Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства


Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

Літаратура

· Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

· Барыс А.В. Сучасныя палітычныя партыі на Беларусі //БГЧ.–1995.–№1.

· Басюк І., Сільчанка М. Аб дзяржаўным статусе беларускай мовы ў гісторыі Беларусі.//БГЧ.–1999.–№ 1.

· Васілевіч Р. Развіццё заканадаўства аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі беларусь//БГЧ.–2001.–№ 3.

· Данілаў А.М. Выклікі новага стагоддзя //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

· Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у БССР. // Звязда. – 1990. – 25 верасня.

· Канстытуцыя (Асноўны закон) Рэспублікі Беларусь. – Мн., 1996.

· Лукашэнка А.Р. Праграма павінна стаць дакументам, які кансалідуе ўсе структуры дзяржавы і грамадства: Выступленне прэзідэнта на сесіі ВС РБ з праграмай рэформаў 29 верасня 1994 г.

· Мы хотим мира и стабильности. Выступление Президента Республики Беларусь

А.Г. Лукашенко на специальном Пленарном заседании 60-й сессии Генеральной ассамблеи ООН. 15 сентября 2005 г. //БГЧ.–2005. –№10.

· Пашкоўскі Г.М. Сацыяльна-палітычнае становішча //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

· Раманоўскі І. Сучасныя палітычныя партыі на Беларусі //БГЧ.–1998.–№1

· Раманоўскі Р. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЭСКА на сучасным этапе: праблемы і здабыткі//БГЧ.–2005. –№2

· Стадуб І. Сучасная прававая дзяржава: тэорыя, практыка, праблемы і перспектывы развіцця. – БГЧ.–2004.– № 2.

· Хамцевіч Я. Дзяржаўны герб і дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь// БГЧ.–1998.–№ 1.

· Решетников С.В., Ровдо В.В. Децентрализация и локальная демократия: Республика Беларусь в европейском контексте //Веснік БГУ.–1996.–№3.

 


2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

3. Гарады Беларусі

4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой паловеXVIII ст.

 

Даіндустрыяльнае (традыцыйнае) грамадства – грамадства, для якога характэрна панаванне натуральнай гаспадаркі, пераважная колькасць насельніцтва займаецца сельсеагаспадарчай працай, адносіны паміж людзьмі рэгулююцца традыцыяіі, звычаёвым правам, існуе іерархія ў сацыяльнай структуры грамадства.

НТР спрыяе пераходу грамадства да індустрыяльнага грамадства. У індустрыяльным грамадстве існуе высокі ўзровень вытворчасці. Вытворчасць поўнасцю робіцца таварнай, асновай арганізацыі такой вытворчасці выступаюць капітал і праца. Улада набывае цэнтралізаваны характар, знікаюць спадчынныя сацыяльныя адрозненні (саслоў’я), адбываецца станаўленне роўных грамадзянскіх праў і свабод, развіваюцца дэмакратычныя формы кіравання.

Канцэпцыя постіндустрыяльнага грамадства сцвяржджае, што ў залежнасці ад узроўня развіцця навукі і тэхнікі ў грамадстве спачатку пераважая “первічная” сфера эканамічнай дзейнасці – сельская гаспадарка, потым “другасная” – прамысловасць, а пасля гэтага ўзнікае “трэтычная” – сфера паслуг.

Пераход ад індустрыяльнага да постіндустрыяльнага грамадства звязаны з наступнымі момантамі:

· У эканамічнай сферы адбываецца пераход ад таваравытворчай да абслугоўваючай эканомікі,

· У сацыяльнай сферы класавы падзел грамадства саступае месца прафесійнаму, але пры гэтым захоўваецца сацыяльная неаднароднасць,

· У палітычнай сферы мае месца падзел грамадства на кіруючую, тэхнакратычную эліту мерытакратыю (у даслоўным перакладзе – улада найбольш дастойных) і кіруемыя масы насельніцтва.

На постіндустрыяльнай стадыі захоўваюцца сацыяльныі і палітычныя канфлікты, але яны носяць іншы, чым ў індустрыяльным грамадстве характар і звязаны са зменай зместа працы (паміж прафесіяналамі і масай радавых работнікаў). У сусветным развіцці назіраецца узмаццненне інтэграцыйных працэсаў.

Працягам тэорыі постіндустрыяльнага грамадства з’яўляецца канцэпцыя інфармацыйнага грамадства,аўтары якой разглядают эвалюцыю грамадства як “змену стадый”, і звязывают станаўленне інфармацыйнага грамадства з дамініраваннем, “четвертычнай”інфармацыйнай сферы эканомікі.

1. сельская гаспадарка

2. прамысловасць

3. эканоміка паслуг

4. інфармацыйная сфера.

У сувязі з гэтым у грамадстве значна павялічваецца інтэлектуалізацыя працы. Капітал і праца уступаюць месца ў грамадстве інфармацыі і ведам.