Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай


Літаратура

1.Аповесць пра Миндощга и Войшалка// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

2.Багалейша С. Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага: праекты і дзяйсненні//БГЧ.–2005. –№ 7.

3.Ермаловіч М. Умацаванне ВКЛ. Утварэнне ВКЛ. //Бел. думка. – 1992. - № 6, 7.

4.Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Навагародскі перыяды. – Мн., 1990.

5.Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. – Мн., 1994.

6.Казбярук У. Гедымін у летапісах//Спадчына –1992.–№5.

7.Корсак А. Ягайла-шумны чалавек.//Бел. Мінуўшчына.–1995.–№ 3.

8. Пасталіца В. Бітва на Сініх водах //БГЧ. – 1993. - № 3.

9. Рогалев А. Великое княжество Литовское: поиски исторических закономерностей// Крыжовы шлях.– Мн., 1993.

10. Саверчанка І. Вялікае княства Літоўскае: утварэнне дзяржаўнасці // БГЧ. – 1993.- № 2.

11. Тарасаў К. Памяць пра легенды. – Мн., 1994.

12. Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.


 

1. Лівонская вайна 1558-1583гг.

2. Утварэнне Рэчы Паспалитай.

3. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

4. казацка-сялянская вайна на Беларусі 1648–1651 гг.

5. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай 1654–1667 гг.

Лівонская вайна 1558-1583гг.

Прычыны

Жаданне маскоўскага цара выйсці да Балтыйскага мора, Расія заняла выгаднае бы ваенна-стратэгічнае і эканамічнае становішча ў Еўропе.Гэтая тэрыторыя знаходзілася пад кантролем Польшчы, ВКЛ, Лівоніі (канфедэрацыі 5 княстваў, заснаваны рыцарамі Лівонскага ордэна на прыбалтыйскіх землях), з другой паловы XVI - першай паловы XVIIстст. Называлася Ліфляндыяй або Інфлянтамі.

1557г. – заключэнне ваеннага саюза ВКЛ і Лівонскага ордэна.

Рускія войскі авалодалі Нарвай, Дзерптам (Тарту). Магістр Лівонскага ордэна запрасіў дапамогі ў суседніх краін.

1559г. пагадненне, згодна якому лівонія пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ і Польшчы. Пасля ваенных няўдач Ордэн распаўся, в 1561г. – пагадненне– магістр Ордэна Кетлер аб’яўлены свецкім князем Курляндыі і часткі Лівоніі. У вайну супраць Масквы ўступіла ВКЛ, даслаўшы свае войскі.. Баявыя дзеянні разгарнуліся на беларускіх землях.

Пачатак 1562г. рускія войскі захапілі Мсціслаў, Воршу, Шклоў, Віцебск, дуброўна і Копысь. Зімой 1562-1563гг. Сканцэнтравана пад Мажайскам 60-тыс рус. войска. 31 студеня 1563г. пачатак аблогі Полацка. Малы гарнізон Полацка на з ваяводам Давойнам не іог доўга трымаць асаду. 15 лютага 1563г. захоп Полацка рускімі войскамі.

Зіма 1563–студзень 1564г. – прыпыненне баявых дзеянняў

1564г. Бітва на р. Ула пад Чашнікамі каля в. іванск. Войскі ВКЛ на чале з гетманам М. Радзівілам разбілі ўдвая больш 24 тыс. Корпус Шуйскага. З 1565г. пачалася пазіцыйная вайна.

1566-1569гг. Рускімі войскамі пабдаваны крэпасці для ўмацавання сваіх пазіцый у раене Полацка Туроўля, Суша, Сокал. Сітня, Чырвоная, каз’яны, Ула.

У жніўні 1579г. паход Стэфана Баторыя з 40 тыс. Войскам на Полацк. Рускія 20 дзен стрымлівалі атакі. Адным з герояў штурму Полацка быў ратнік Перавал, які быў адораны шляхецтвам і паклаў пачатак роду Пржавальскіх. 1579г. адваеваны ўсе крэпасці ў раене Полацка. 1580г. – уся тэрыторыя вызвалена. Пачаўся паход на рускія землі. Аднак пад Псковам былі спынены, у 1581г. пачалася аблога. Якая працяевалася болей 5 мес. абараняў горад Шуйскі.

15 студзеня 1582 г. было заключана Ям-запольскае перамир’е. ліцвінска-руская мяжа фактычна не змянілася. Масква страціла толькі Веліж на граніцы Смаленскай зямлі. Вайна падарвала эканоміку ВКЛ і палітычную стабільнасць, вымусіла ісці на саюз з Польшчай.

 

2.Утварэнне Рэчы Паспалитай.

Прычыны ўтварэння РП

1. цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной.

2. імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы

ПерадумовайЛюблінскай уніі сталі ўнутрысаслоўныя супярэчнасціпаміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй дыдробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адціскалі шляхту на другі план. Элітарнае магнацтва, буйныя землеўласнікі мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзілі на соймах і сойміках свае рашэнні, маніпулюючы болыиасцю шляхты, якая не мела ў дзяржаве ніякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасці" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Польшчай.

3. жаданне шлатлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ, атрымаць землі і пасады

4. пашырэнне каталіцкай веры ў ВКЛ

Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Любліне. 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Польшчы і ВКЛ. У гэты ж дзень пачаліся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай.

Калі паслы княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для сваей дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскіх паслоў вялікі літоўскі князь, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамі Бельск, Беласток, Драгічын-на-Бугу, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына.

Падзеі Люблінскай уніі адлюстраваны на карціне польскага мастака Яна мацейкі “Люблінская унія”.

Унія была заключана на наступных умовах:

1. Стваралася новая федзратыўная дзяржава, што складалася з 2-х частак Каралеўста Польскага і ВКЛ, пад назвай Рэч Паспалітая (ад польскага рэспубліка)

2. Злучаныя дзяржавы маюць аднаго манарха – караля, які носіць тытул “кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі і ліфляндскі”.

3. Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя адбываецца ў Кракаве.

4. Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя.

5. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збіраецца агульны сойм Рэчы Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых сойміках.

6. Пасяджэнні сойма праходзяць на польскай зямлі. Скліканне асобных соймаў для ВКЛ і для Кароны не прадугледжвалася.

7. Усе нязгодныя з умовамі уніі ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца.

8. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле і Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшчы.

9. Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем Княства і Кароны.

10. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палітыку.

11. Уніфікацыя фінансавай сістэмы і ліквідацыя мытных межаў.

12. ВКЛ мела асобнае ад Польшчы

· Войска

· Заканадаўства

· судовую арганізацыю

· адміністрацыйны аппарат

· тытул і пячатку

· дзяржаўную мову (старабеларуская да канца XVIIст. -1696г. у Польшчы - лацінская)