Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г.
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заўважаў, «што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас». 24–25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада: масты, вакзалы,Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт.
Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітыч-ныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталяванні ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-лянскіх дэпутатаў.
У 10 гадз раніцы У. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадз 35 хвіл адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб задачах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадз 40 хвiл тут пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649яго ўдзельнiкаў 390з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.
Калі стала вядома пра штурм Зiмняга палаца, у якiм былi блакаваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. Луначарскі абвясціў адозву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гаварылася аб узяцці з’ездам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, свое-часовым склiканнем Устаноўчага схода, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Улада на месцах мусiла перайсці да Саве-таў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.
На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у
21 гадз, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена У. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэта аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім народам, якія ваявалі, і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) міры. Дакумент быў прыняты аднагалосна.
Пад час даклада па другім пытанні У. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце. Дакумент быў прыняты большасцю галасоў, супраць – 1 і 8 – устрымаліся.
Пры фармаванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага схода часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.
Ва Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган – быў абраны
101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).
Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноўная ма-са насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi ўспрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i арышце Часовага ўрада як чарговую спробу бальшавiцкага перавароту, як пагрозу заваёвам дэмакратыі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які заклікаў да барацьбы супраць бальшавікоў. Яго звароты падтрымалі эсэраў-скія, меншавіцкія, кадэцкія, а таксама прыватныя і іншыя газеты.
Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт «Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».
Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальшавікоў, ліквідава-ла ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі.