Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі


Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны.

Лагер рэфарматараў на чале з Чартарыйскімі дабіўся у 1764 г. абрання каралём і вялікім князем стаўленіка Расіі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пачаўся першы этап рэформаў (1764 — 1766 гг.), скіраваных на эканамічнае і палітычнае ўмацаванне РП.

Спроба рэформаў вьнслікала незадавальненне як у магнацтва, так і ў суседніх дзяржаў. Расія і Прусія выкарысталі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай адмову на сойме 1766 г. надаць роўныя правы некаталікам — пратэстантам (дысідэнтам) і праваслаўным (схізматыкам). На сойме 1767 — 1768 гг. пад уціскам расійскага войска, размешчанага пад Варшавай, былі прынятыя пастановы, згодна з якімі некаталікам надавалася свабода веравызнання і палітычныя правы, роўныя з каталікамі. Адначасова былі пацверджаны "вечныя і неадменныя кардынальныя правы" шляхты (права выбару караля, "ліберум вета", права абвяшчэння канфедэрацыі і інш.). Гарантам выканання гэтых рашэнняў сойм назваў Расійскую імперыю. Такім чынам, ужо і фармальна Рэч Паспалітая апусцілася да ўзроўню залежнай дзяржавы.

Незадаволеная палітыкай Станіслава Аўгуста шляхта стварае Барскую канфедэрацьпо (1768 г.) пад сцягам аднаўлення незалежнасці, правядзення Рэччу Паспалітай самастойнай палітыкі, вяршэнства каталіцкай веры. Канфедэраты ўжывалі партызанскія сродкі барацьбы. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага з расійскімі войскамі адбыліся у 1769 г. і ў 1771 г. 9 жніўня 1770 г. барычане абвясцілі дэтранізацьпо Станіслава Аўгуста і бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вялікага князя шукаць яшчэ большай падтрымкі у Расіі, і ў 1772 г. канфедэрацыя спыніла сваё існаванне.

Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш модных абсалютных манархій Расіі, Прусіі, Аўсгрыі. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Прычынай падзелу тэрыторыі дэмагагічна былі выстаўленая анархія ў.Рэчы Паспалітай, якая пагражала спакою суседніх краін, а таксама неабходнасць нібыта стварыць Польскаму каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму такія ўмовы іх палітычнага існавання, якія у першую чаргу адпавядалі б інтарэсам "падзелыпчыкаў". Прусія і Аўсгрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — 92 тыс. км2 усходнебеларускіх зямель з 1,3 млн насельніцтва (Расія забрала Інфлянцкае, Полацкае, за выключэннем невялікай часткі па левым беразе Дзвіны, Віцебскае без Аршанскага павету, Мсціслаўскае і частку Мінскага ваяводстваў). У абставінах фактычнай акупацыі Польшчы і ВКЛ замежнымі войскамі сойм у 1773 г. вымушана пагадзіўся з захопамі.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ болып упэўніліся у тым, што выратаваць краіну змогуць толькі змены у яе палітычным ладзе. 3 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць ужывання права "ліберум вета", пачыналі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (гэга давала магчымасць прымаць рашэнні болыпасцю галасоў). На сойме 1775 г. Рэч Паспалітая ўпершыню займела дакладна дзеючы орган выканаўчай улады — Пастаянную Раду на чале з каралём і вялікім князем. Пастаянная Рада вырашала пытанне аб скліканні агульнадзяржаўнага сойма, выбірала і прадстаўляла каралю кандыдатау на вакантныя вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Рада павінна была сачыць за бяспекай і спакоем у дзяржаве.

Гэтыя функцыі забяспечвалі пяць яе дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковы, юстыцыі і скарбавы (фінансавы). Фактычна ж дзейнасць Рады кантралявалася рускімі пасламі у Варшаве. Галоўны ідэал рэфарматараў эпохі Асветніцтва — утварэнне дзяржавы з дзейснай бюракратыяй на месцах і моцнай цэнтральнай уладай на чале з манархам асветнікам, не быў здзейснены.

У канцы 80-х гг. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў, чаму не у апошнюю чаргу садзейнічалі змены у міжнародным становішчы (руска-шведская вайна 1788 — 1790 гг., руска-турэцкая вайна 1787 — 1791 гг., супярэчнасці паміж дзяр-жавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую).

Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сойма (1788 — 1792 гг.) і пачала дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. На працу рэфарматараў вялікі ўплыў аказала буржуазная рэвалюцыя ў Францыі 1789 г. Зруйнаванне Бастыліі — сімвала ненавіснага народу феадальнага рэжыму, распачало пераможнае шэсце па краінах Еўропы ідэй дэмакратыі.

Першым крокам у вызваленні Рэчы Паспалітай ад пратэктарату Расіі стала рашэнне аб павелічэнні войска да 100 тыс. чалавек. Спадзяючыся на дапамогу ў рэфармаванні краіны, Рэч Паспалітая у 1790 г. заключыла ваенны саюз з Прусіяй.

Вяршыняй рэфарматарскай дзейнасці з’явілася прыняцце 3 мая 1791 г. – першай у Еўропе (і другой у свеце пасля ЗША) Канстытуцыі. Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызначалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія — месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Згодна з ею адмяняліся "ліберум вета", выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых "інструкцый" для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, у якой выканаўчная ўлада перадавалася каралю і ўраду, падпарадкаванаму сойму. Канстытуцыя 3 мая абвясціла таксама, што бярэ сялянства "пад апякунства ўрада", даючы надзею на паляпшэнне яго долі.

Каб урэгуляваць рэлігійнае пытанне і пазбавіць Расію падстаў для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, сойм ухваліў у маі 1792 г. рашэнне аб утварэнні у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай праваслаўнай іерархіі, падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху.

Аб’ектыўна Канстытуцыя 3 мая спрыяла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Прыняцце соймам Канстытуцыі 3 мая выклікала станоўчую рэакцыю ў Францыі, Англіі. Спагадліва трымалі сябе ў дачыненні да яе Прусія і Аўстрыя. Толькі у Пецярбургу былі раздражнёныя такім аднаўленнем самастойнасці.

Канстытуцыя 1791 г. зрабіла рашучы крок да ўтварэння цэнтралізаванай дзяржавы (адзінае войска, адзіны скарб і т.д.). Самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага ў ёй была значна абмежаваная. Тым не менш 20 кастрычніка 1791 г. па настаянні ліцвінскіх паслоў адбылося прыняцце соймам спецыяльнага дакумента "Узаемнай гарантыі" Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. У ім агаворваліся ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў княства разам з палякамі ў кіраванні дзяржавай.

Рашэнні сойма выклікалі пратэсты кансерватыўнай часткі магнатаў і шляхты. Баючыся распаўсюджвання ідэй Французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі у Рэч Паспалітую. 18 мая 1792 г. 35-тысячны корпус генерала Крачэтнікава ўвайшоў у Беларусь. А перад гэтым праціўнікі Канстытуцыі 3 мая абвясцілі на Украіне аб утварэнні антырэфарматарскай Таргавіцкай канфедэрацыі з мэтай вяртання “паўнаты правоў шляхецкіх". На самой справе гэты акт быў складзены яшчэ ў Пецярбургу пры ўдзеле расійскага генерала Панова. Таргавічан было ўсяго 13 чалавек.

Войска Вялікага Княства Літоўскага, якое налічвала ўсяго 15 тыс. чалавек, не змагло аказаць дзейснага супраціўлення інтэрвентам. Пасля няўдалых сутыкненняў пад Мірам (11.06) і Берасцем (25.06) яго рэшткі апынуліся на тэрыторыі Польшчы. Расія і Прусія цяпер ужо у апраўданне барацьбы з "якабінскай заразай" з Францыі дамовіліся 23 студзеня 1793 г. аб чарговым падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Расіі дасталася большая частка Беларусі і Украіны прыблізна па лініі Друя — Пінск — Збруя з тэрыторыяй у 250 тыс. км2 і 4 млн. насельніцтва. Астатняя частка тэрыторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага была акупіравана расійскімі войскамі.

Апетыты захопнікаў павялічваліся. Было зразумела, што сквапныя суседзі не спыняцца на дасягнутым. Каб абараніць гонар зганьбаванай дзяржавы, патрыёты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ўзнялі паўстанне супраць Расійскай Імперыі. Кіраўніком паўстання быў абраны нашчадак старажытнага беларускага шляхецкага роду, змагар за незалежнасць ЗША Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. У Польшчы паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г. Праз месяц (24.04) пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і заходнюю Беларусь. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Галоўнымі мэтамі паўстання былі: вяртанне захопленых тэрыторый, выгнанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформаў. Віленскія "якабінцы" на чале з Ясінскім напачатку выступілі з больш радыкальнымі патрабаваннямі — "воля, роўнасць, незалежнасць", адразу салідарызаваліся з рэвалюцыйнай Францыяй.

Паўстанне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства і гарадскога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога у вызваленні ад "ярма дэспатызму" народаў суседніх краін. Касцюшка заклікаў да ўдзелу у паўстанні прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага святарства і насельніцтва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самастойнасць. Паланецкім універсалам (7 мая 1794 г.) Касцюшка адмяніў асабістую залежнасць сялян. Сяляне, якія пайшлі у паўстанне (касінеры), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі у паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасці. За кароткі тэрмін (з красавіка па верасень) на Беларусі у паўстанні прыняло ўдзел да 25 тыс. чалавек.

Але паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб’яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на барацьбу з паўстанцамі сваіх лепшых военачальнікаў разам з Суворавым. У лістападзе паўстанне было задушана. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстання Сувораў атрымаў званне фельдмаршала.

Яшчэ падчас паўстання ўзнік план ліквідацыі Рэчы Паспалітай. У 1795 г. адбыўся трэці яе падзел. Да Расіі адышлі заходнебеларускія, украінскія і літоўскія землі. Частка Беларусі (захад Гарадзеншчыны) апынулася пад уладай Прусіі (да 1807 г.). Станіслаў Аўгуст 25 лістапада 1795 г. падпісаў акт адмовы ад трона. Гэга якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Кацярыны II, якая у свой час "зрабіла" яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.

Захоп Рэчы Паспалітай з’явіўся гвалтоўным актам у дачыненні да дзяржавы, якая ўваходзіла у перыяд свайго гаспадарчага і грамадскага рэфарміравання.

 


22. Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. рэзка ўзмацніліся паланізацьія і акаталічванне ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Тэта тэндэнцыя знайшла завяршэнне у соймавых пастановах 1696 — 1697 гг., паводле якіх паслы Вялікага Княства Літоўскага пагаджаліся: "У справах і пасольствах Рэчы Паспалітай мы, згодна з даўнімі законамі, не будзем карыстацца сваей пакаёвай пячаткай або сыгнетам і абяцаем выдаваць усе лісты, справы і публічныя легацыі толькі на мове польскай і лацінскай, а не іншай". Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. Праваслаўным шляхце, святарам і мяшчанам быў забаронены доступ у дзяржаўныя органы ўлады і самакіравання. Паблажлівыя адносіны да ўніяцкай царквы змяніліся на больш нецярпімыя, бо ўніяты не здзейснілі ўсіх планаў па распаўсюджванні каталіцкіх і польскіх уплываў на Беларусь На самой справе ўніяцкая царква больш спрыяла захаванню этнакультурнай самастойнасці беларусаў, пагроза страты якой існавала у XVII—XVIII стст.

Інтэлектуальнае жыццё у другой палове XVII — пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII —XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу — полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура — культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французская мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.

Вядучым мастацкім напрамкам у другой палове XVII — сярэдзіне XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфармацыі у канцы XVI ст. у Італіі. Яно знайшло адбітак перш за ўсё у развіцці архітэктуры і выяўленчых жанраў мастацтва. Яго асноўныя мастацкія прынцыпы — дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты маштабаў, рытмаў, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы. Эфектнасць барока была выкарыстана царквой у сваіх мэтах для эмацыянальнага ўздзеяння на пачуцці чалавека і дэманстрацыі марнасці чалавечага жыцця перад вечным, велічным. Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 — 1593 гг. па праекце Я.М.Бернардоні. Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30-80-я гг. XVIII ст.).

На другую палову XVIII ст. прыходзіцда распаўсюджванне ідэй Асветніцтва на Беларусі. Яны прыйшлі з Еўропы і іх з’яўленню спрыялі навуковыя адкрыцці у прыродазнаўстве і дасягненні у галіне гуманітарных ведаў. Ім уласціва прызнанне прыярытэту асветы, навукі і розуму у жьщці асобы, грамадства і дзяржавы. Ідэі Асветніцтва знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве. Для эпохі Асветніцтва характэрна суіснаванне шэрага культурных стыляў — барока, класіцызму, сентыменталізму, ракако. Аднак характар эпохі вызначаў перш за ўсё класіцызм. Сутнасць яго выявілася у кананізацыі антычнай класікі як дасканалага узору для наследавання нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў. Грунтаваўся ён на традыцыях Адраджэння і разам з тым сінтэзаваў у пераўтворанай форме дасягненні процілеглага яму барока.

На станаўленне беларускага Асветніцтва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Вальтэра. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця — развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сітуацыяй. За час Асветніцтва змяніліся грамадскія ідэалы. Раней ідэалам быў "сармат" — чалавек набожны, забабонны, суровы, не-навіснік усяго чужога і хавальнік старашляхецкіх традыцый. На змену яму прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы вызначаліся перш за ўсё адносна сацыяльнага партрэту шляхты і магаатаў.

Школьная адукацыя да сярэдзіны XVIII ст. канцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх.ордэнаў. Большасць школ належала езуітам, асветніцкія ўстановы адчынялі таксама базыльяне, піяры і дамініканцы. Была спынена дзейнасць брацкіх і пратэстанцкіх школ. Выкладанне вялося на лацінскай мове, традыцыйнымі прадметамі для навучання з’яўляліся граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, музыка і астраномія. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Акадэмія славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрага сваіх выкладчыкаў і вьтускнікоў. Школы, арганізаваныя ўніяцкім ордэнам базыльянаў, працавалі у асноўным па ўзоры езуіцкіх. У арганізацыі адукацыі базыльяне вылучаліся найперш тым, што настаўнікі выкладалі на роднай для вучняў школ мове.

У другой палове XVIII ст. адбылося паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. Гэта было звязана са зменамі ў эканамічным жыцці грамадства, з развіццём навукі. У 1773 г. была створана Камісія па нацыянальнай адукацыі. Яе стараннямі школа набыла свецкую накіраванасць. Агульнае кіраўніцтва справай асветы ад духавенства перадавалася дзяржаўным органам. У школьнай адукацыі большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Асаблівую цікавасць выклікаюць закладзеныя ў Гародні і Паставах А.Тызенгаўзам шматлікія прафесіянальныя ўстановы. У 70-я гг. XVIII ст. ён арганізаваў першыя ў Рэчы Паспалітай медыцынскую, ветэрынарную, акушэрскую, чарчэння і малявання, фінансавых кантралёраў, мастацка-тэатральную школы. У іх вучыліся пераважна дзеці беларускіх прыгонных сялян.

Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд панавання схаластыкі заключалася у тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 — 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з’яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. У 1689 г. К.Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі нэвучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх — Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.

У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс пасгуповага вызвалення філасофіі і прыродазнаўсгва ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі.

Тагачасная беларуская літаратура знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Адміралі жанры летапісання, палемічнай і жыційнай прозы, панегірычнае вершаскладанне, нараджаліся песенна-інтымная лірыка, гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, інтэрмедыя і інш.

Літаратура другой паловы XVII — сярэдзіны XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрапейскага барока. Для прыгожага пісьменства гэтага часу характэрнью розныя ідэйныя і стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі" — высокі, які адпавядаў запатрабаванням эліты грамадства, сярэдні з арыентацыяй на густы сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан і нізкі — народны. Паміж гэтымі трыма "пластамі" ішло бесперапыннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне ідэй і мастацкіх формаў. Аднымі з найбольш значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры з’яўляліся Сімяон Полацкі (1629-1680) і Андрэй (Ян) Белабоцкі. Істотная частка іх творчага шляху была звязана з Масквой. Менавіта з іх дзейнасці пачынаецца станаўленне рускай сілабічнай паэзіі і распаўсюджванне ідэй барока у духоўным жыцці.

На станаўленне беларускай літаратуры перыяду барока ў немалой ступені паўплывала вусная народная творчасць. Ва ўмовах узмацнення сацыяльнай напружанасці у гарадах і вёсках з’явіліся фальклорныя творы з акрэсленай антыпрыгонніцкай накіраванасцю. У гэты перыяд узнік цыкл казак аб асілках, у якіх традыцыйны вобраз волата чароўнай казкі саступае месца вобразу народнага заступніка. Далейшае развіццё атрымоўвае сацыяльна-бытавая казка.

Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызначалася яшчэ болыпым полілінгвізмам, чым у папярэднюю эпоху. 3-за існаваўшых у XVIII ст. культурна-палітычных абставін многія выхадцы з Беларусі пакінулі след у гісторыі прыгожага пісьменства суседніх народаў. Сярод іх Ю.Нямцэвіч, А.Нарушэвіч, Ф.Князьнін, Ф.Багамолец — пісьменнікі, якія занялі вядучае месца ў польскай літаратуры.

Тэатральнае жыццё Беларусі на мяжы XVII — XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах.

У другой палове XVIII ст. на Беларусі адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў і нават цэлыя тэатральныя трупы з Італіі, Аўстрыі, Францыі. Многія замежныя майстры пазней станавіліся настаўнікамі мясцовых прыгонных акцёраў.

У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці барока. У гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Да такіх пабудоў адносяцца бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі касцёлы у Гродне, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сярэдзіне XVIII ст. адметнага ад іншых стылю ракако, у аснову мастацтва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага у Слоніме і інш.

Станаўленне класіцызму у архітэктуры Беларусі адносіцца да 70—90-х гг. і супадае з часам далучэння да Расійскай Імперыі. Асновай для пранікнення рыс класіцызму ў архітэктуру стала дзейнасць па перапланіроўцы ўсходнебеларускіх гарадоў. Планы іх пабудовы і кварталы набылі геаметрычныя абрысы, у якасці кампазіцыйных восей вылучаліся галоўныя вуліцы і гарадскія плошчы. У Цэнтральнай і Заходняй Беларусі класіцызм не меў значнага развіцця.

У другой палове XVII — XVIII ст. працягваўся ўздым у беларускім іканапісе. Узбагацілася вобразная мова і жывапісная манера іканапісцаў. Вядучае месца ў свецкім жывапісе па-ранейшаму займаў партрэт. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў: парадны, рэпрэзентатыўны; тып так званага рыцарскага, ці "сармацкага", партрэта, з характэрнай для яго падкрэсленай напышлівасцю героя карціны; трунны, ці пахавальны, партрэт — абавязковы атрыбут пахавальнага рытуалу у прывілеяванага саслоўя.

Шырокую вядомасць па-за межамі Беларусі атрымала майстэрства мясцовых разьбяроў. 3 Масквы ў Вялікае Княства Літоўскае пасылалі ганцоў для падбору разьбяроў, цаніннікаў, збройнікаў, "залатых і срэбраных спраў майстроў" для работы пры царскім двары.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, перыяд з XVII па XVIII ст. стаў перыядам значнага і разнастайнага развіцця культуры Беларусі, прычым беларускае барока выканала гістарычную ролю культурнага маста паміж захадам і ўсходам Еўропы.


 


23.П

рамысловая рэвалюцыя і яе вынікі.Найбольш знач-най падзеяй у Еўропе ў XIXст. была прамысловая рэвалюцыя, якая ўяўляла сабой даволі працяглы і вельмі скла-даны працэс пераходу ад рамесна-мануфактурнай вытворчасці, заснаванай наручной працы, дафабрычна-заводскай, засна-ванай на выкарыстанні машын.

Аснову прамысловай рэвалюцыі склалі менавіта гэтыя но-выя сродкі працы — машыны, пасля ўкаранення якіх у вы-творчасць і наладжвання іх сістэматычнага ўзнаўлення з да-памогай іншых машын можна было гаварыць аб ажыццяў-ленні прамысловай рэвалюцыі ў той ці іншай краіне.

Шырокае выкарыстанне машын дало значны штуршок для развіцця многіх галін прамысловасці і перш за ўсё мета-лургічнай. У канцы XVIII— пачатку XIX ст. вельмі хутка пачынаюць будавацца першапачаткова чыгунаплавільныя, а потым і сталеліцейныя заводы. Развіццё металургічнай пра-мысловасці выклікала таксама вельмі значны пад'ём у ву-гальнай прамысловасці, якая хутка развівалася ў Англіі і Бельгіі, а потым і ў іншых заходнееўрапейскіх краінах і ЗША. Такім чынам, у выніку прамысловай рэвалюцыі пачынаецца развіццё цяжкай прамысловасці. Састаўной часткай прамыс-ловай рэвалюцыі было ўдасканаленне наземнага і марскога транспарту, без якога не змаглі б хутка развівацца прамыс-ловасць і сельская гаспадарка. Таму сапраўдны рэвалюцый-ны пераварот у галіне транспарту адбыўся ў выніку чыгунач-нага будаўніцтва ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША.


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Азот – регулює ріст і розвиток рослин, підвищує врожай. Споживаєть ся в великій кількості. | Озимої пшениці