Реферат: Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў

Змест

1. Уводзіны

2. Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў.

2.1 Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду

2.2 Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы перыяду ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг.

2.3 Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду

3. Заключэнне

Спіс літаратуры


1. Уводзіны

Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што 60-я, 70-я, 80-я гады былi бадай найбольш плённымi за ўсю гiсторыю iснавання нашага прыгожага пiсьменства. Тут можна называць дзесяткi i дзесяткi прозвiшчаў лiтаратараў, якiя ў прозе, паэзii, драматургii, крытыцы стварылi нямала выдатных твораў. Варта нагадаць хаця б некалькiх: Мележ, Брыль, Стральцоў, Караткевiч, Адамчык, Алесь Адамовiч, Пташнiкаў, Чыгрынаў, Сачанка, Панчанка, Барадулiн i г.д. i да т.п. Але праблема ў iншым: беларуская лiтаратура 60-80-х гадоў не супадала не толькi з тымi працэсамi, што адбывалiся вонкi яе ў сусветнай лiтаратуры, але ўжо не супадала i з уласнай тэмпаральнасцю, i таму яна як бы нерухома завiсла сама ў сабе, пазбаўленая як знадворкавых, гэтак i ўнутраных кантэкстуальных повязяў. Гэта вельмi рызыкоўная тэза, магчыма нават авантурная, але па сцверджаннях аўтараў, беларуская лiтаратура згаданага перыяду ўжо патрабавала мадэрну, аднак натуральны поклiч быў заглушаны рэпрэсiўнай iдэалогiяй.

Беларуская проза разглядаемага перыяду жыве клопатам пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў яго жыцця. Рэальныя здабыткі прозы гэтага перыяду немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” творамі В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава, А.Адамовіча, У.Калесніка, С.Алексіевіч і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў.


2. Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў

 

2.1 Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду

 

З другой паловы 60-х гадоў “адліга”, якая назіралася ў літаратурным працэсе ранейшага перыяду, пачала сыходзіць, зноў падзьмулі суровыя вятры часу. Ужо 70-я ўладна скіравалі літаратуру ў ранейшае рэчышча. Палітыка і ідэалогія рэгламентавалі пафас, навязвалі дагматычна-вульгарныя схемы, высока ўзносілі прынцып партыйнасці як найярчэйшае праяўленне метаду сацрэалізму. Фармавалася скажонае ўяўленне пра прыроду і сутнасць мастацтва. Лакіроўка, фальш, кан’юнктура – такая тэндэнцыя праглядваецца на шляху літаратуры ў 70-я гады.

І ўсё ж літаратура 60-х гадоў выявіла абвостранае мастацкае разуменне адчуванне жыцця, гісторыі, з пільнай увагай скіравалася да чалавека, паглыбіла мастацка-псіхалагічны аналіз. Глыбокі чалавеказнаўчы змест характэрны для твораў Я.Брыля, І.Мележа, В.Быкава, І.Шамякіна і іншых пісьменнікаў. Матывы адказнасці перад гісторыяй і будучыняй, пошуку высокіх агульналюдскіх ідэалаў прыкметна прадвызначаюць пафас твораў.

Літаратура гэтага часу выока ўзняла народныя і гуманістычныя каштоўнасці, па-мастацку сур’ёзна, глыбока пачала асэнсоўваць гістарычныя і быційныя праблемы, пытанні свайго народа, праблемы жыцця як быцця чалавека ў часе, грамадстве, у агульнабыційным, філасофскім ракурсе. У гэты час актывізуецца развіццё ўсіх мастацкіх жанраў, пашыраюцца тэматычныя і стылёва-выяўленчыя абсягі літаратуры. 60-я гады пазначаны суровай праўдай вайны В.Быкава, грунтоўным даследаваннем беларускай душы, беларускага характару ў прозе І.Мележа, каларытнымі гістарычнымі выявамі У.Караткевіча, многімі іншымі таленавітымі імёнамі і творамі.

Нацыянальная літаратура апошніх дзесяцігоддзяў – з’ява ў ідэйна-мастацкім і стылёвым плане неаднародная, шматслойная, яна перажыла значную эвалюцыю, узбагаціла, пашырыла свае творчыя магчымасці і пошукі. 70-я – першая палова 80-х гг. – гэта час, калі літаратура выдатна паказала, што яна валодае ў цэлым даволі развітай традыцыяй аналітычна-пазнавальнага мастацкага мыслення.

Аднак шляхі літаратуры ў 70-я – першай палове 80-х гадоў былі няпростымі. Нягледзячы на важкія набыткі, яе эстэтычнае развіццё адчувальна замарудзілася. Падпаўшы пад партыйны, ідэалагічны ўплыў і дыктат, літаратура не магла не нарадзіць кан’юнктурныя і схематычныя творы з ідэалізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Назіралася тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Негатыўныя тэндэнцыі, абумоўленыя часам таталітарызму, выявіліся ў творчасці нават самых вядомых пісьменнікаў. Несумненна, залежнасць творцы ад палітычных кірункаў грамадства, камуністычнай ідэалогіі, метаду сацрэалізму былі аб’ектыўныя і непазбежныя.

2.2 Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы перыяду ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг

60-я гады для літаратуры – гэта ў значнай ступені час прозы, яе шматграннага жанрава-тэматычнага і стылёвага развіцця. Адраджалася сапраўдная чалавеказнаўчая сутнасць слоўнага мастацтва, узрастала мастацка-аналітычная глыбіня асэнсавання жыцця, часу, гісторыі. Тагачасная проза, нягледзячы на марудны адыход ад ранейшых стэрэатыпаў, павярнулася да рэальных праблем, канфліктаў, яна ўзвысіла маральна-этычныя каштоўнасці народнага жыцця, ідэалы праўды і гуманізму. На магістральным шляху прозы наўзбоч заставаліся бесканфліктнасць, ілюстрацыйна-павярхоўны паказ шчаслівага жыцця, вытворчых праблем і інш.

60-я гады – поўня росквіту беларускага рамана. Нацыянальная проза яшчэ не ведала такога багацця эпічных палотнаў. У гэты час былі створаны раманы І.Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”, У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, І.Навуменкі “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”.

Раманны эпас засведчыў пра маштабнасць і сацыяльна-філасофскую глыбіню думкі беларускай прозы, яе здольнасць спасцігаць разнастайныя пласты жыцця, маральна-духоўны і гістарычны вопыт народа. Героі раманаў Івана Мележа праходзяць праз складаныя асабістыя і грамадскія выпрабаванні, яны ўвасобілі ў сабе трывогі і спадзяванні тагачаснай эпохі. Праз лёс Алеся Загорскага, галоўнага героя рамана “Каласы пад сярпом тваім”, і Юрася Братчыка з рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У.Караткевіч раскрывае духоўны і сацыяльна-філасофскі змест гістарычнага часу, пакзавае значнасць асобы ў лёсе народа. Абодва героя пісьменніка разам са сваім народам шукаюць праўду, справядлівасць, шчасце ня зямлі, становяцца яе патрыётамі і годнымі сынамі-заступнікамі. Буйныя эпічныя палотны У.Караткевіча – гэта грунтоўнае, яркае сцвярджэнне беларускага гістарычнага рамана.

Перыяд 70-х – першай палове 80-х гадоў нельга назваць заняпадам беларускага рамана. Наадварот, у гэтым жанры з’явіліся выдатныя і таленавітыя палотны. Беларускі раман выявіў глыбінныя пласты сацыяльна-псіхалагічнага, духоўнага быцця чалавека і народа на пакручастых шляхах складаных выпрабаванняў і пошукаў ісціны, праўды, чалавечнасці. У гэты час беларускі раман займае значныя эстэтычныя пазіцыі, бо з’яўляюцца творы І.Шамякіна “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1979), У.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (1984), І.Чыгрынава “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужынцы”, В.Казько “Неруш” (1983), В.Карамазава “Пушча” (1978).

Значнага плёну ў сваім развіцці дасягнула ў гэты час і беларуская аповесць. Гэты жанр займае вядучае месца ў творчасці В.Быкава (“Трэцяя ракета”, “Круглянскі мост”). Мастацкая прастора ў яго аповесцях характарызуецца лакальнасцю дзеяння, іншымі словамі, празаік сканцэнтроўвае ўвагу на невялікай па часе падзеі, эпізодзе з франтавой рэчаіснасці. В.Быкаў у аповесцях дасягнуў яркага творчага самараскрыцця. Яго творы вызначае лакальная і драматычная падзейнасць, глыбокая маральная і філасофская аснова канфлікту, адметная сюжэтна-кампазіцыйная арганізацыя, аналітычны чалавеказнаўчы пафас. Творы Васіля Быкава, тым не менш, вызначае дынамізм фабулы, востраканфліктнасць. Сюжэтная інтрыга, напружанасць дзеяння і, разам з гэтым, лірыка-рамантычная ўзнёсласць апавядання выяўляюцца ў гістарычных аповесцях У.Караткевіча (“Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”). Цыкл аповесцяў Івана Шамякіна , аб’яднаны назвай “Трывожнае шчасце”, таксама стаў прыкметным крокам у развіцці беларсукай аповесці.

Пазней з’яўляюцца творы А.Адамовіча “Хатынская аповесць” (1972), В.Быкава “Абеліск” (1971), “Знак бяды” (1982), У.Караткевіча “Чазенія”, В.Казько “Суд у Слабадзе” (1978), А.Кудраўца “Раніца” (1971), А.Жука “Халодная птушка” (1978), “Паляванне на Апошняга Жураўля” (1982).

У тагачаснай беларускай прозе з’явіўся не адзін дзесятак таленавітых беларускіх апавяданняў. Яркімі навелістамі сябе выявілі І.Шамякін, Я.Брыль, Б.Сачанка, І.Навуменка, М.Стральцоў, В.Адамчык, І.Чыгрынаў. Гэтыя празаікі па-майстэрску выпісваюць чалавечыя характары, умеюць надаць жыццёваму факту ёмістае абагульненне. Паэтам у прозе можна назваць М.Стральцова, аўтара зборніка “Сена на асфальце” (1966). Ягоныя апавяданні вызначае душэўная прачуласць, даверлівасць апавядальніцкага тону, незвычайная экспрэсіўнасць слоўных фарбаў.

Жанр мініяцюры ці абразка надзвычай актыўна развіваўся ў творчасці Я.Брыля (зборнікі “Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”). Пісьменнік выяўляе тонкае адчуванне слова, эмацыянальна-філасофскую глыбіню светабачання. Некаторыя з ягоных твораў гучаць як вершы ў прозе.


2.3 Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду

Галоўнымі тэмамі ў прозе перыяду ІІ паловы 60-х – першай палове 80-х былі тэмы вайны і жыцця беларускай вёскі. Суровыя ваенные падзені праз прызму ўласнага вопыту ўбачылі Я.Брыль, В.Быкаў, А.Асіпенка, І.Пташнікаў, І.Навуменка, У.Дамашэвіч і іншыя пісьменнікамі. Выпакутаваную праўду пра чалавека на вайне В.Быкаў прынёс у кожны свой твор. У цэнтры ягонай творчасці – вобраз салдата-акопніка, які трапіў у пекла Вялікай Айчыннай і сустрэўся сам-насам са смерцю. В.Быкаў прайшоў цяжкімі франтавымі дарогамі, выжыў наперакор нягодам, каб расказаць трагічную праўду пра лёс чалавека на вайне. Суровымі рэалістычнымі фарбамі ён малюе характары людзей на мяжы выбару паміж смерцю і жыццём, мужнасцю і здрадай. Вайна для В.Быкава – тая лёсавызначальная падзея, экстрэмальная сітуацыя, якая гранічна выразна агаляе душу чалавека, нерв яго свядомасці, унутраную псіхалогію. Гераічнае і трагічнае ў аповесцях пісьменнікаі знаходзіцца ў цеснай гуманістычнай узаемасувязі. Усё, што адбываецца з чалавекам на вайне, празаік вымярае самай высокай мерай – жыццём, чалавечнасцю, маральнай праўдай.

Патрыятычна-вызваленчы рух даследуе ў сваіх раманах “Сасна пры дарозе” і “Вецер у соснах” І.Навуменка. Ён паказвае, што несла з сабой фашысцкая акупацыя, як драматычна склаўся лёс маладога пакалення, якое ўступала ў вайну. Падпольная і партызанская барацьба раскрыта І.Навуменкам з добрым веданнем яе сапраўдных рэалій, складанасцяў.

Розныя пакаленні празаікаў асэнсоўваюць падзеі ваеннага мінулага, і, найперш, тыя, хто сам вочы ў вочы сустрэўся са смерцю на фронце, зведаў жахі акупацыі, партызаніў, вёў падпольную дзейнасць.

Народ і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну – тэматычны стрыжань раманаў І.Чыгрынава, В.Адамчыка, І.Пташнікава, Б.Сачанкі. Проза выйшла на новы круг асэнсавання ваеннага мінулага: адкрываюцца малавядомыя, забытыя і заблытаныя старонкі ваеннага мінулага.

Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на дакументальнай аснове. Кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) – страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзеці, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі беларусаў.

У дакументальнай апровесці С.Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак.

Тэма вёскі на многія гады стала вядучай у беларускай літаратуры. Творы разглядаемага перыяду ўпісалі сапраўды змястоўныя, значныя старонкі ў мастацкую “вясковую кнігу”. Вёска ў творах І.Мележа, Я.Брыля, А.Кулакоўскага, І.Пташнікава, А.Асіпенкі і іншых пісьменнікаў паўстае як свет, напоўнены праблемамі часу, канфліктамі людзей, складаным жыццём у даваенныя і пасляваенныя часы. Многія празаікі паэтызуюць вёску з яе прыродай, душэўнае хараство вяскоўцаў, сялянскую працу (творы Я.Брыля, М.Стральцова, Б.Сачанкі). “Вясковая” проза – з’ява эстэтычна адметная, унікальная і рухомая. У сваёй паэтызацыі роднай зямлі, бацькаўшчыны, сялянскай працы, любові да чалавека, заглыбленасці ў душу народа, яго духоўна-культурныя вытокі, жыццё, побыт беларуская проза сцвярджае сваю самабытнасць, маральна-гуманістычную сутнасць.

Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна “Матчына хата”. Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях М. Гіля “Тэлеграма з Кавалевіч” і “Дзень пачаўся”.

Адметнаю з’явай беларускай прозы 60-х стала гістарычная тэма. Несумненна, выключная роля тут належыць У.Караткевічу, позірк якога скіраваўся ў далёкія ад нас часы. У.Караткевіч у асэнсаванні гісторыі прадэманстраваў арыгінальнае даследчыцка-мастацкае мысленне, канцэптуальнасць, хвалюючую змястоўнасць думкі (дылогія “Каласы пад сярпом тваім”, аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”).

Такім чынам, характэрнай асаблівасцю прозы адзначанага перыяду з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці.

Цяжка пераацаніць ролю мастацкай спадчыны пісьменніка ў абуджэнні і адраджэнні гістарычнай памяці, нацыянальнай свядомасці маладога пакалення беларусаў. Творы У.Караткевіча карыстаюцца вялікай папулярнасцю, яны захапляюць сваім духоўным зместам, сюжэтна-падзейным рухам думкі, у іх жыве непадробны дух беларускай даўніны, героіка і драматызм мужных, ахвярных учынкаў.

У гэты час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца.

Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В.Казько (“Неруш”), В.Карамазава (“Пушча”).


3. Заключэнне

 

Беларуская літаратура наогул, і літаратура 60-80-х гадоў у прыватнасці – адна з высокаразвітых літаратур. Таленавітыя творы В.Быкава, М.Танка, Я.Брыля, У.Караткевіча і іншых майстроў слова ўзнялі нацыянальнае мастацкае слова да вышыняў еўрапейскага і сусветнага мастацтва. Больш чым на 50 моў свету перакладзены аповесці В.Быкава, больш чым на 30 – аповесці і раманы І.Шамякіна, на дзесятках нацыянальных моў гучаць творы іншых пісьменнікаў, якія прынеслі ім шырокую вядомасць і прызнанне. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры выраслі на нацыянальным грунце, у іх надзвычай цэласна і непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, характар і прыгажосць народнай душы, дыялектыка часу і пакуты людзей на зломе гістарычных падзей. Наша літаратура вызначаецца ідэйна-эстэтычнай шматграннасцю: яна глыбока асэнсоўвае маральна-этычныя праблемы сучаснасці, даследуе філасофію быцця, сцвярджае вечныя каштоўнасці. Беларускія пісьменнікі найперш паказалі свету непераходнасць традыцыйна-нацыянальных вытокаў, высока апаэтызавалі родную зямлю, радзіму, прыроду, народны лад жыцця з яго агульначалавечымі духоўнымі і этычнымі ідэаламі.

Беларуская проза 60-80-х гадоў пазначана актыўным развіццём, а таксама станаўленнем вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Назаўсёды ў гісторыі літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя застануцца імёны нашых знакамітых пісьменнікаў, якія, на вялікі жаль, ужо пайшлі з жыцця: Яна Скрыгана, Аляксея Кулакоўскага, Васіля Хомчанкі, Аляксея Карпюка, Алеся Асіпенкі, Міхася Стральцова, Барыса Сачанкі і іншых.

Актыўнае развіццё літаратурнага працэсу не было б магчыма без твораў і творчасці такіх празаікаў, як Іван Навуменка, Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў, Уладзімір Дамашэвіч, Аркадзь Марціновіч, Лідзія Арабей, Алесь Рыбак, Павел Місько, Вольга Іпатава, Алесь Масарэнка, Васіль Гігевіч, Леанід Левановіч, Мікола Кусянкоў, Віктар Супрунчук, Валянцін Блакіт, Віктар Казько.


Спіс літаратуры

1. Беларуская літаратура: Дзень сённяшні/Андраюк С.А., Бечык В.Л., Арочка і інш., - Мн., - 1980, - 234 с.

2. Бельскі А.І. Сучасная літаратура Беларусі: Дап-к для настаўнікаў, 2000, - 186 с.

3. Гісторыя беларускай літаратуры 20ст. У 4 т. Т.4. Кн.1.– Мн., 1992.- 928с.

4. Грамадчанка Т. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння.- Мінск, 1991, - 186 с.

5. Козіч В. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе. – Мн., - 1998, - 168 с.

7. Шынкарэнка В. Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы.-Мінск, 2002, - 216 с.

Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ-ХХ ...
Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ-ХХ ст. ЗМЕСТ 1. Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ-ХХ ...
Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, "у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразна ...
Лепшыя якасці сентыменталізму (гуманізм, цікавасць да чалавека і яго душэўнага свету) атрымалі далейшае развіццё ў беларускай літаратуры канца ХІХ, і асабліва пачатку ХХ ст ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа
Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі ...
Курсавая работа Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо" Змест Уступ Асноўная частка 1. Жаночыя вобразы ў творах ...
Запозненая асенняя кветка" [3, с. 46] гэта апошняе каханне Мар' , каханне-ачышчэнне змарнаванай пакутам душы, споведзь любаму сэрцу пра непапра ныя памылк жыцця.
Чалавек хрысц янскага светаразумення не дазвол ць сабе нават падумаць пра ншую жанчыну, бо гэта грэх пралюбадзейства.
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай ...
... Філалагічны факультэт Кафедра беларускага літаратуразнаўства Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі ...
... вобразаў сонечных калясніц і сонечных людзей,- паведамляе Б. А. Рыбакоў адносна язычніцкіх культаў рускага сярэдневякоўя, - яны таксама адлюстроўваюць. дваістасць чалавечых ...
Сонца паўстае ў легендзе ў абліччы чалавека, як у іншых творах Бог.
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа
Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі ...
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна" Кафедра рускай літаратуры ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА ...
Калі ж творы беларускага перыяда маюць яркую градацыю ў часе, да і ў самой моўнай аснове, то творы маскоўскага перыяда не маюць паміж сабой яўных адрозненняў, бо гэта залежыла ад ...
Анамастычная лексіка ў творах беларускай мастацкай літаратуры амаль не разглядалася, яна закранута, як лічыць у сваім аглядзе Г.Мезенка, фрагментарна і знайшла адлюстраванне толькі ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: дипломная работа
Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава" Факультэт беларускай філалогіі і ...
Г. М. Паспелаў у працы "Праблемы гістарычнага развіцця літаратуры" гаворыць, што "канфлікты, якія параджаюць пафас драматызму, - гэта сутыкненні персанажаў з такімі сіламі жыцця, з ...
Пра гэта красамоўна сведчыць балада "Забалела ў Марысі галоўка", у якой паказваецца трагедыя простага чалавека ў пэўнай сувязі з сацыяльна-класавымі адносінамі і ў пэўнай ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: дипломная работа