Уводзіны


Уклад беларускага народа у агульную Перамогу.Памяць аб вайне.

Вызваленне Беларусі.Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі, яе страты ў вайне.

Усенародная барацьба з фашысцкай агрэсіяй.

Акупацыйны рэжым.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.Баявыя дзеянні на франтах.

Пачатак 2-ой сусветнай вайны .Вызваленне Заходняй Беларусі і яе узяднанне з БССР.

Інтэграваны курс у рамках дысцыпліны ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ.

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939-1945).

Пытанні і заданні

1. Раскрыйце сутнасць і асаблівасці новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі.

2. Што такое iндустрыялiзацыя, як яна ажыццяўлялася на Беларусi?

3. Як змянілася тэрыторыя БССР у 1921-1939гг.?

4. Што сабой уяўляла палітыка беларусізацыі.

5. Як ажыццяўлялася палiтыка беларусiзацыi, яе асноўныя вынiкi.

6. Назавiце прычыны палiтычных рэпрэсiй, iх памеры i вынiкi.

7. Якія змены адбываліся ў культурным жыцці БССР у 1929-1930-я гг.

8. Якiя асноўныя напрамкi развiцця асветы i навукi былi на Беларусi у 20-я – 30-я гады?

9. Назавiце асноўныя накiрункi развiцця беларускай лiтаратуры, тэатральнага, музычнага мастацтва.

10. Якiя дасягненнi мелiся ў развiццi жывапiсу, скульптуры i архiтэктуры Беларусi ў 20-я – 30-я гады?

11. Дайце характарыстыку эканамічнага стану Заходняй Беларусі ў 20-30 гг.20ст

12. Вызначце асноўныя этапы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.Якія формы барацьбы адзначалі кожны з іх?

13. Растлумачце сутнасць паняцця –рэжым санацыі.

14. Назавіце асноўныя імены дзеячоў нацыянальнага руха ў Заходняй Беларусі.

 

У другую сусветную вайну было ўцягнута 4/5 насельніцтва зямнога шара. Вайна пазбавіла жыцця звыш 50 млн чалавек, з іх больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі. У руіны былі ператвораны тысячы гарадоў і вёсак, значны ўрон прычынены духоўнай культуры народаў. Жудасна нават уявіць сабе, якім бы стала жыццё на нашай планеце, калі б фашысцкім агрэсарам не перагарадзілі шлях народы Савецкага Саюза, іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

У гісторыі другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць 5 асноўных перыядаў, якія адрозніваюцца якаснымі зменамі ў ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўцы, суадносінах сіл проціборствуючых бакоў, характарам узброенай барацьбы на франтах:

1) пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);

2) нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны “бліцкрыга” і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.);

3) карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока (лістапад 1942 г. – снежань 1943 г.);

4) выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, крах фашысцкай Германіі і яе безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. – май 1945 г.);

5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай акупацыі і заканчэнне другой сусветнай вайны (май – верасень 1945 г.).