Реферат: Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы
Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы
палітычны грамадство масавый інфармацыя
Тэма маёй працы – Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы. Тэма, абраная мной актуальная і надзвычай цікавая, таму што ўсё, што датычыцца развіцця інфармацыйнай сферы нашай краіны цікава і вельмі важна.
У сваёй працы я паспарбую разглядзець сутнасць СМІ, як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, таксама планую разглядзець месца і ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства.
Існуе такая думка: СМІ – чацвертая ўлада. Аднак у некаторых краінах СМІ не ўлада, а толькі інструмэнт улады, інструмэнт маніпуляцыі грамадствам. Разважаючы над гэтымі думкамі я б хацеў яшчэ разглядзець і гэтае пытанне, а якая роля адведзена нашым сродкам масавай інфармацыі ў межах нашай палітычнай сістэмы.
Пачаць сваю працу я хацеў бы з некаторых агульных паняццяў, азначэнняў месца СМІ ў жыцці грамадства, а далей, у другой частцы працы, працягнуць тэму ўжо непасрэдна на прыкладзе нашай краіны і нашай публічнай палітыкі.
Перш за ўсё, дзеля таго, каб удакладніць сутнасць сродкаў масавай інфармацыі неабходна ўдакладніць, што разумеюць пад азначэннем «сродкі масавай інфармацыі».
Пад сродкамі масавай інфармацыі падразумеваецца газеты, часопісы, тэле-, радыё праграмы, кінадакументалістыка, іншыя формы публічнага распаўсюджвання масавай інфармацыі.
Сродкі масавай інфармацыі – гэта частка палітычнай сістэмы грамадства. Якая сістэма такія і СМІ. Ў тойжа час СМІ ажыццяўляюць сур’езнае ўздзеянне на грамадства, яго стан, развіццё. Яны могуць спрыяць прагрэсу, а могуць яго тармазіць.
СМІ выражаюць інтарэсы грамадства, розных сацыяльных супольнасцяў, асобных людзей. Іх дзейнасць мае вельмі важны характар, таму што характар інфармацыі, якую атрымоўвае аўдыторыя вызначае яе стаўленне да рэчаіснасці і напрамак дзейнасці людзей.
Таму СМІ не толькі распаўсюджвае інфармацыю, але і прапагандуе пэўныя ідэі, погляды, палітычныя праграмы і такім чынам удзельнічаюць у кіраванні грамадства, ці кіраванні грамадствам (усе залежыць ад абставінаў). Шляхам фарміравання грамадскай пазіцыі, распрацоўкі пэўных сацыяльных установак, фарміравання перакананняў СМІ падштурхоўваюць чалавека да нейкіх ўчынкаў, дзейнасці.
У дэмакратычнай прававой дзяржаве кожны грамадзянін мае забяспечанае законам права ведаць пра ўсё, што адбываецца ў краіне і свеце. І можна адзначыць той факт, што без галоснасці німа дэмакратыі, а без дэмакратыі німа галоснасці. У сваю чаргу дэмакратыя і галоснасць немагчымы без свабодных, незалежных СМІ. СМІ ў такім выпадку з’яўляюцца такімі ж кампанентамі дэмакратычнай сістэмы, як і Парламент, Урад, незалежны суд. У гэтым сэнсе можна назваць СМІ чацвертай уладай. Але ўмоўна. СМІ не могуць загадваць чалавеку, што рабіць, не могуць прыцягнуць да адказнсці, абавязаць чалавека. Адзіны сродак СМІ гэта інфармацыя, слова, гук, выява, што нясе пэўны сэнс, што ўздейнічае на людзей. Аднак трэба адзначыць той момант, што СМІ валодаюць велізарнымі правамі і магчымасцямі, але ж і нясуць адказнасць перад грамадствам за распаўсюджванне несапраўднай, ганебнай інфармацыі ці інфармацыі, якая наносіць маральную шкоду, заклікае да вайны, ці расавай варожасці.
Масавы друк павінен выхоўваць у людзях высокую палітычную культуру, якая ў сваю чаргу прадугледжвае добрасумленнасць пры напісанні інфармацыі, павага кропкі гледжання праціўнікаў, немагчымасць налепвання ярлыкоў, замены аргументаў нейкімі эмацыянальнымі прыемамі спору.
СМІ таксама выражаюць і фармулююць грамадскае меркаванне, якое прынята разглядаць як масаваю свядомасць.
СМІ выконваюць сваю палітычную, кіруючую ролю ў палітычнай сістэме грамадства таксама шляхам абмеркавання, падтрымкі, крытыкі і асуджэння розных палітычных праграм, ідэй, прапаноў асобных людзей, палітычных партый, фракцый і г.д. Сотні тысячаў палітычных праграм і платформаў абмяркоўваецца ў друку, на тэлебачанні, радыё, інтэнэце.
СМІ – з’яўляецца аккамулятарам чалавецкага палітычнага вопыту, які пастаяннапавышае ўзровень палітызацыі насельніцтва.
Якія ж асноўныя напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі?
• Задавальненне інфармацыйных цікаўнасцяў грамадства;
• Забаспячэнне галоснасці;
• Дослед і фармаванне грамадскага меркавання;
• Арганізацыя абмеркавання, дыскусій па важных праблемах жыцця грамадства;
• Падтрымка ці крытыка прагарм і дзенасці дзяржавы, партый, грамадскіх аб’яднанняў, асобных лідэраў;
• Выхаванне палітычнай культуры ў грамадзян.
На сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу адбываецца рост колькасьці спосабаў атрымання інфармацыі. Дзякуючы сучасным сродкам сувязі, развіццю міжнародных кантактаў даволі складана валодаць манаполіяй на распаўсюджванне інфармацыі.
Падагульняючы ўсё вышэй сказанае можна адзначыць, што СМІ з’яўляюцца важнай часткай палітычнай сістэмы сучаснага грамадства. Іх сутнасць, характар і функцыі ў значнай ступені азначаюцца сацыяльна-палітычным строем краіны.
У таталітарным грамадстве друк, радыё, тэлебачанне знаходзяцца на службе ў дзяржавы і з’яўляюцца часткай каманднай сістэмы, находзяцца ў жорсткім падчыненні ў правячай эліты, у выніку чаго іх дзейнасць заключаецца не ў тым, каб інфармаваць насельніцтва, а ў тым каб займацца прапагандай ідэй, каштоўнасцяў, мэтаў, якія былі сфарміраваныя зверху, а не знізу (у народзе).
У дэмакратычнай прававой дзяржаве СМІ задавольваюць інфармацыйныя інтарэсы грамадства, ажыццяўляе нябачны кантроль за дзейнасцю кожнай галіны ўлады, дзеяннямі палітычных сілаў, дзеячаў. СМІ фарміруюць і выражаюць грамадскае меркаванне, сродкі масавай інфармацыі набываюць статус чацвертай улады, улады, якая кантралюе парадак і справядлівасць у грамадстве.
Зараз, калі я акрэсліў некаторыя тэарытычныя, агульныя рысы сродкаў масавай інфармацыі, я б хацеў перайсці да асноўнай часткі сваёй працы. Аднак можа ўзнікнуць пытанне: навошта пісаць пра тэорыю, калі тэма звязана з айчыннымі СМІ, з іх роляй, дзеяннямі?
У самым пачатку сваёй працы я паставіў мэту адказаць на пытанне: а якая роля адведзена нашым сродкам масавай інфармацыі ў межах нашай палітычнай сістэмы і беларускай мадэлі публічнай палітыкі?
Існуе шмат меркаванняў на гэтую тэму. Хтосьці лічыць, што СМІ ў Рэспубліцы Беларусь гэта сапраўды чацвертая ўлада і прыклад чэснасці і адкрытасці. Існуе і іншая думка, якая зводзіцца менавіта да таго, што ў нашай краіне сродкі інфармавання грамадства захоплены і манапалізаваныя ўладай, дзейнічае жорсткая цэнзура, працуе сапраўдная машына прапаганды, якая азначае толькі пазітыўныя моманты жыцця нашай краіны, ідзе метадычная ганьба ўсялякай альтэрнатыўнай думкі і альтэрнатыўных палітычных сілаў.
Гэта два дыяметральна розныя падыходы, зусім рознае бачанне сітуацыі, якая склалася вакол сферы інфармацыі ў нашай краіне. Маё бачанне гэтай праблемы знаходзіцца недзе пасярэдзіне ад гэтых дзвух кропак гледжання.
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі выконваюць сваю ролю, на мой погляд. І выконваюць яе вельмі добра. Да насельніцтва даводзіцца інфармацыя аб усіх дасягненнях і ажыццяўленні праграм Урада, зацверджаных на Усебеларускім сходзе, дзяржаўныя тэлеканалы пакрываюць усю тэррыторыю рэспублікі Беларусь, што дазваляе дзяржаўным СМІ дастаўляць патрэбную інфармацыю адначасова па ўсёй краіне. У краіне выходзяць дзесяткі тысяч газет, часопісаў, іншых друкаваных выданняў тыраж якіх складае мільёны экзэмпляраў. Насельніцтва Беларусі мае доступ да інтэрнэту, дзе таксама можа атрымаць патрэбную інфармацыю.
З гэтага пункту гледжання дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі адпавядаюць агульнасусветным стандартам: існуе шырокая сетка масавых каналаў перадачы інфармацыі, яна даходзіць да насельніцтва ў пэўны тэрмін.
Аднак, як і ў любой аўтарытарнай краіне, у Беларусі існуе праблема, якая заключаецца ў тым, што падаўляючую большасць інфармацыі народу пастаўляе ўлада выкарыстоўваючы пры гэтым СМІ, тым больш інфармацыя, што пастаўляецца народу адлюстроўвае ў асноўным пазіцыю дзеючай правячай эліты, ці як яе можна назваць пазіцыю кіруючых кадраў краіны. Можна канстатаваць той факт, што незалежныя сродкі масавай інфармацыі складаюць менш за 1 адсотак ад усёй колькасці каналаў пастаўкі інфармацыі народу. З гэтага можна зрабіць выснову, што ў грамадстве пануе праўладнае бачанне ўсіх праблем і працэсаў, якія праходзяць у РБ, што надае пэўную палітычную папулярнасць дзеючаму кіраўніку краіны. Дзяржава ўкладае велізарныя сродкі ў медыа сферу і атрымоўвае значныя «дывідэнды».
Моцная улада мае шмат плюсаў, аднак фарміруя сістэму інфармавання насельніцтва гэтым чынам, дзяржава пазбаўляе сябе такога, кшталту люстэрка, і атрымоўвае няпоўную карціну сваіх дзеянняў, бо больш німа адкуль чэрпаць інфармацыю аб самой сябе, акрамя як з прэсы. У выніку дзяржава атрымоўвае аднабаковую выяву сваёй дзейнасці, што безумоўна адмоўным чынам уплывае на эффектыўнасць кіравання і прыняцця кіраўнічых рашэнняў.
Таксама ўціск на незалежныя крыніцы, інтэрнэт вызывае адмоўную рэакцыю некаторай часткі насельніцтва. Хоць гэтая частка не з’яўляецца большай, але ўлада, у спробах замацаваць сваю моц і папулярнасць можа страціць пэўны працэнт падтрымкі насельніцтва.
Вышэй пералічаныя адмоўныя фактары сферы інфармавання насельніцтва таксама наносяць удар па міжнароднаму аўтарытэту краіны і яе кіраўніцтва. У спробе яшчэ больш замацаваць і павысіць папулярнасць і падтрымку народа, улада можа страціць аўтарытэт.
Парушэнне правоў чалавека ў сферы інфармавання насельніцтва, парушэнне свабоды на атрыманне інфармацыі таксама адмоўна адбіваецца на дзяржаве.
У заключэнні сваёй працы я б хацеў сказаць наступнае. Можна яшчэ прыводзіць некаторыя дробныя прыклады, але тэма працы не патрабуе такога велізарнага аб’ему дробнай інфармацыі.
Для азначэння ролю беларускіх сродкаў масавай інфармацыі хопіць тых фактаў, якія былі напісаны вышэй.
Таму, на маю думку, можна даваць адказ на пытанне, пастаўленае ў самым пачатку працы і заложанае ў тэме. Так чым жа з’яўляюцца СМІ ў нашай краіне, у дачыненні да беларускай мадэлі публічнай палітыкі? Мая думка абапіраецца на ўсе, што напісана ў гэтай працы. На мой погляд, СМІ ў Рэспубліцы Беларусь гэта паслухмяны інструмент ўлады, за выключэннем некаторых незалежных інфармацыйных крыніц. Дзяржаўныя СМІ вельмі добра выконваюць сваю работу, але не тую, якую ёй прадпісваюць сусветныя стандарты, а тую, якую дае ім дзяржава. Таму шлях да пастраення дэмакратычнай, моцнай краіны ляжыць і праз рэфармаванне сферы масавай інфармацыі.
Не будзе праведзена рэформа сістэмы інфармавання народа – не будзе тады і дэмакратыі, галоснасці, свабоды, саблюдзення правоў чалавека, а будзе застой і перш за ўсё ў палітычнай сферы. Таму ад сродкаў масавай інфармацыі залежыць магчымасць пастраення сапраўднай дэмакратычнай дзяржавы і можна азначыць яе будучую ролю: падмурак пастраення сапраўднай моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы.