Аграрная рэформа Сталыпіна i асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.


Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі.

У эканоміцы Беларусі як частцы расійскай пераважала дробная прамы-словая вытворчасць і складала 53,5%.

Да сусветнай вайны вядучымі галінамі вытворчасці на Беларусі з’яўляліся: харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкавая вытворчасці.

Пачалі з’яўляцца манапалістычныя аб’яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю. У Віцебску – сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамы-словасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю.

Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, абутковая фабрыка “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка.

Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўцы пераважаў германскі капітал (ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысло-васцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”, трамвай.

Царызм добра ўсведамляў патрэбу аграрнай рэформы, здо­ль­най вырашыць эканамічныя праблемы, неабходнасцю ўмацавання дзяр­жаў­на­га ладу i паз­баў­лен­ня рэвалюцыйных сiл шырокай са­цы­я­ль­най апо­ры. Не­вы­пад­ко­ва, царскі ўрад выс­ту­піў з ініцыятывай ажыц­цяў­лен­ня аг­рар­най рэ­фор­мы ­«зверху». Яе ідэ­о­ла­гам і ар­га­ні­за­та­рам з’яў­ляў­ся прэм’ер-мі­ністр П.Сталыпiн. На яго думку, здзяй-­с­нен­не рэ­фор­мы павiнна было ад­быц­ца не за кошт па­меш­чыц­ка­га зем­леў­ла­дан­ня, а шляхам раз­бу­рэн­ня ся­лян­ аб­ш­чын­на­га зем­ле­ка­рыс­тан­ня з замацаваннем надзе­ль­най зямлi ў пры­ват­ную ўласнасць.

Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г., калі селянін мог за­пат­ра­ба­ваць ад грамады вылучэння яму цэ­ла­га ўчастка – водруба або ху­та­ра па месцы яго жыхарства, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым.

Важнейшым накірункам вырашэння аграрнай рэформы стала ас­ва­ен­не ся­ля­на­мі сельскагаспадарчых угоддзяў Сібіры і Далёкага Усхо­ду. Пад час пе­ра­ся­лен­ц­кай кампаніі, арганізаванай пры фінансавай і тэх­ніч­най падтрымцы ўра­да, з 1907 па 1914 г. з Беларусi на новае мес­ца жы­хар­с­т­ва вы­е­ха­лі 335 366 чал., але па розных пры­чы­нах 36 544 чал. былi вымушаны вяр­нуц­ца.

У цэлым жа сталыпiнская рэформа станоўча паўплывала на развiц­цё аграрнага сектара эканомікі, у тым ліку сялянскай гаспадаркi: па­шы­ры­ла­ся плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўрад­жай­насць буль-бы, збожжа, iльну, на 10% вырасла па­га­лоўе буйна­ра­га­тай жывёлы i свiней. Штогод з Беларусi вывозiлася 2 млн. пудоў iльновалакна, 550 тыс. пудоў мяса, амаль 400 тыс. малочных прадук­таў i iнш.

Гэ­тая рэформа закранала, у асноўным, тыя губернi, у тым ліку Вiцебскую і Магiлёўскую, дзе пе­ра­ва­жа­ла абшчыннае землекарыстанне. Напя­рэ­даднi Лютаўскай рэвалюцыi ў абшчынным карыстанні заставалася толькi 28,5% зямель. За 10 гадоў рэформы тут узнiкла каля 128 тыс. ху­та­роў (12% гасп).

Рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяршэння. У многiм гэта было звязана з забойствам у верасні 1911 г. яе ініцы­я­та­ра і ідэолага П. Сталыпiна. Па-другое, класава-палітычныя ін­та­рэ­сы ўрада і зем­леў­лас­ні­каў пакінулі непаруш-ным памешчыцкае зем­леў­ла­дан­не і тым захавалі сялянскi зямельны голад на вёсцы, а ра­зам з iм – i значную са­цы­яльную базу для рэвалюцыйнага руху.