Напад фашысцкай Германіі на СССР. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941-1944 гг.


22 чэрвеня 1941 г. Германія разарвала дагавор аб ненападзе і без аб’яўлення пачала вайну супраць СССР, разгарнуўшы шырокае наступленне на 3-х накірунках – Прыбалтыка, Украіна, Беларусь. Ужо 22 чэрвеня войскі нямецкіх армій групы “Цэнтр” (кам. Фон Бок) атакавалі і бамбардзіравалі Гродна, Брэст, Ваўкавыск, Беласток, Баранавічы, шэраг дробных гарадоў і мястэчак. 28 чэрвеня быў захоплены Мінск, уся тэрыторыя Беларусі (як стратэгічны напрамак руху на Маскву) была акупіравана да верасня 1941 г. Пачатак вайны прынёс вялізарныя страты Чырвонай Арміі і паказаў масавы гераізм савецкіх воінаў, які і абумовіў крах гітлераўскай стратэгіі “бліцкрыгу” (маланкавай вайны).

(Баі абарончага перыяду: на пагранічных заставах, абарона Брэсцкай крэпасці, паветраныя над Радашковічамі, абарона Малілёва, Гомеля, аперыцыі ў раёне Полацка, Віцебска, Оршы. Імёны Кіжаватава, Фаліна, Гаўрылава, Гастэла).

Тэрыторыя Беларусі знаходзілася пад акупацыяй фашыстаў з восені 1941 г. да лета 1944 г. Увесь гэты час тут дзейнічаў нямецкі так званы “новы парадак”. Прынцыпы і метады “парадку” выцякалі з ідэалогіі фашызму, планаў “Ост”, “Барбароса” і іншых дакументаў. Гэта былі гвалт, бязлітаснасць, антысемітызм, расізм, антыкамунізм. З самага пачатку прадугледжвалася безагаворачнае падпарадкоўванне, рабаўніцва, прымусовая праца, планамернае знішчэнне пэўных частак насельніцтва.

Акупацыйная палітыка праводзілася сіламі войска, тайнай паліцыі – гестапа, службы бяспекі – СД, атрадаў СС. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі была створана сетка лагераў смерці, гета, палявых камендатур і ваенных праўленняў гарадоў і раёнаў, паліцэйскіх участкаў і гаспадарчых службаў, 1/3 тэрыторыі займала “Генеральная акруга Беларутэнія” (на чале з Вільгельмам Кубэ). Ён і яго паплечнікі падтрымлівалі памкненні беларускіх нацыяналістаў як верагодную гарантыю стабільнасці фашысцкага панавання. Былі створаны калабарацыянісцкія арганізацыі – Беларуская народная самапомач (1941), Саюз беларускай моладзі (1943), беларускае “прадстаўніцтва” ў акупацыйнай уладзе – Беларуская рада даверу (1943), марыянетачны “ўрад” – Беларуская цэнтральная Рада.

Пад акупацыяй Беларусь зноў стала аграрна-сыравінным прыдаткам. Вялося планавае знішчэнне насельніцтва. Немцамі праведзена 140 карных аперацый. За гады вайны толькі ў Брэсцкай, Бабруйскай, Полацкай і Палескай абласцях былі павешаны, спалены, расстраляны 63 920 дзяцей і падлеткаў. Лёс Хатыні раздзялілі 628 вёсак Беларусі. Лагераў смерці і гета налічвалася 260. Самы вялікі Трасцянец, дзе знішчана прыкладна 206 тыс. чалавек.

Шырокія масы насельніцтва разгарнулі ўпартае супраціўленне. Вайна з фашызмам была народнай, айчыннай, Вялікай. У шырокім партызанскім руху, у радах савецкай арміі, у еўрапейскім руху Супраціўлення, на ваенных прадпрыемствах змагаліся сотні тысяч жыхароў Беларусі.

Найбольш дзейснай формай барацьбы стала партызанскае і падпольнае супраціўленне. За час акупацыі партызанскі рух прайшоў шлях ад дзейнасці асобных атрадаў і груп да брыгад і злучэнняў. Ахапіў звыш 1 млн. чалавек (з іх – 400 тыс. у рэзерве). Развіваўся ў тры этапы.

1 – (чэрвень 1941–лістапад 1942) – зараджэнне і арганізацыя. Вызначыліся партызанскія кіраўнікі – І. Бумажкоў, В. Корж, М. Шмыроў, Ф. Паўлоўскі.

2 – (лістапад 1942–снежань 1943) – масавае развіццё.

3 – (снежань 1943–ліпень 1943) – заключны перыяд. Меў цэнтралізаваны характар і каардынаваўся ў межах Савецкага Саюза Цэнтральным штабам партызанскага руху, а на Беларусі – Беларускім штабам партызанскага руху (кіраўнікі адпаведна П. Панамарэнка, П. Калінін).

Падпольная барацьба – нелегальная дзейнасць органаў і арганізацый, асобных прадстаўнікоў насельніцтва на захопленай ворагам тэрыторыі, накіраваная на аднаўленне незалежнасці. У гады вайны на тэрыторыі Беларусі такую барацьбу вялі 4 тыс. тэрытарыяльных арганізацый (звыш 70 тыс. падпольшчыкаў). Была звязана з партызанскім рухам, будавалася на строгай канспірацыі і цэнтралізацыі з боку ЦК КП(б)Б.