Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады.


Велiзарныя людскiя, матэрыяльныя i маральныя стра­ты, якiя цяр­пе­ла расiйскае грамадства на працягу трох гадоў вайны, моцна пахiс­ну­лі аўтарытэт цара і веру ў пераможнае заканчэнне вайны. Па­чатак рэвалюцыi быў звязаны з выступленнямi рабочых Пет­раг­ра­да за па­ляп­шэн­не свайго становiшча. 23 лютага 1917 г. тысячы людзей, га­лоў­ным чы-нам жанчыны, выйшлi на вулiцы сталiцы з пат­ра­ба­ван­нем хле­ба. Іх падтрымалі рабочыя прадпрыемстваў, якія спы­ні­лі працу і аб­’­я­ві­лі заба-стоўкі пратэсту. Неўзабаве стыхійныя мі­тын­гі пе­рат­ва­рылiся ў масавыя дэ-манстрацыi пад палiтычнымi ло­зун­гамi аб спы­нен­ні вай­ны і звяржэнні ўрада. 25–26 лютага салда­ты адмаўлялiся стра­ляць у дэ­ман­с­т­ран­таў, затым самі сталi да­лу­чац­ца да іх і агу­ль­ны­мі намаг раззбройваць палiцыю i жандараў. Раз­в­iц­цё падзей выйшла з-пад кан­т­ро­лю ўрада i назаўтра ён быў арыш­та­ва­ны…

У выніку пратэстны рух сталічных працоўных, узмоцнены ўдзе­лам салдат, перарос ва ўзброенае паўстанне супраць царскага ўра­да i абу­мовiў перамогу рэвалюцыi па ўсёй краіне. 27 лютага з удзелам дэ­пу­та­таў Дзяржаўнай думы i кiраўнiкоў Петра-градскага Савета быў ство­ра­ны новы орган улады – Часовы камiтэт (стар-шыня М. Радзян­ка), які звярнуўся да кіраўніцтва гарадскіх і земскіх са­ма­кі­ра­ван­няў з адоз­вай аб падтрыманні грамадскага парадку.

Ранiцай 28 лютага Мі­ка­лай ІІ выехаў з Магiлёва ў напрамку Цар­с­ка­га Сяла, але яго эшалон быў спынены i за­вер­ну­ты на Пскоў. Там, у штабе Паў-ночнага фронта 2 сакавiка адбылося ад­ра­чэн­не цара ад трона на карысць брата Мiхаiла. Але апошнi адмовiўся заняць яго да часу, пакуль Устаноўчы сход не дасць на тое сваю згоду. У вынiку вышэйшая ўлада ў краiне перайшла да Часовага ўрада. 2 сакавiка быў сфармаваны яго склад на чале з Г. Я. Льво-вым, куды ўвайшлi думскія дзеячы з ліку кадэтаў і акцябрыс­таў, а таксама 1 сацыялiст – А. Ф. Керанскi, якi за­няў пасаду мiнiстра юстыцыi. 3 сакавiка была распаўсюджана Дэкларацыя Часовага ўра­да, у якой абвяшчалася праграма яго дзейнасці, а таксама амнiстыя пал­i­тыч­ным зняволеным, скасаванне палiцыi i жандармерыi, наданне ўсiм гра­мадзя­нам дэмакратычных правоў і свабод.

Скасаванне самаўладдзя – асноўнае дасягненне Лютаўскай рэ­ва­лю­цыі. Аўтарытарная сістэма кі­ра­ван­ня была разбурана, але ін­с­ты­тут пры­ват­най уласнасці застаўся не­па­хіс­ным: па-ранейшаму было не­па­руш­ным памешчыцкае зем­леў­ла­дан­не, большасць фаб­рык, за­водаў, банкаў належала прыватным асо­бам. Але з наданнем усім грамадзя­нам роўных правоў і сва­бод узнікла магчымасць вы­ра­шэн­ня наспе­лых грамадскіх і эка­на­міч­ных праблем мірным, рэ­фар­місц­кім шляхам. Пасля ад­ра­чэн­ня Ра­ма­на­вых ад трона вышэйшае ва­ен­нае камандаванне, а так­са­ма афі­цэ­ры і сал­да­ты вызваляліся ад дадзе­най цару прысягі і пак­ля­лі­ся ў вер­нас­ці Ча­со­ва­му ўраду.

Такім чынам, усе ўзброеныя сілы, у тым ліку паўтарамільённы За­ход­ні фронт, размешчаны на Беларусі, зрабіліся рэальнай апорай но-вых органаў улады, якія толькі пачалі фармавацца. На пераходным эта­пе функцыі ўлады ўскладаліся на гарадскія і местачковыя грамадскія ка­мі­тэ­ты парадку, створаныя на базе мясцовых са­ма­кі­ра­ван­няў і прад-стаў­ні­коў ад усіх пластоў насельніцтва і арганізацый. За­мест скасаванай паліцыі і жандармерыі ахова правапарадку была ўскладзена на народ­ную мiлiцыю. 4 сакавіка першы яе атрад, складзе­ны ў Мінску з рабо­чых і служачых УЗС, уз­на­ча­ліў славуты змагар супраць самаўладдзя М. В. Фрунзе. Надалей замест царскіх губернатараў і павятовых зем­с­кіх на­ча­ль­ні­каў былі ўведзены пасады губернскіх і павятовых камі­са­раў Ча­со­ва­га ўрада, якія занялі адпаведныя старшыні земстваў. Замест сялянскіх ва­лас­ных упраў пачалося абранне ўсесаслоўных ва­ласных камітэтаў. У выніку камісарыят Віцебскай губерні ўзначаліў М. Л. Карташоў, Ма­гі­лёў­с­кай – В. А. Судзілоўскі, Мінскай – Б. М. Са­мой­ленка. Ха­рак­тэр­най прыкметай новага дэмакратычнага ладу ста­ла тое, што адміністрацыя перастала прызначацца «звыш», а стала абі­рац­ца ўсімі пластамі насельніцтва, аб’яднана­га ў па­лі­тыч­ныя і гра­мад­с­кія арганізацыі. Судовая сістэма істотна памянялася. Зараз суддзі му­сі­лі абірацца гра­мад­с­кас­цю. Законы аб пакаранні смерцю, па­лі­тычных прас­ле­да­ван­нях і цэнзу-ра скасоўваліся. Усе па­лі­тыч­ныя зня­во­ле­ныя атрымалі свабоду і амністыю

Таксама скасоўваліся ўсе рэлігійныя і нацыянальныя абмежаванні. Асаб­лі­ва шчыра віталі гэты закон яўрэі, якія да таго адчувалі жорсткі дыс­к­ры­мі­на­цый­ны прэс царскага ўрада. Часовы ўрад пацвердзіў пра­ва па­ля­каў на адраджэнне іх дзяржаўнасці пасля заканчэння вайны і склі­кан­ня Уст сходу.

У мэтах згуртавання вай­с­коў­цаў і працоўных для падтрымання па­рад­ку і прадухілення кон­тр­рэ­ва­лю­цыі ў гарадах і мястэчках сталі ўтва­рац­ца класавыя прад­с­таў­ні­чыя арганізацыі – Саветы рабочых і сал­дац­кіх дэ­пу­та­таў. У сакавіку ў ліку першых яны ўзніклі ў Мінску, Го­ме­лі, Баб­руй­с­ку, Оршы, Ві­цеб­с­ку. Крыху пазней, у красавіку – маі, ста­лі фар­ма­вац­ца Саветы ся­лян­с­кіх дэпутатаў. Большасць Саветаў на­ладзі­ла вы­дан­не сваіх газет. Пас­ту­по­ва Саветы сталі самымі маса-вы­мі гра­мад­с­ка-па­лі­тыч­ны­мі арганіза­цы­я­мі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы пра­цоў­ных і салдат, але і да­па­ма­га­лі органам Часовага ўрада. У ліку най­больш уп­лы­во­вых ра­боча-салдацкіх Саветаў былі Мінскі, Гомельскі, два Ві­цеб­с­кія, Ма­гі­лёўскі, Бабруйскі, Аршанскі, Рагачоў­с­кі, Полацкі і ін­ш.

Найбольш аўтарытэтным для ўсіх расійскіх Саветаў, у тым ліку і ство­ра­ных на Беларусі, быў Петраградскі Савет (старшыня меншавік М. С. Чхе­ідзе), які вызначаў сваё стаўлен­не да Ча­со­ва­га ўрада адпавед­нас­цю яго палітыкі ін­та­рэ­сам так званай «рэвалюцыйнай дэмакратыі» – рабочых, сал­дат, сялян, іх партый і арганізацый. Адначасова Пет­раг­рад­с­кі Савет выяўляў прыкметы парале­ль­на­га ор­га­на ўлады. Так, ужо 14 сакавіка яго Выканаўчы камітэт звярнуўся да працоўных ва­ю­ю­чых краін з заклікам да ўціску на свае ўрады з мэтай хутчэйшага зак­лю­чэн­ня мі­ру. У далейшым тэндэнцыя да ўзнікнення двоеўладдзя ста­ла ўзрастаць, асаб­лі­ва пас­ля сфармавання ў чэрвені 1917 г. новага цэн­т­ра «рэвалюцыйнай дэ­мак­ра­тыі» – Усерасійскага Цэнтральнага Вы­ка­наў­ча­га камітэта Са­ве­та рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў Беларусі з моманту свайго ўтва­рэн­ня таксама падтрымалі Часовы ўрад і ў сваёй далейшай дзей­нас­ці арыентаваліся на Петраградскі Савет. Вясной Саветы (усяго ка-ля 40) на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і на­ват некаторых мястэчках. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і па­лі­тыч­най асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў пад­т­рым­цы органаў Часовага ўрада. Для ўтварэння Саветаў сялянскіх дэ­пу­та­таў адбывалася іх зліццё і сумесная дзейнасць у адпаведнасці з кур­сам Петраградскага Савета і новых цэнтраў рэвалюцыйнай дэ­мак­ра­тыі – Усерасійскімі выканкамамі рабочых і салдацкіх, а таксама ся­лян­с­кіх дэпутатаў. У адрозненне ад сталіцы, ніякіх прыкмет наяўнасці «двоеўладдзя» на Беларусі не назіралася.

Намаганнямі Саветаў, земстваў, вясковай інтэлігенцыі ўдалося спы­ніць разрастанне аграрнага руху. Сялянам тлумачылася сутнасць пе­ра­ме­ны ўлады, неабходнасць далейшай дапамогі фронту і чакан­ня Ус­та­ноў­ча­га схода. У выніку сяляне абавязаліся прадаваць прадук­ты то­ль­кі дзяржаўным нарыхтоўшчыкам і тым падтрымліваць хлеб­ную ма­на­по­лію дзяржавы.

Ажыццяўленню сялянскіх інтарэсаў спры­я­лі ство­ра­ныя Саветы ся­лян­с­кіх дэпутатаў. Першы на Беларусі ся­лян­с­кі з’езд Мін­с­кай і Ві­лен­с­кай губерняў адбыўся 20–23 красавіка. Яго старшынёй быў абраны М. Фрун­зе.

З мая па распараджэнні Часовага ўрада ў мэтах барацьбы з аг­рар­ным рухам і для падрыхтоўкі да Устаноўчага сходу пачалі стварац­ца зямельныя камітэты.

Рабочы рух таксама вызначаўся высокай актыўнасцю. Ужо ў краса­ві­ку – маі, дзя­ку­ю­чы Саветам і прафсаюзам, асноўная маса буйных прад­п­ры­ем­с­т­ваў перайшла на 8-гадзінны працоўны дзень.

Перамога рэвалюцыі абумовіла магчымасць ліквідаваць рэшткі цар­с­кіх парадкаў ва ўзброеных сілах. Пасля з’езда салдацкіх і ра­бо­чых За­ход­ня­га фронту, які адбыўся ў Мінску 7–17 красавіка, салдаты ўтва­ры­лі ўласныя камітэты, дамагліся дэ­мак­ра­ты­за­цыі армейскага жыц­ця і ўраў­нан­ня ў правах з астатнімі гра­мадзя­на­мі. У цэлым у са­ка­ві­ку – кра­са­ві­ку армія была дас­тат­ко­ва моцнай, каб пачаць нас­туп­лен­не і наблі­зіць мір. Ра­зам з тым па прычыне захаплення салдат ан­ты­ва­ен­ны­мі ло­зун­га­мі і бра­тан­ня­мі, недаверу да камандзіраў і г. д. выз­на­чы­ла­ся не­бяс­печ­ная тэн­дэн­цыя да зніжэння баяздольнасці рус­кай ар­міі.

Актывізавалася дзейнасць адроджаных і зноў створаных агу­ль­на­ра­сій­с­кіх (РСДРП, ПС-Р, канстытуцыйных дэмакратаў, якія сталі звац­ца Партыя народнай свабоды) і нацыянальных (яўрэйскіх, по­ль­с­кіх, бе­ла­рус­кіх і інш.) партыйных арганізацый. Разам з імі па­шы­ры­лі­ся лі­бера­ль­ныя, сацыялістыч-ныя, сацыял-дэмакратычныя, на­цы­я­на­ль­ныя і ін­шыя погляды на далейшыя шляхі грамадскага і дзяржаўнага раз­віц­ця, якія прапагандаваліся на шматлікіх мітынгах, сходах, з’ездах, на ста­рон­ках газет. У выніку зноў створаныя дзяржаўныя і грамадскія струк­ту­ры сталі актыўна папаўняцца членамі партый, што непазбежна вя­ло да палітызацыі іх дзейнасці, галоўным чынам у нап­рам­ку першасту­пен­най рэалізацыі неагульных, вузкапартыйных інтарэсаў.

Палітычнае становішча на Беларусі вясной 1917 г. ха­рак­та­ры­за­ва­ла­ся поўным знікненнем ваенна-паліцэйскага рэжыму, ажыц­цяў­лен­нем абве-шчаных Часовым урадам свабод: слова, друку, сходаў, са­ю­заў і інш. Акрамя таго, армія і народ падтрымалі яго заклікі аб працягу вай­ны ў мэтах абароны рэвалюцыі і канчатковым вырашэнні нас­пе­лых са­цы­я­ль­на-эканамічных, нацыянальных і іншых праблем толькі пас­ля склі­кан­ня Устаноўчага сходу.