Реферат: Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"

МДУ ім. А. А. Куляшова

Кафедра беларускай літаратуры

Рэферат

Тэма:

Аповесць Васіля Быкава

“Альпійская балада”

Выканала студэнтка ФСФ,

р/а, 4 к., “ А” групы

Качанава С. В.

Магілеў, 2009


Змест

1. Гісторыя стварэння аповесці

2. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў

3. Стылістычныя асаблівасці аповесці

4. Спіс выкарыстанай літаратуры


1. Гісторыя стварэння аповесці

Да найбольш папулярных ранніх аповесцей Васіля Быкава належыць «Альпійская балада» (1963). Яна шмат друкавалася ў Беларусі, выдавалася ў розных рэгіёнах былога Савецкага Саюза, часта перакладалася на замежныя мовы. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Мінску і Чэлябінску, опера, пастаўленая ў Харкаве, сімфонія.

«Так ці іначай у аснове ўсяго напісанага мной пра вайну ляжыць асабісты вопыт, памяць пра тыя гады, незабытае пачуццё барацьбы і смяртэльнай небяспекі. Таксама адтуль усе вобразы, якія бачаны, пазнаны, маюць дачыненне да мяне, адчуваюцца мною. Але сюжэты... Сюжэты — гэта ўжо не абавязкова з перажытага, нярэдка яны «зроблены», створаны на аснове ведання і памяці», — пісаў Васіль Быкаў.

«Альпійская балада» якраз з такіх твораў. Аповесць і нарадзілася з успаміну пра адну тагачасную сустрэчу. «Чарнавалосую худзенькую дзяўчыну з Неапаля, — расказваў празаік у артыкуле "Помніць!", — я сустрэў вясной 1945 года ў невялікім гарадку ў Аўстрыйскіх Альпах. Углядваючыся ў калону салдат нашага артцалка, Джулія шукала "свайго" Івана, як і яна сама, таксама былога вязня, з якім яны разам бедавалі ў гарах», уцёкшы з канцлагера.

У кнізе «Доўгая дарога дадому» даюцца і трошкі іншыя падрабязнасці той гісторыі: «спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убранні» «на кангламераце нямецка-руска-італьянскіх словаў» расказала, што «яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага Івана, з якім летась разам уцякала з канцлагера. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлагер, а што сталася з Іванам, яна не ведае».

А вось што паведамляў Васіль Быкаў ў кнізе “Праўдзівай адзінкай”:

“Гэта адбылося ў самым канцы вайны ў аўстрыйскіх Альпах, куды ўжо ўладарна прыйшла апошняя ваенная вяспа і з ёю магутным патокам шыбавалі войскі двух нашых франтоў.

Нядаўна яшчэ тут быў глыбокі тыл нямецкага рэйха, і, як усюды ў яго тыле, было шмат прамысловых прадпрыемстваў, якія працавалі на вайну, і, вядома, усялякіх лагераў: канцэнтрацыйных, ваенна-палонных, працоўных. 3 прыходам Савецкай Арміі ўсе яны разбягаліся, ахова ўцякала, а дарогі і населеныя пункты напаўняліся многімі тысячамі людзей, сагнаных з усіх краін Еўропы.

Аднойчы мы занялі нейкі гарадок і чакалі новай каманды. Доўгая калона артпалка, павярнуўшы да абочыны, замерла на брукаванай ускраіннай вулачцы. Здаецца, гэта быў Фэльбах або, можа, Глейсдорф, памяць добра захавала агульны выгляд гарадка, але зусім страціла яго назву. Салдатам не было дазволена адлучацца ад машын, мы вось-вось павінны былі кудысь павярнуць з ранейшага папрамку, і начальства ў камандзірскім «вілісе» нешта вырашала над картамі.

У кабіне «студэбекера» моцна прыгравала сонца, пасля бяссоннай ночы карцела драмаць, і я вылез на вуліцу. Салдаты ў кузавах таксама сядзелі, разамлеўшы ад цяпла, і «клявалі» насамі; па маставой уздоўж машын прайшла група выпушчаных на волю схуднелых экспансіўных людзей у цёмных берэтах.

Яны песлі нацыянальны французскі сцяг, спявалі «Марсельезу» і пешта крычалі нам, але мы пе разумелі, і толькі старшына Лук'янчанка дабрадушна памахаў ім з кузава — давай, маўляў, не варта ўдзячнасці. Аслабапілі, дык што ж... Гэта нам — семачкі.

I тут кяля адной з далыііх машын па вочы мне трапіла дзяўчына — шчуплепькая, чорнавалосая, у паласатай куртцы і цёмнай спаднічцы, яна перабірала вачыма твары байцоў у машыне і адмоўна круціла галавой. А ў машьше ўжо пачалося звычайнае ў такім вьшадку ажыўлеіше: штосьці там наперабой выкрыквалі байцы, але яна, пагасіўшы ўсмешку, нераходзіла да наступнай машыны.

- Таварыш, хто ест Іван?

- Іван? — ускочыў крайні баец.— Я Іван, вунь той Іван і шафёр наш таксама Іван.

Поўны падзеі твар дзяўчыпы паступова сумнеў, калі яна пераводзіла позірк з аднаго Івана на другога і з ціхім оумам казала:

—Но. То — нон Іван.

Штосьці зацікавіла мяне ў гэтых яе пошуках, і я пачакаў, пакуль яна, паўтараючы ўсё тое ж пытанне, абышла ўсю калону. Зразумела, Іванаў у нас было шмат, але ні адзін з іх не здаўся ёй тым, каго япа шукала. Тады мы з камандзірам трэцяй батарэі капітанам Коханам падышлі да дзяўчыпы і спыталі, якога менавіта Івана яна шукае.

Дзяўчына спярша заплакала, але хутка спахапілася, рукавом курткі выцерла цёмныя бліскучыя вочы і, агледзеўшы нас выпрабавалыіым позіркам, страшэнна скажаючы рускія і нямецкія словы, густа перасыпаючы італьянскімі, расказала прыкладна наступнае.

Яе завуць Джулія, яна італьянка з Неапаля. Год пазад, летам сорак чацвёртага, у часе бамбёжкі саюзнай авіяцыяй размешчанага ў Аўстрыі ваеннага завода, яна ўцякла ў Альпы. Пасля адзінокага блукання ў гарах сустрэла рускага ваеннапалоннага, які таксама ўцёк з канцлагера, і яны пайшлі разам. Спачатку ён не хацеў браць яе з сабою, бо прабіраўся на Усход, бліжэй да фронту, яна ж хацела на радзіму, у Італію, адкуль была вывезена пасля падаўлення паўстання ў Неапалі і кінута ў нямецкі капцлагер. Некалькі дзён яны праблукалі ў гарах, перайшлі заснежаны горны хрыбет і аднойчы ў туманную раніцу наткнуліся на паліцэйскую засаду. Яе схапілі і зноў кінулі ў лагер, а што здарылася з Іванам, яна не ведае. Але яна вельмі спадзявалася, што ён быў шчаслівейшы, прабраўся на фронт і цяпер разам з Чырвонай Арміяй зноў прыйшоў у Аўстрыю.

Канешне, гэта было наіўна — спадзявацца сустрэць у вялізным патоку войск знаёмага хлопца, мы, як маглі, суцешылі дзяўчыну і прабеглі да сваіх машын, бо ўжо была пададзена каманда ехаць далей.

У той жа дзень падвечар пачаўся зацяжны бой за чарговы гарадок, у хуткім часе загінуў капітан Кохан, я амаль забыўся пра тую мімалётную франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васемнаццаць год, калі заняўся літаратурай. I тады я напісаў усё тое, што вы прачыталі ў “Альпійскай баладзе”

Згаданыя тут новыя падрабязнасці цікавыя тым, што яны не ва ўсім супадаюць з версіяй, рэалізаванай у «Альпійскай баладзе». Там Джулія ведае, што Іван загінуў, ратуючы яе. I сама яна яшчэ раз ў канцлагер не трапляла — яе неяк выратаваў добры чалавек. Відавочна, пацрацавала пісьменніцкая фантазія, без якой мастацкія творы не нараджаюцца.

Праз васемнаццаць гадоў тая сустрэча ажыла ў памяці Васіля Быкава і дала штуршок для ацовесці. А потым было сур'ёзнае вывучэнне матэрыялу ў час работы над творам. Вядома, напрыклад, што В. Быкаў з такой мэтай не раз сустракаўся з італьянскімі турыстамі, якія прыязджалі ў Гродна, дзе жыў празаік, калі пісалася аповесць. Прымерваючыся да вобраза Джуліі, ён прыглядаўся да манеры паводзін італьянак, іх звычак, цікавіўся італьянскай мовай, бо трэба было надаць адпаведны каларыт гаворцы дзяўчыны, словам, як і ў іншых сваіх творах, імкнуўся быць дакладным і ў цэлым, і ў канкрэтных дэталях.

Зразумела, не менш клапаціўся пісьменнік і пра пераканальнасць у паказе іншых герояў твора, асабліва Івана Цярэшкі, праз лёс якога з найболыпай паўнатой раскрываецца галоўная тэма «Альпійскай балады» — тэма цяжкай, пакутлівай і найчасцей трагічнай долі тых, што воляю абетавін апынуліся ў гітлераўскім палоне, але і там не здаліся працягвалі барацьбу, цаной уласнага жыцця здабываючы свабоду.

Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка даўно, можна сказаць, з самых першых яго сталых твораў пра вайну. Так ці іначай яна закраналася і ў «Жураўдіным крыку» (праз вобраз здрадніка Пшанічнага), і ў «Здрадзе», у якой моцна паранены Шчарбак канчае самагубствам, каб не трапіць у палон (надзей на іншы выхад у яго ўжо не было), і ў «Трэцяй ракеце», у якой з гэтай тэмай звязаны не толькі лёс Лук'янава, але і разважанні Лазняка пра фактычную невінаватасць тых людзей, якія аказаліся ў палоне вьшадкова, з-за неспрыяльнага збегу розных акалічнасцей («Не магу даўмецца, чаму чалавек, які столысі сцярпеў у палоне, павінен быў яшчэ і ў нас нейкую кару несці»), і, вядома ж, у «Пастцы», дзе паказ жахаў палону займае істотнае месца.

Пасля “Альпійская балады” некаторыя бакі гэтай жа тэмы знайшлі сваё адлюстраванне ў аповесцях “Мёртвым не баліць”, «Круглянскі мост», «Сотнікаў» і інш.

Такая працяглая, устойлівая цікавасць Васіля Быкава да адной тэмы, няхай сабе і павернутай кожны раз па-новаму, новай гранню, не магла быць выпадковай. Ён заўсёды востра рэагаваў на трагедыйныя праявы вайны, а ў лёсе палонных гэтая трагедыйнасць сканцэнтравалася наймацней.

Па звестках, апублікаваных у выданні «Аргументы н факты» (1988, № 31), у нямецкім палоне было 6,7 млн нашых вайскоўцаў. 3 іх загінула 4,7 млн. Такая вялікая колькасць страт сярод вязняў тлумачылася тым, што гітлераўцы абыходзіліся з савецкімі ваенналалоннымі асабліва жорстка:« яны ўвогуле не падпадалі пад абарону міжнародных пагадненняў з-за таго, што сталінскае кіраўніцтва краіны не падпісала Жэнеўскую канвенцыю аб ваеннапалонных. Сталін сваім загадам № 270 ад 16 жніўня 1941 г. аб'явіў усіх савецкіх воінаў, якія траплялі ў палон, здраднікамі Радзімы. Іх, калі маглі, нават знішчалі нашы войскі ў нямецкіх лагерах шляхам бамбёжкі. Сем'і афіцэраў з ліку палонных падлягалі рэпрэсіям. Сем'і радавых пазбаўляліся прадуктовых картак, па якіх тады жыла краіна. 3 тых двух мільёнаў пакутнікаў, якія перанеслі ўсе жахі гітлераўскіх канцлагераў і пасля перамогі вярнуліся на радзіму, многія адразу былі расстраляны, астатнія атрымалі тэрміны зняволення ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў. Ці не самай лёгкай карай была высылка на шэсць гадоў у аддаленыя раёны (без права жыць і потым у вялікіх гарадах еўрапейскай часткі Савецкага Саюза — у Маскве, Ленінградзе, Мінску, Кіеве, Харкаве).

Тады, як пісалася «Альпійская балада», В. Быкаў, зразумела, не ведаў агульнай лічбы вашых ваеннапалонных і канкрэтнай колькасці жахлівых страт сярод іх. Але тое, што такіх пакутнікаў было шмат і што яны ў пераважнай большасці не скарыліся і ў палоне, для яго сакрэтам не было.

Ды ў паслясталінскія часы і ўлады, і ў асаблівасці грамадская свядомасць пачалі ставіцца да былых ваеннапалонных без ранейшай афіцыйнай цадазронасці. Друк усё часцей паведамляў імёны людзей тыпу генерала Карбышава, Фёдара Палятаева, Васіля Порыка або нашага беларускага хлопца з Палесся Уладзіміра Антоненкі, подзвігі якіх, здзейсненыя ў налоне: ці пасля ўцёкаў з яго, памятала не адна еўрапейская краіна.

На гэтай хвалі ўзнікла і быкаўская аповесць. Праўда, асноўны герой «Альпійскай балады» сяржант Іван Цярэшка па маштабах сваёй дзейнасці — асоба намнога больш сціплая ў параўнанні са згаданымі славутымі барацьбітамі. Гэта зноў звычайны радавы чалавек, якога здрадлівы лёс вайны зрабіў палонным.

2. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў

Знешнія абставіны дзеяння, сам матэрыял, пакладзены ў аснову твора, істотна адрозніваюць гэтую аповесць ад «Жураўлінага крыку», «Трэцяй ракеты» і (часткова) «Здрады», аднак не выклікае ніякіх сумненняў унутраная роднаснасць Івана Цярэшкі з героямі гэтых аповесцей, не кажучы ўжо пра «Пастку», блізкую да «Альпійскай балады» і некаторымі асаблівасцямі тэматыкі.

Асобныя даследчыкі часам пісалі пра Цярэшку ва ўзвышанай танальнасці. Іван «змагаецца, як леў», ён «са звычайнага байца ператвараецца ў незвычайнага героя, здзяйсняе выключнай сілы подзвіг»,— сцвярджаў В. Новікаў у часопісе «Знамя». Пра «волатаўскі воблік Івана», яго “багатырскі характар” разважала ў двух розных артьжулах Е. Асокіна. «Вышэй за альпійскія горы» падымаўся Цярэшка ва ўяўленні А. Аўарэнкі. Але гэта відавочныя нацяжкі, якія мала стасуюцца да Івана Цярэшкі, намаляванага ў «Альпійскай баладзе», героя па сваёй сціпласці і звычайнасці тыпова быхаўскага.

«Хаця прырода гераічнага вельмі складаная, Іван не любіў разважаць аб ёй, тым больш што не лічыў сябе ні героем, ні нават смелым. Каб быў герой, не даў бы сябе ўзяць у палон, што-небудзь зрабіў бы ў той самы рашучы момант, які вызначыў, пэўна, навек і будучае яго, і мінулае. Пэўна, трэба было прыкончыць сябе і ўсё», — перадае пісьменнік невясёлы роздум хлопца пра тое, як ён трапіў у палон.

«На момант у ягонай памяці мільгануў той дзень і той нажавы, падкопчаны стрэламі штык, які ён убачыў над сабой, крутнуўшыся з-пад танка. Штык і бот з брызентавым вушкам у шырокай халяве ды доўгім тронкам гранаты.

Зашчацінены, страшны ад пылу немец нешта крычаў, але ён не чуў, бо побач грымеў танк, ды і наогул ён, мусіць, аглух ад грымотаў бою і на кароценькую секунду страціў адчуванне. I тая секунда затым дорага каштавала яму, сляды ад яе ў душы і на целе застануцца, пэўна, навек».

Гэты ўнутраны маналог-споведзь Івана падмацоўваецца далей прамой аўтарскай характарыстыкай, у якой яшчэ раз падкрэслена: «Ён не быў у палку ні героем, ні нават прыкмстна смелым — быў як і ўсе: па-пехацінску цягавіты і ў меру засяроджаны. За ранейшыя баі атрымаў тры падзякі Вярхоўнага ды два медалі "За адвагу" і думаў, што ні на то большае і не здатны».

Пісьменнік як быццам цалкам пагаджаецца з Іванам, які шчыра і, можа, нават слушна вінаваціць перш за ўсё самога снбе. Аднак есць вялікая праўда і ў страснай, падсвядомай Цярэшкавай мары даказаць «людзям, што нельга спаганяць злосць на палонных, што палон — не віна іх, а няшчасце, што не яны здаліся ў палон, а іх узялі сілаю». Гэтая мара дапамагае лепш зразумець галоўны пафас аповесці, абумоўлены ўсім ходам адлюстраваных пісьменнікам падзей, — думку пра тое, што радавы, звычайны чалавек у смяротнай барацьбе з фашызмам рабіў вялікую і высакародную справу сваёй сціплай, непаказной мужнасцю, якая праяўлялася ў самых складаных абставінах. «Вось тут, у палоне, дзе некаму было ні натхняць на салдацкія подзвігі, ні ўзнагароджваць, ні нават браць пад увагу геройскае, дзе за кожную маленькую правіннасць можна было заплаціць жыццём, — тут у ім хтось абудзіўся, непакорны, дзёрзкі і ўпарты. Тут ён убачыў падыспад фашызму і, мабыць, упершыню зразумеў, што пагібель — не самае горшае з усяго, што можа здарыцца на вайне», — піша Васіль Быкаў, паказваючы, як нараджалася ў Цярэшкі рашучасць вытрымаць усе наканаваньія яму выпрабаванні і здабыць свабоду.

Гэтая рашучасць, якая гартуецца ў жахлівых нягодах пакутлівага салдацкага лёсу, дае вялікую маральную сілу сціпламу, маўкліваму і памяркоўнаму хлопцу з беларускай вёскі Цярэшкі каля двух блакітных азёраў, прымушаючы яго зноў і зноў уцякаць з фашысцкіх лагераў. I хаця Івану так і не ўдалося дабрацца да партызан, але свой смяротны час ён сустракае як сапраўдны воін — са зброяй у руках і, вядома, нескароны, непераможаны, бо забіць чалавека можна ці куляй, ці, што яшчэ больш жахліва, з дапамогай спецыяльна трэніраваных, вывучаных ваўкадаваў, а яго мужнасць, яго свабоду адабраць нельга, калі толькі сам чалавек, няхай і звычайны, нічым асабліва не выдатны, будзе паслядоўным да канца, калі ён згодзіцца хутчэй памерці, чым быць зняволеным, застацца рабом.

Тры дні апошніх — чацвёртых — уцёкаў Цярэшкі, яго апошняга няроўнага паядынку і складаюць усю падзейную частку «Альпійскай балады». I ў гэтым Васіль Быкаў таксама застаецца верным сабе. Знешні сюжэт яго аповесцей часта можна ўкласці ў дзве-тры фразы. Але ён, гэты сюжэт, непасрэдны ланцуг падзей, у пісьменніка нават прыблізна не вычэрпвае зместу твора.

У «Альпійскай баладзе» пра тры апошнія дні Івана Цярэшкі Васіль Быкаў напісаў з вялікай дакладнасцю і важкасцю, з тонкім пранікненнем у псіхалагічныя глыбіні. «Псіхалогія, псіхалагізм у гэтай "высакагорнай" баладзе — усур'ёз рэалістычныя», — зазначаў Алёсь Адамовіч.

Малюючы прывабны воблік простага беларускага хлопца Івана Цярэшкі, аўтар не выдае яго за нейкага звышчалавека, як гэта часамі рабілася раней, не прыпісвае яму звышгераічных учынкаў і дзеяў. Пісьменнік паказвае таксама, што яго героям, якія ўжо амаль страцілі надзею выжыць, уласцівы самы звычайны страх смерці. Яе баіцца нават хворы на сухоты і фактычна ўжо канчаткова асуджаны Срэбнікаў. У гэтым сэнсе псіхалагічна вельмі дакладным з'яўляецца па-майстэрску напісаны эпізод пра тое, як палонныя вырашаюць, каму трэба ўзарваць бомбу, каб, такім чынам, сваёй гібеллю адкрыць таварышам шлях да ўцёкаў. Паўстае няўхільнае, як лёс, пытанне: «Хто ўдарыць?»

На секунду яны ўсе прыціхлі, утаропілі ў дол позіркі, ніякавата абмацваючы імі доўгую сігару паўтоннае бомбы з разгоністымі драпінамі на зялёных баках. Ад гэтага, мабыць, самага найболынага клопату ўсім стала няёмка. Засяродзіўся невясёлы, з сівым шчаціннем на запалых шчоках Янушка; знерухомела, прытушылася нервовая рашучасць у зыркіх вачах Жука; Срэбнікаў дык нават аж перастаў кашляць, апусціў уздоўж плоскага, як дошка, цела рукі, і погляд яго стаў зусім ужо нясцерпна тужлівы. Відавочна было, што пытанне гэтае, аб якім з самага пачатку ўсе думалі, турбаваліся і маўчалі, пакутна вырашаючы кожны пра сябе, прымусіла цяпер усіх зацяць у душы балючы, трывожны сум». Пэўная разрадка наступае толькі пасля таго, як па волі жэраб]я жахлівы абавязак выпадае на долю Срэбнікава. «Усе з палёгкаю выдыхнулі, падняліся і, пастаўшы ля сцен, з паўхвіліны стараліся не глядзець адзін на аднаго. Галадай працягнуў кувалду таму, хто павінен быў з ёю памерці.

— Так што па справядлівасці. Без абману, — па-ранейшаму грубавата, але з ледзьве прыкметнаю ноткай спачування сказаў ён.

Срэбнікаў чамусьці перастаў кашляць, хіснуўся, узяў тронак кувалды, моўчкі павярнуў яго ў руках, паспрабаваў пераставіць і апусціў. Яго самотныя вочы падняліся на хлопцаў.

— Не разаб'ю я, — ціха, голасам асуджанага, сказаў ён. — Не адолею.

Усе зноў прыціхлі».

Унутрана ўзрадаваныя было людзі зразумелі, што трэба непрыемную справу пачынаць спачатку—у Срэбнікава сапраўды неставала ўжо фізічных сіл, каб узняць цяжкую кувалду.

Учытваючыся ў гэтую сцэну, асабліва добра адчуваеш, як бязлітасна піша Васіль Быкаў, як глыбока і ўдумліва ўглядаецзіа ён у кожны душэўны рух сваіх герояў, нічога не ўтойвагочы, нічога не прыхарошваючы.

Аўтар не паграшыў супраць псіхалагічнай дакладнасці і ў паказе таго, як Іван расказвае Джуліі пра нашы складаныя праблемы перадваеннай пары. Ён хоча быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай і таму вядзе сябе натуральна, не праяўляе той скаванасці і проста баязлівасці, якую ў савецкія часы адчувалі за мяжой нашы людзі, зацыклевыя на афіцыёзе.

Праўда, спачатку Цярэшка як быццам і сумняваецца, ці трэба гаварыць пра гэтыя праблемы, аднак урэшце прыходзіць да разумення, што іначай ніяк нельга.

«Але хай. Няўжо ён з усімі яго нямногімі, але сумленна пражытымі гадамі і ўсёй яго верай і шчырасцю можа страціць нешта ў вачах гэтага чалавека з Захаду толькі з-за цяжкіх часін ягонага жыцця? — думае, разважае Цярэшка.— Няўжо прыгожая, на заходні манер загорнутая ў цэ-лафан мана даражэй за хоць бы і горкую праўду? Не, калі ў гэтай дзяўчыны чуйнае сэрца, яна зразумее яго і як трэба паставіцца да яго самога, таксама як і да яго, вартага павагі, народа. Гэта Іван усвядоміў з выразнай упэўненасцю, і яму стала лягчэй і спакайней — нібы штосьці ўжо вырашылася і засталося толькі дачакацца вынікаў».

Нельга думаць таксама, нібы імкненне Цярэшкі быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай, не тоячы ад яе і таго, што ў нас некалі не ладзілася, неяк звязана з недахопам у хлопца патрыятычнага пачуцця. Якраз гэтае патрыятычнае пачуццё вельмі многа значыць для чалавека, які, хоць ён і не быў пестуном лёсу, памірае са словамі аб Радзіме, з глыбокай верай у яе будучыню. «Мая радзіма — цудоўная. Добрая. Справядлівая. Лепш за яе няма. I людзі, і зямля! А што яшчэ будзе! Пасля вайны! Як павесяць Гітлера. Ты пабачыш...» — пераконвае Іван сваю спадарожніцу. Думкі пра Радзіму, мара, што пасля перамогі над Гітлерам яна дачакаецца лепшай долі, а таксама каханне да Джудіі падтрымліваюць хлопца, умацоўваюць яго волю да супраціўлення, нарэшце, даюць сілы мужна спаткаць непазбежны канец.

Лаканічна і сурова, з нейкай велічнай стрыманасцю, у якой і сапраўдная боль за гінучага чалавека, і захапленне ягонай мужнасцю, малюе пісьменнік няроўны паядынак Цярэшкі з ваўкадавамі.

«Сабакі ашалела залямантавалі, убачыўшы яго, і хлопец падаўся на два крокі ад кручы. Наперадзё з пагорка на Яго імчаўся паджары шыракагруды ваўкадаў, на галаве якога тырчала чамусьці адно вуха, — ён сігануў цераз камяні і высока ўзляцеў на дыбы ўжо зусім побач. Іван не цэліўся, але з нетаропкаю, амаль нечалавечай увагай, на якую толькі намогся, стрэліў у яго разяўленую клыкастую зяпу і, не стрымаўшыся, зараз жа ў наступнага. Аднавухі з лёту юзам шаснуў міма яго ў правалле, а другі, на бяду, быў не адзін, з ім поплеч бегла яшчэ два, і хлопец, у якую долю секунды, не паспеў сцяміць, пацэліў ці не.

Гэтае яго недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўсёды знямела...»

Чалавек загінуў. Ен памер мужна, па-салдацку, з высокай годнасцю. I ўжо ў зусім безнадзёйным становішчы, бо хлопец не меў і таго больш чым хісткага шанцу на выратаванне, які нечакана аказаўся ў Джуліі.

Пісьменнік, імкнучыся быць і тут рэалістычна дакладным, двойчы ўпамінае пра гэта, падкрэсліваючы безвыходнасць сітуацыі, у якую трапілі вязні, — ззаду на іх насядалі немцы, а наперадзе адкрывалася бяздонне, прорва. «Толькі што можна было зрабіць? Каб хоць трохі даступнейшая была круча, а то над безданню навіс пракляты карніз. эа ім вытыркаўся другі, а дзе тое дно, і не згледзець было ў змрочным тумане. Ды зноў жа нага, хіба з ёй можна было не сарвацца з такой круцізны?»

Так думае Іван яшчэ ў пошуках ратунку для сябе і Джуліі. Праз нейкі момант ён рашаецца скінуць дзяўчыну ў бяздонне, каб не пакідаць яе жывой на здзек ворагу і не забіваць самому. А там усё ж «дзе-нідзе шарэлі языкі нерасталага снегу». «3 раптоўнай сілай ён схапіў яе за каўнер і штаны, ускінуў над галавой і, як здалося самому, шалёна шпурнуў нагамі ў прадонне. У апошняе імгненне паспеў згледзець, як распластанае ў паветры яе цела мільганула цераз карніз, а ці трапіла яно ў снег, ён ужо не бачыў. Ён толькі зразумеў, што самому з хворай нагой гэтак не скочыць». Выйсця для яго не засталося.

Так, Цярэшка загінуў, змагаючыся да апошняга. Аднак не загінула, не прапала бясследна яго сціплая мужнасць, загартаваная за тры дні апошніх уцёкаў. Яна нарадзіла такую ж сціплую, але тым не менш вялікую мужнасць у сэрцы Джуліі.

Вобраз гэтай адважнай, гарэзлівай дзяўчыны з густымі чорнымі бровамі, белазубай усмешкай, гнуткім станам і маленькімі вострымі грудзьмі — «такой па-дзіцячаму непрызвычаенай да вялікіх нягод вайны і такой бяздумна-рашучай у сваім амаль што падсвядомым, нібы ў птушкі, імкненні да волі» — вельмі важны для разумення мастацкай канцэпцыі «Альпійскай балады». А між тым іменна ён, гэты вобраз, і ўся сюжэтная лінія аповесці, звязаная з Джуліяй і яе каханнем да Івана, выклікалі найбольшую рознагалосіцу ў крытыкаў. Адны з іх (Н. Губко, Л. Лазараў) убачылі тут няўдачу пісьменніка. Другія (В. Новікаў, А. Бачароў, Н. Навумава, Е. Асокіна, I. Казлоў, В. Буран) і пра гэты выяўленча-стылёвы пласт аповесці пісалі з пахвалой, а то і захапленнем. I яны маюць рацыю.

Васіль Быкаў намаляваў яго з вялікай сімпатыяй, можна сказаць — любоўна, з тонкім разуменнем жаночай душы, бадай, нідзе не ўпадаюяы ў фальш, не збіваючыся на псіхалагічныя нацяжкі. Асабліва здзіўляюць сваёй дакладнасцю дэталёва прасочаныя пераходы-пералівы супярэчлівых адчуванняў і пачуццяў гэтай цыбатай гаварліўкі. Уражвае таксама эмацыянальна ёмісты, але разам з тым далікатна-стрыманы, без збояў на знарочыстую, слязлівую сентыментальнасць паказ мілай гарэзлівасці дзяўчыны, яе сардэчнай чуласці, умення ўгадваць Іванавы пачуцці, знешняе праяўленне якіх часта скоўвае такая зразумелая і па-свойму вельмі прывабная сарамяжлівасць нявопытнага ў справах кахання хлопца.

Само каханне Івана і Джуліі падаецца з высокай паэтычнасцю і вялікай гумайістычнай змястоўнасцю. Яно і праўда як быццам ніяк не стасуецца да тых жахлівых абставін, у якіх апынуліся быкаўскія героі. Але сіла мастацкага таленту Васіля Быкава выяўляецца і ў тым, што ён умее заставацца дакладным і пераканальным у самых складаных, цяжкіх сітуацыях, якія на першы погаяд могуць здавацца зусім неверагоднымі.

Так і ў «Альпійскай баладзе». У нечаканым і незвычайным каханні, што, насуперак усім жахам вайны, ледзь не на краю магілы ўспыхнула ў душах герояў, аўтар убачыў неадольную прагу жыцця і шчасця, без якой чалавек мала што мог бы зрабіць на свеце. I ёсць свая вялікая праўда людскіх паводзін і ўчынкаў у тым, што змардаваныя, спакутаваныя героі Васіля Быкава, якім вялікай мерай выпалі выпрабаванні і нягоды, але так мала дадзена радасці і шчасця, забыўшыся на небяспеку, прагна ловяць бражную «духмянасць зямлі, макавы водар» альпійскага лугу і «спякотны бляск высокага неба» ў гарах.

«Дзяўчына моўчкі замерла, ён прыгарнуў яе аберуч і сціх. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Хацелася растварыцца, знікнуць у яе трапяткіх абдымках, сплыць у вечнасць з патокам, увабраць з зямлі ўсю яе моц і самому стаць зямной магутнасцю — шчодрай, ціхай, пяшчотнай», — піша Васіль Быкаў, перадаючы адчуванні сваіх герояў у хвіліны найбольшага душэўнага ўзрушэння. 1 ў гэтым зноў жа нельга не ўбачыць натуральнае ў адпаведнай сітуацыі чалавечае імкненне на поўную сілу адчуць усю прыгажосць і радасць апошніх момантаў быцця, у адзін міг умясціць усё хараство свету, якое для гэтых людзей хутка можа знікнуць назаўсёды.

Такая здольнасць да самазабыцця кахаць “у адным кроку ад смерці”, жыць усею паўнатою пачуццяў на краі магілы не з’яўляецца прыкметай слабасці духу. Наадварот, тут выяўляецца людская сіла, арганічнас непрыняцце зла, разбурэння і смерці, з якою ніколі не зможа прымірыцца горды чалавечы дух.

Васіль Быкаў, безумоўна, выступае як палымяны гуманіст, калі паказвае, наколькі дзіка, недарэчна выглядаюць жорсткасць фашызму, яго нечуваныя зверствы ў супастаўленні з высокай чалавечнасцю простых, звычайных людзей і хараством жыцця наогул. «Нешта святочнае, замілавана-сардэчнае лунала над гэтымі гарамі і лугам, не верылася нават у небяспеку, у палон і магчымую пагоню і думалася; ці не прысніўся ўвесь мінулы паўгадавы жах лагераў з эсэсманамі, смерцю, смуродам крэматорыяў, несціханым брэхам аўчарак? А калі ўсё тое было сапраўды, то як побач з ім магло існаваць на зямлі гэтае бессмяротнае хараство прыроды, якая гэта вялікая сіла жыцця аддзяліла-адасобіла яе чысціню ад злачыннае ашалеласці людзей? Але тое агіднае, на жаль, не прыснілася, яно не было зданню — іх размаляваная палосамі і кругамі воп ратка штохвілінна напамінала аб тым, што было і ад чаго яны канчаткова яшчэ не адкараскаліся. I цяпер тут, сярод першатворнае чысціні зямлі, гэтае іх адзенне здалося Івану такой нясцерпнай знявагай чалавечнасці, што ён хуценька сарваў з сябе гэтую куртку і загарнуў, каб не бачыць яе, у скуранку».

Дарэчы, як абвінавачанне фашызму ўспрымаецца ў «Альпійскай баладзе» і звар'яцелы немец. Пра яго крытыка пісала як пра вобраз сімвалічны, у якім увасоблены «шаленства і жах вайны» (Е. Асокіна), думка пра тое, што «фашыззм супрацьстаіць і немцам, адбіраючы ў іх розум» (Э. Скобелеў). Падставы ддя такіх вывадаў у творы, думаецца, ёсць.

3. Стылістычныя асаблівасці аповесці

Васіль Быкаў звычайна аддаваў перавагу рэалістычна стрыманаму пісьму. «Часам зайздросціш аўтару, які піша эмацыянальна, багата, з вялікай колькасцю тропаў, свабодна і падрабязна гаворыць аб рэчах другарадных, але робіць гэта вытанчана, з густам. Напэўна, гэта добра. Але ва ўласнай творчасці я не адчуваю да падобнага пісьма асаблівай прыхільнасці. Мне больш падабаецца лапідарнасць, выразнасць без лішкаў, нават сухасць, скупасць моўных сродкаў, якія могуць быць блізкімі толькі графіцы», — зазначаў празаік.

У «Альпійскай баладзе» ён больш, чым у любым іншым сваім творы, адыходзіць ад гэтых звыклых схільнасцей, але таксама далёка не ўсюды. Рамантычная ўзвышанасць, адкрытая і выразная эмацыянальнасць, падкрэсленая яркасць фарбаў, пэўная ўзнёсласць, часам нават урачыстасць самога апавядальнага тону відавочныя ў паказе кахання герояў, іх інтымнай блізкасці.

Словам, рамантызаваныя фарбы, штрыхі, падрабязнасці, інтанацыі ў аповесці вельмі дарэчы. Яны ўсюды на сваім месцы і, пры ўсёй іх выразнасці, даюцца без асаблівага нагнятання, характэрнага для чыста рамантычнай літаратуры, а ў некаторых выяўленчых пластах твора (лагерныя сцэны, многія моманты ўцёкаў, апошні смяротны паядынак Івана з ваўкадавамі і інш.) адсутнічаюць зусім. А самае галоўнае, што Васіль Быкаў, выкарыстоўваючы прыёмы рамантычнай стылістыкі (пераважна ў паэтызацыі высокай адухоўленасці інтымных пачуццяў Івана і Джуліі), застаецца далёкім ад знарочыстай пагоні за сентыментальнымі прыгоствамі і, тым больш, ад рамантызацыі вайны, яе размалёўвання, штучнага расквечвання, увогуле якога б там ні было ўпрыгожвання, як ужо гаварылася, прынцыпова непрымальных для пісьменніка. У аповесці ўсё ж пераважае характэрная для, творчасці Васіля Быкава атмасфера трагедыйнай рэалістычнасці, якая па кантрасту адцяняецца і падкрэсліваецца рамантызаванымі сцэнамі кахання. I рэалістычнасць гэтую, праўдзівасць твора не можа істотна парушыць, скажам, такі, вядома ж, даволі ўмоўны эпізод, як выратаванне Джуліі ў амаль што безвыходнай сітуацыі, дзе збавенне прыносіць толькі шчаслівая выпадковасць, зусім прыдатная для займальнасці прыгодніцкай літаратуры, але фактычна чужародная ў сурова-праўдзівай атмасферы быкаўскай прозы.

Яно, гэтае, не сказаць каб ужо абсалютна немагчымае, аднак жа малаверагоднае ў канкрэтных абставінах аповесці, выратаванне, спатрэбілася аўтару для таго, каб праз пасляваенны лёс удзячнай Івану італьянкі паказаць, наколькі значны адбітак у свядомасці простых людзей многіх краін пакінуў подзвіг воінаў, якія вызвалялі Еўропу ад карычневай чумы. Іван Цярэшка пры ўсёй сціпласці свайго гераізму ў супрацьстаянні гітлераўцам успрымаецца ў шэрагах гэтых воінаў.

Гэтая думка нездарма прама, адкрыта публіцыстычна падкрэсліваецца ў эпілогу. Яна з'яўляецца адным з галоўных ідэйных цэнтраў твора, буйным планам вылучае яго інтэрнацыянальныя матывы, што ў сваю чаргу па-новаму высвечвае ўсе падзеі аповесці, з асаблівай сілай выяўляючы сапраўдную змястоўнасць, глыбінную гуманістычную сутнасць «Альшйскай балады». Твор, задуманы як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці, сілу сапраўднага кахання, і пісаўся са спадзяваннем на актывізацыю гуманістычных маральных урокаў вайны супраць фашызму.


Спіс выкарыстанай літаратуры

1.  Бугаеў Дз. Я., Верціхоўская Н, Верціхоўская В. Вывучэнне творчасці В. Быкава ў школе. – Мн., 2005;

2.  Бугаёў Дз. Праўда і мужнасць таленту: Кніга пра В.Быкава. — Мн., 1987. — дапоўненае выд. — 1995;

3.  Станулевіч І. Ваеннае каханне вачамі В.Быкава // Роднае слова. —2000. — № 9. — с.8-12;

4.  Быкаў Васіль. Праўдай адзінай. - Мн., 1984;

5.  Бугаеў Дз. Шматграннасць. – Мн. – 1970;

6.  Залоска Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым. — Мн., 1995;

7.  Афанасьеў І. Помніць, каб жыць // Полымя. —1987. — № 8. — с.204-208;

8.  Локун В. Быкаўская праўда вайны //Локун В. Да новых вышынь. — Мн., 1991. — с.3-94;

9.  Шагалов А. Повести о войне. — М., 1989;

10. Буран Б. В.Быкаў: Нарыс творчасці. — Мн., 1976.