Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін


Сродкам палітычнага рэгулявання міжнародных адносін з'яўляюцца міжнародныя арганізацыі, ад якіх таксама залежыць развіццё міжнародных адносін, практычная рэалізацыя знешняй палітыкі.

Міжнародныя арганізацыі – трывалыя аб'яднанні міжурадавага і няўрадавага характару, якія ствараюцца на аснове міжнароднага пагаднення (статута, канстытуцыйнага дакумента) у мэтах садзейнічання рашэнню міжнародных праблем.

Першыя міжнародныя арганізацыі з'явіліся толькі ў 19 ст. Асабліва хутка яны пачалі стварацца пасля Другой сусветнай вайны. У сучасных умовах іх вельмі шмат.

Міжнародныя арганізацыі падзяляюцца на:

- міжурадавыя, якія ствараюцца на аснове шматбаковых міжнародных дамоў і аб'ядноўваюць дзяржавы: ААН, еўрапейскі звяз, арганізацыя амерыканскіх дзяржаў, арганізацыя краін экспартораў нафты, арганізацыя афрыканскага адзінства, арганізацыя "ісламская канферэнцыя", ЮНЭСКА (арганізацыя ААН, якая займаецца праблемамі культуры, адукацыі, навукі), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва ААН па атамнай энергіі), ЮНЭП (арганізацыя ААН, якая займаецца распрацоўкай мераў па ахове навакольнага асяроддзя);

- няўрадавыя, у склад якіх уваходзяць нацыянальныя грамадскія аб'яднанні (Сусветная федэрацыя прафсаюзаў, Сацінтэрн), прыватныя асобы (Рада Пагуошскага руху), гарады (Сусветная федэрацыя гарадоў – пабрацімаў), навуковыя ўстановы (Міжнародная рада навуковых саюзаў) і іншыя аб'яднанні.

Падзяляюцца міжнародныя арганізацыі таксама на сусветныя і рэгіянальныя.

Вялікую ролю адыгрываюць транснацыянальныя карпарацыі (ТНК). Існуе каля 600 карпарацый міліярдзераў. Сярод іх: МАГІ – шматбаковае агенцтва па гарантыям інвестыцый, МАСК – міжнародная асацыяцыя па страхаванню крэдытаў і інш.

Самая вядомая міжнародная арганізацыя – ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый), якая на сёння з'яўляецца галоўным суб'ектам міжнародных адносін. ААН была створана 24.10.1945 года, сярод краін заснавальнікаў была і ёсць Беларусь. У склад ААН уваходзяць 184 дзяржавы (2004 год). Дзейнічаюць шэсць галоўных органаў ААН: Генеральная асамблея, Савет бяспекі, Эканамічная і сацыяльная рада, Рада па апякунству, Міжнародны суд, Сакратарыят.

Мэты ААН:

- падтрымліваць сусветны мір і бяспеку;

- развіваць сяброўскія сувязі паміж нацыямі на аснове раўнапраўя і самавызначэння;

- рэалізоўваць міжнароднае супрацоўніцтва на аснове павагі к правам чалавека і свабоды;

- з'яўляцца цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых мэтаў.

Міжнародныя арганізацыі з'яўляюцца вельмі ўплывовымі суб'ектамі міжнародных адносін і аказваюць у апошні час усё большы ўплыў на сустветны палітычны працэс.