пытанні

1. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Канфесійныя адносіны

на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

2. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія. Фарміраванне і дзейнасць

уніяцкай царквы.

3. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

4. Беларусь у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.)

5. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.

 

1. У ХУІ ст. каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы была ўцягнута ў працяглую міжусобную барацьбу. Асноўная прычына, якая выклікала яе, заключалася ў незадавальненні большасці вернікаў вярхушкай каталіцкай царквы на чале з папам рымскім, якая сканцэнтравалі ў сваіх руках неабмежаваную ўладу і велізарныя багацці. Вернікі абураліся амаральнымі паводзі-намі як папскага атачэння, так і шматлікага манаства. Незадавальненне выказвалі свецкія феадалы і нацыянальная буржуазія, якія адчувалі палітычны ўціск з боку каталіцкіх іерархаў, а таксама марылі аб адабранні ў царквы матэрыяльных каштоўнасцяў у выглядзе зямель, нерухомай маёмасці, золата і інш. Характэрна тое, што незадавальненне станам рэлігійнага жыцця сталі выказваць самі каталіцкія багасловы – прафесар Оксфардскага універсітэта Джон Уікліф (1320-1384), прафесар Пражскага універсітэта Ян Гус (1369-1415) і іншыя. Асабліваму асуджэнню з іх боку падвяргаліся продаж індульгенцый і царкоўных пасад, паборы з насельніцтва на патрэбы царквы. Пры гэтым сумленныя багасловы ставілі пад сумненне права царквы адпускаць грахі і выказвалі патрэбу ў выданні Бібліі не толькі на лацінскай, але і на роднай для вернікаў мове.

Такім чынам, паступова ўзнікла і аформілася ідэя аб удасканаленні (рэфармаванні) царквы – ад кіравання ёю да зместу веравучэння. Яе пашырэнню і ўмацаванню спрыялі такія станоўчыя змены ў грамадстве, як уздым цiкавасцi да антычнай культуры і распаўсюджанне гуманiзму, на фоне якіх некаторыя каталіцкія каштоўнасці сталі губляць сваю значнасць. Гуманiсты выступалi з крытыкай неабмежаванай манархіі, саслоўнага ладу i спрыялі фарміраванню новай свецкай ідэалогіі. Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозунгам рэлігійнага абнаўлення звязваецца з абвяшчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага універсітэта Марцінам Лютэрам так званых 95 тэзiсаў. Ён упершыню заяўляў аб неабходнасці апраўдання грахоў не грашыма (праз куплю індульгенцый) а верай; адкідваў вучэнне аб чысцiлiшчы, малiтве за памерлых i выратаваннi заслугамi святых і інш. У далейшым Лютэр выступіў супраць пасрэднiцтва святароў паміж Богам і вернікамі, супраць улады Папы над душамi хрысцiян.

У 1520 г. Лютэр спалiў папскае пасланне аб адлучэнні ад царквы i абгрунтаваў прыярытэт свецкай улады над царкоўнай. Частка мясцовых князёў неадкладна ажыццявiла гэтую iдэю ў сваiх уладаннях. Праз тры гады па пастанове Шпеерскага рэйхстагу кожны князь набываў права абiраць тую ці іншую рэлiгiю для сябе i сваiх падданых. Такім чынам, лютэранства набывала законнае права на існаванне. Спроба германскага імператара скасаваць азначаную пастанову выклікала пратэст князёў-лютэран і далейшую барацьбу за права вызнаваць “лютэранства”, якая паспяхова скончылася ў 1555 г.

З гэтага ж часу новая плынь у хрысціянстве набыла больш шырокую назву – “пратэстантызм”, які аб’ядноўваў не толькі лютэран, а і іншых праціўнікаў папы рымскага і афіцыйнага каталіцкага веравучэння, тым ліку паслядоўнікаў французскага багаслова Жан Кальвiна (1509-1564), які жыў у Швейцарыі. Як і лютэране, кальвіністы надавалі важнейшую ўвагу дагмату аб выратаванні верай і лічылі важнейшай крыніцай веравучэння Свяшчэннае Пісанне (Стары і Новы Запавет), а не Свяшчэннае паданне. Многія ўласцівыя каталіцызму рысы: арганізацыя (вяршэнства папы, іерархія, манаства), веравучэнне (чысцілішча, святыя, большасць таінстваў), пышная абраднасць былі адкінуты. Пры гэтым асноўнай ідэяй кальвінізму з’яўлялася ідэя перадвызначэння лёсу людзей, абумоўленай непадзельным панаваннем волі Боскай. Сама вера лічылася свабодным дарам Бога, якая не залежыць ад чалавечых намаганняў, і паколькi шляхi Гасподнi лічыліся непазнанымі, то нiхто не мог ведаць свайго лёсу. Тым не менш, ад усiх патрабавалася гатоўнасць да божага абрання і выратавання. Для падтрымання такой гатоўнасцi i стваралася новая царква як саюз вернiкаў з унутранай рэгламентацыяй паводзiн. У вынiку Кальвін не толькi ўзначаліў новую царкву. Уся Жэнева была ператворана ў адзiную рэлiгiйную суполку. Пры гэтым тут праследавалiся п’янства, абжорства, нават гучны смех на вулiцах.

У Англii Рэфармацыю ўзначалiў сам кароль Генрых VIII (1519-1577), але толькi пасля таго, як пасварыўся з Папам Рымскiм. У 1533 г. парламент прыняў закон аб вяршэнстве караля над царквой, а праз год Генрых абвясцiў сябе яе кiраўнiком. На некаторы час захоўвалiся каталiцкiя абраднасць i дагматы. Пры каралеве Лiзавеце (1558-1603) канчаткова склалася i зрабiлася пануючай пратэстанцкая (англiканская) царква.

Такім чынам, новае веравучэнне адкідвала аўтарытэт каталіцкай царквы ў пытаннях веры і царкоўнай арганізацыі; адзначалася, што для выратавання душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне – Бiблiя, а Свяшчэннае паданне адкідвалася. Акрамя таго, новае веравызнанне максімальна набліжалася да зместу Бібліі, таму адмаўляла шанаванне святых, крыжа, ікон, мошчаў; адмаўлялася права царквы здымаць грахі. Шэраг таінстваў адкідваўся або набываў іншы змест. Iдэолагi Рэфармацыi дамагліся адмены царкоўнай дзесяцiны i пышнага каталiцкага культу, секулярызацыi царкоўнай маёмасцi на карысць дзяржавы i прыватных асоб, стварэння танных нацыянальных цэркваў на прынцыпах самакіравання.

У кожным рэгіёне Заходняй Еўропы распаўсюджанне пратэстанцкіх ідэй мела свае асаблівасці і наступствы. Так, у шэрагу краін (Германія, Нідэрланды, Францыя) Рэфармацыя прычынілася да жорсткіх крывавых падзей, але прынесла перамогу пратэстантам. Што датычыць Рэчы Паспалітай, то традыцыйна моцныя пазіцыі каталіцтва ў Польшчы забяспечылі яго непахіснасць, але ў ВКЛ знайшліся сілы, зацікаўленыя ва ўкараненні новай рэлігіі – кальвінізма.(трэба скараціць)

На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiстарычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. Рост гарадоў, развiццё рамяства i гандлю, абвастрэнне класавых супярэчнасцей, сутыкненне эканамiчных i палiтычных iнтарэсаў розных сацыяльных груп, агульны культурны ўздым і інш. стваралi спрыяльныя ўмовы для яе пашырэння. Гараджане iмкнулiся вызвалiцца ад феадальнай залежнасцi, магнаты i шляхта разлiчвалi захапiць багацце i зямельныя ўладаннi касцёлаў, гарадскiя нiзы змагалiся супраць уцiску свецкiх i царкоўных феадалаў. Толькі сялянскiя масы не прынялi шырокага ўдзелу.

Ёсць звесткі, што да сярэдзiны ХVI стагоддзя на Беларусі сталі ўзнікаць лютэранскія абшчыны. Але кальвiнiзм больш адпавядаў вольнасцям магнатаў i шляхты. У 1553 г. да яго далучыўся вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл (Чорны) (1515-1565), які заснаваў у Берасцi першы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ, закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваў iх зямельны фонд i маёмасць, а падданых перавёў у кальвінізм.

Рэфармацыю падтрымалi гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл (Руды), Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iншыя буйныя феадалы. Дробная шляхта звычайна прытрымлівалася ранейшай веры. Гарадская эліта (вярхушка мяшчанства), зацікаўленая ў ліквідацыі юрыдык і аслабленні касцёла, таксама падзяляла кальвінізм.

У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму былі рэфармаваны храмы ў Нясвiжы, Берасці, Клецку, Ляхавiчах, Койданаве, Наваградку, пазней у Вiцебску, Мiнску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смаргонi i iнш. Пры новых абшчынах вернікаў адкрывалiся школы, шпiталi, друкарнi (Берасце, Нясвiж, Лоск).

У 1560-х гг. з асяроддзя кальвіністаў ВКЛ вылучыліся так званыя антытрынітарыі або арыяне – прыхільнікі вучэння багаслова Арыя, якi адмаўляў трыадзіную сутнасць Бога. Прадстаўнікі новай плыні крытыкавалi асновы феадалiзму, патрабавалі скасаваць халопства, палепшыць становiшча сялян.

Пераемнiкамi антытрынiтарыяў былi сацыяне (заснавальнiк – Фауст Cоцын) – прадстаўнікі ўжо менш радыкальнай плыні, якія выступалi за верацярпiмасць і аддзяленне царквы ад дзяржавы. Усяго да 1591 года ў межах ВКЛ налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з якiх падаўляючая большасць (189) належала кальвiнiстам.

Лютэранская плынь пратэстанцтва распаўсюджання ў ВКЛ не атрымала. У ХУІІ ст. дзве яе абшчыны існавалі ў Вільні, у 1630-я гг. – лютэранскі збор у Гайцюнішках.

Рэфармацыя паўплывала на пашырэнне кнiгадрукавання, развiццё лiтаратуры i мастацтва, асветнiцкую дзейнасць. Публiцыстыка пратэстантаў узбагацiла змест беларускай лiтаратуры, яе тэматыку, жанры i стылi. На беларускай мове выдавалi свае творы кальвiнiсты – Васiль Цяпiнскi i Сымон Будны, што ўмацоўвала літаратурную мову і пашырала кола яе прыхільнікаў.

Разам з тым, нягледзячы на пэўныя намаганні (кнігадрукаванне, вывучэнне беларускай мовы ў школах) ні адна з пратэстанцкіх канфесій не здолела зрабіцца нацыянальнай.

У мэтах аднаўлення былой палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай магутнасці каталiцкая царква мусiла мабілізаваць сілы для барацьбы з рэлiгiйным iншадумствам і рэфармацыйнымi плынямi. На кастрах былi спалены Д. Бруна, Д. Ванiнi, праследавалiся Т. Кампанела, Г. Галiлей; арганiзоўвалiся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572), рэлiгiйныя войны (Трыццацiгадовая вайна 1618-1648). У 1559 г. быў вызначаны першы “Iндэкс забароненых кнiг”. У тых жа мэтах актывізавалася дзейнасць манаскiх ордэнаў, у тым ліку ордэна Таварыства Icуса.

У 1564 г. езуіты пачалі дзейнічаць ў Польшчы, а праз 5 год – яны з’явіліся ў сталіцу ВКЛ па запрашэнні віленскага біскупа. У 1570 г. іх ужо налічвалася 300 чал., у тым ліку ­– ідэолаг контррэфармацыі Пётр Скарга, Антоні Пасевіна і інш. У 1570 г. езуіты адкрылі ў Вільні сваю сярэднюю навучальную ўстанову – калегіум, які ў 1579 г. набыў статус акадэміі. Менавіта праз адукацыю навучэнскай моладзі прышчаплялася каталіцкая вера і контррэфармацыйныя ідэі. З апорай на ўплывовую каталіцкую шляхту езуітам удавалася зачыняць пратэстанцкія, а таксама праваслаўныя культурна-асветніцкія ўстановы – школы і друкарні. Варта заўважыць, што беларускія землі ў планах Ватыкана ўяўлялі сабой своеасаблівы плацдарм для пранікнення на Ўсход – праз Маскоўскае царства, у Індыю і Кітай.

Езуіты пачалі будаваць па ўсёй Еўропе свае храмы, узяўшы за канон сабор Іль-Джэзу ў Рыме (1568-1584), дзе быў пахаваны заснавальнік іх ордэна Ігнацій Лаёла. Першы езуіцкі храм на Беларусі – касцёл Божага цела быў пабудаваны ў Нясвіжы (1584-1593 гг.) на грошы Мікалая Радзівіла Сіроткі.

Місіянерская актыўнасць каталікоў у ВКЛ адбілася ў заснаванні новых манаскіх ордэнаў – францысканцаў, даменіканцаў, кармелітаў, бенедыктынцаў, піяраў і інш., але вызначальную ролю працягвалі адыгрываць езуіты. Іх метады барацьбы ­– тонкія і дзейсныя – не суправаджаліся гвалтам і не мелі такіх крывавых наступстваў, якія адбываліся ў Іспаніі, Італіі і Галандыі ў выніку судоў інквізіцыі. Адносна памяркоўны характар контррэфармацыі ў ВКЛ быў абумоўлены традыцыямі рэлігійнай талерантнасці, зафіксаванымі ў Статуце 1588 г., а таксама шляхецкімі вольнасцямі. Нават асобныя працы, унесеныя ў індэкс забароненых, у тым ліку кнігі С. Буднага, А. Волана і інш., свабодна выдаваліся і чыталіся ў ВКЛ.

Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада. Стэфан Баторый гаварыў: “Каб я не быў каралём, то быў бы езуiтам”. Граматай ад 27 сакавiка 1577 ён забаранiў будаваць у Вiльнi некаталiцкiя храмы i школы. Наступны кароль – Жыгiмонт III Ваза, хоць і нарадзіўся ў лютэранскай Швецыі, але шмат зрабіў для знішчэння пратэстанцтва і ўкаранення каталіцызму ў РП.

З канца XVI ст. кальвіністы былі вымушаны перайсці да абароны сваіх пазіцый, прычым, не толькі ад каталіцкага ўплыву, але і ад праваслаўя. Пад уздзеяннем дзяржаўных санкцый i адсутнасцi адзiнства ў канцы 16 ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова згасаць. Кальвiнiсцкая шляхта стала вяртацца ў каталiцтва. Сярод іх – сыны кальвінісцкага пратэктара М. Радзівіла. Адзін з іх – Мiкалай Крыштаф Радзiвiл (Сiротка) зачыняў пратэстанцкiя прыходы і друкарнi. Па яго загаду на базе берасцейскай друкарні, перавезенай у Вiльню, было заснавана першае ў ВКЛ каталiцкае выдавецтва. Ён таксама прымусiў кальвiнiстаў пакiнуць Нясвiж, Клецк, Койданава.

Да пачатку ХУІІ ст. з’явілася новае пакаленне шляхты, якая навучалася ў езуіцкіх установах, невыпадкова таму і павялічылася колькасць праваслаўных магнацкіх родаў, якія далучыліся да каталіцкай царквы, у тым ліку Сапегi, Валовiчы, Храптовiчы, Сангушкi, Чартарыйскiя, нашчадкi Канстанцiна Астрожскага і інш.).

Ініцыятары контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай скарысталі сваю перамогу ў барацьбе з пратэстантызмам і праваслаўем для ўмацавання пазіцый каталіцызма ў ВКЛ. З 1653 г. колькасць прыходскіх касцёлаў на беларускіх землях менш чым за стагоддзе ўзрасла са 153 да 270. Манаскія ордэны езуітаў, францысканцаў, дамініканцаў, кармелітаў адкрылі дзесяткі кляштараў, у тым ліку ў Берасці, Гародні, Мінску, Наваградку, Оршы, Слоніме.

Пад націскам контррэфармацыі ў другой палове XVII ст. пратэстанцкая дзейнасць была перасечана. Паводле пастановы сейма ад 1658 г. арыяне былі вымушаны пакінуць РП, але каб пазбегнуць выгнання, большасць іх было вымушана прыняць каталіцтва. І наадварот, паводле законаў ад 1668 і 1674 гг. пераход з каталіцтва і уніі ў іншую веру лічыўся крымінальным злачынствам і караўся.

Нягледзячы на падпісанне Берасцейскай уніі і няспынную экспансію касцёла, у сярэдзіне XVII ст. праваслаўе заставалася самай масавай канфесіяй у Беларусі. Яго буйнейшымі цэнтрамі з’яўляліся манастыры св. Духа ў Вільні і св. Тройцы ў Слуцку. Доўгі час у РП заставалася толькі адна праваслаўная епархія з цэнтрам у Магілёве, кіраўніцтва якой знаходзілася ў апазіцыі да каралеўскай улады.

Казацкія атрады Хмяльніцкага і Залатарэнкі ў час войн (1648-1651) (1654-1667), якія траплялі на Беларусь, не рабілі адрозненняў паміж католікамі і уніятамі і аднолькава жорстка каралі тых і другіх. Такую ж палітыку праводзілі ваяводы Аляксея Міхайлавіча, якія імкнуліся замацаваць далучэнне левабярэжнай Украіны перамогамі над РП. Прычым, калі каталіцкаму касцёлу дазвалялася праводзіць службу на захад ад Бярэзіны, то уніяцтва забаранялася паўсюдна. Нават паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я, кароль абавязаўся не пашыраць унію у Магілёўскай епархіі.

Праваслаўныя іерархі РП з удзячнасцю прымалі дапамогу рускіх цароў, але не спяшаліся адмаўляцца ад аўтаноміі, і толькі ў 1686 г. Кіеўская мітраполія ўвайшла ў падпарадкаванне патрыярха маскоўскага. Але іх прававое становішча па-ранейшаму было горшым за становішча каталікоў і уніятаў. Напрыклад, пасля вайны 1654-1667 г. ім не дазвалялася займаць пасады ў магістраце.

Сітуацыя склалася такім чынам, што ў к. XVII – пач. XVIII стст. праваслаўная вера ў РП страціла аўтарытэт настолькі, што тры яе епархіі з чатырох перайшлі ва уніяцтва. Адзіная Беларуская епархія імкліва губляла сваіх прыхільнікаў. Пад яе кантролем засталося толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў на працягу 1686-1754 гг. таксама далучыліся да ўніі.

Пад час Паўночнай вайны з-за прысутнасці у РП іншаземных войскаў становішча асноўных канфесій пэўным чынам змянілася. Характэрна, што Пётр І ставіўся да каталікоў даволі прыхільна і нават дазволіў ім адкрыць некалькі касцёлаў у Расіі. Разам з тым Пётр як праваслаўны цар разглядаў уніятаў як здраднікаў веры. У выніку ў 1706 г. у Полацку было забіта пяць манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштавана і вывезена ў Расію. Маёмасць базыльянскіх кляштараў была разрабавана рускай арміяй, а ў 1710 г. ад Полацкай Сафіі, ператворанай ў склад пораху, пасля выпадковага выбуху засталіся адны руіны. У той самы час цар накіраваў у Магілёў камісара для абароны інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся ад сейма прыняцця адпаведнага закона ў абарону правоў іншаверцаў усёй краіны. Такую ж палітыку праводзілі наступныя манархі Расійскай імперыі – Кацярына І, Лізавета І і інш., але працэс умацавання уніі за кошт праваслаўя працягваўся.

напружанасці паміж каталіцкай і уніяцкай элітамі. Такім чынам, у апошняй трэці XVII – пач. XVIII ст., дзякуючы сваёй разнастайнай дзейнасці, уніяты пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай царквы. Таму паспрыялі вынікі уніяцкага царкоўнага сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў ліпені-верасні 1720 г. пад старшынствам папскага нунцыя. Паводле прынятых пастаноў, у веравучэнне і працэдуру уніяцкага набажэнства ўводзіліся асобныя лацінскія элементы (сімвал веры, узгадванне імя папы рымскага), але традыцыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся. Таксама захоўвалася самастойнасць ордэна базыльянаў, ствараліся магчымасці для паляпшэння свецкай і духоўнай адукацыі.

Разам з тым, нягледзячы на значныя дасягненні уніятаў у духоўнай культуры, больш прывабнай для беларускай шляхты з’яўлялася каталіцкая вера і польская мова. Але і такі статус уніі не задавальняў каталіцкіх іерархаў. Намаганнямі ксяндзоў, яна часта падавалася як непаўнавартасная, “хлопская” і г. д., што ўрэшце правакавала ўзрастанне