Реферат: Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта

Дамеханічны перыяд

Вылічэнні бяруць свой пачатак ад таго часу, калі чалавек здагадаўся звярнуцца да прыроднага вылічальнага апарата - сваіх пальцаў.

         Ад пальцавых вылічэнняў бярэ пачатак пяцярычная сістэма злічэння (адна рука), десяцічная ( дзве рукі),  двацацерычная ( пальцы рук і ног).

         Адным з відаў старажытнага інструментальнага лічэння з’яўляецца вылічэнне пры дапамозе бірак ( драўляных палачак з зарубкамі), у сярэднявеччы імі карысталіся дзеля ўліку і збора падаткаў.

         Перуанцы выкарыстоўвалі дзля прадстаўлення лікаў і вылічэнняў  вяроўкі с вузялкамі, якія яны называлі куіру. Такі ж спосаб лічэння прымянялі старажытныя індыйцы і кітайцы.

         З развіццём гандлю пачала ўзрастаць неабходнасць у сродках вылічэння. Гэта прывяло да стварэння новых вылічальных інструментаў. Адным з іх быў абак.

         Абак- гэта грэчаскае слова, якое перакладаецца як “вылічальная дошка”. Самая простая форма абака сапраўды уяўляла сабой дошку. На ёй вострай палачкай праводзіліся лініі і раскладаліся якія-небудзь прадметы, напрыклад: каменьчыкі альбо палачкі. У V ст. да н.э. абак атрымаў шырокае распаўсюджванне ў Грэцыі і Егіпце. У старадаўнім Рыме выкорыстоўваўся такі ж абак, як і у Грэцыі, а зрэдку прымяняліся і больш дасканалыя яго віды. Рымскі абак уяўляў сабой металічную дошку з дзевяццю жолабамі, уздоўж іх маглі перамяшчацца жэтоны, якія гралі ролю каменьчыкаў, што выкарыстоўваліся ў грэчаскім абаку.

         У сярэднявечнай Еўропе атрымалі распаўсюджванне два тыпы абака. Адзін з іх апісаў у сваёй кнізе французскі вучоны манах Герберт. Другі тып абака пачаў выкарыстоўвацца з канца XVст. под назвай лічэнне на лініях.

         Пачатак XVIIст. запомніўся новымі дасягненнямі інструментальнага лічэння, яны звязаны з імем шатланскага матэматыка Джона Непера (1550-1617). Важнейшым яго вынаходніцтвам з’яўляліся лагарыфмы, гэта дазволіла замяніць множанне і дзяленне складаннем і адыманнем.

         Услед за вынаходніцтвам лагарыфма ажыццяўляюцца спробы механізаваць лагарыфмічныя вылічэнні. У 1617г. Непер апісвае лічэнне пры дапамозе палачак. Гэтыя палачкі, пад назвай палачкі Непара, як і сам метад хутка аірымалі шырокае распаўсюджванне ў Еўропе і былі некоторы час нават больш папулярнымі, чым лагарыфмы - галоўнае вынаходніцтва Непара.

         Вынаходнікамі першых лагарыфмічных лінеек з’яўляюцца Уільям Отрэд і Рычард Дэламейн. Іх вынаходніцтва складалася з дзвюх частак: першая была зроблена з дзвюх лагарыфмічных шкал, адна з якіх магла рухацца адносна другой, нерухомай. Другая частка ўяўляла сабой кальцо, ўнутры якога на восі вярцелася кола. На ім (звонку) і на кальцы (знутры) былі нанесеныя згорнутыя у акружнасць лагарыфмічныя шкалы. Абодва інструменты дазвалялі ажыццяўляць вылічэнні без цыркуля. Гэта і былі першыя лагарыфмічныя лінейкі.

Механічныя вылічальныя машыны

         З 1642г. пачынаецца гісторыя развіцця механічных вылічальных прылад. Менавіта у гэтым годзе французскі матэматык і фізік Блез Паскаль (1623-1662) вынайшоў прыбор для складання. Ім было створана дзесяцічнае лічыльнае кола і механізм аўтаматычнага пераноса адзінкі ў старэйшы разрад. Ідэя гэтага механізма выкарыстоўвалася значна пазней у настольных клавішных машынах з электрычным прывадам.

         Першая вылічальная прылада, на якой можна было выконваць 4 арыфметычныя дзеянні, стварыў нямецкі матэматык і філосаф Готфрыд Вільгельм Лейбніц (1646-1716). Апісанне гэтай прылады адносіцца да 1670г.

         Вынаходнікам першага арыфмометра з’яўляецца Томас. Праз некаторы час яго вынаходніцтва было удасканалена Бурхардтам (1884г.), Тэйнам (1903г.) і іншымі вучонымі.

         З ліку ўдасканаленых вылічальных машын можна назваць машыны англійскага майстра Сэмюэла Морлэнда (1666г.), нямецкага прафесара матэматыкі і метэрэалогіі Герстэна (1722г.) і іншых. Асабліва можна выдзяліць вылічальную машыну партугальца Хакоба Радрыгіса Перейры. У канструкцыю машыны Перэйры былі ўведзены ідэі Паскаля.

         Карэннае змяненне адбылося у XIXст., калі назіраўся рост прамысловасці і транспарта, усё гэта абумовіла стварэнне хуткадзейнічаючых і надзейных вылічальных машын.  Патэніныя бюро, асабліва ў ЗША, былі літаральна завалены заяўкамі на такія вынаходніцтвы.

         Аднак сапраўды ўдалая канструкцыя шматразраднай клавішнай суміруючай машыны была прапанавана толькі ў 1885г. 24-гадовым Доррам Фельтам, які назваў сваё вынаходніцтва камптаметрам. Гэта была першая машына, якая знайшла практычнае прымяненне ў ЗША. Яе перавага заключаецца ў сумяшчэнні аперацый ўстаноўкі і вылічэння, а таксама ў прыборы клавішнага прывада для лікаў. Да недахопаў вынаходніцтва неабходна аднесці адсутнасць друкуючага механізма і кантроля правільнасці ўвода сыходных лікаў.

         З гэтымі недахопамі паспяхова справіўся Бэрроўз (1857-1898), які ў 1885г. стварыў першую друкуючую і суміруючу машыну. Спачатку яна друкавала лікі, якія ўводзіліся, суміравала іх і затым выдавала вынік. Пры наборы ліку, націснутыя клавішы западала, што давала магчымасць праверыць правільнасць набора. Для ажыццяўлення складання было неабходна павярнуць рычаг. Гэтыя машыны выпускаліся на працягу 60 гадоў, пачыная ад 1887г. Апошнія модэлі былі ўдасканалены: прывадны рычаг быў заменены на электраматор.

         Механічны перыяд у развіцці вылічальных прылад працягваўся да 30-х гадоў XXст.

         У 1930г. амерыканскі вучоны Буш вынайшоў дыферэнцыяльны аналізатар-першы ў свеце камп’ютэр.

         Вялікі штуршок у развіцці вылічальнай тэхнікі дала другая сусветная вайна. Ваенным спатрэбіўся камп’ютэр, якім стаў “Марк-1”- першы ў свеце лічбавы камп’ютэр, які стварыў  ў 1944г. прафесар Айкен. У ім выкарыстоўвалася спалучэнне электрычных сігналаў і механічных прывадаў. Памеры: 15X2,5m, 750000 дэталяў. Гэта машына магла перамнажаць два 23-х разрадныя лікі за 4 с.

         У 1946г. групай інжынераў, па заказу ваеннага ведамства ЗША, быў створаны першы электронны камп’ютэр-“Эніяк”. Які мог выконваць 5000 аперацый складання і 300 аперацыймножання за секунду. Памеры: 30 м у даўжыню, аб’ём-85 м3, вага-30 тон. Выкарыстоўвалася 18000 эл.лямп.

         Першая машына з захоўваемай праграмай –“Эдсак”- была створана ў 1949г., а ў 1951г. вынайшлі машыну “Юнівак”-першы серыйны камп’ютэр з захоўваемай праграмай. У гэтай машыне ўпершыню была выкарыстана магнітная стужка для запісу і захоўвання інфармацыі.

Аналагавыя вылічальныя машыны (АВМ)

         У АВМ усе матэматычныя велічыні прадстаўляюцца як неперарыўныя значэнні якіх-небудзь велічынь. Галоўным чынам, у якасці машыннай пераменнай выступае напружанне электрычнга ланцуга. Яго змяненні працякаюць па тым жа законам, што і змяненні зададзеных функцый. У гэтых машынах выкарыстоўваецца метад матэматычнага мадэліравання ( ствараецца мадэль даследуемага аб’екта). Вынікі рашэння выводзяцца ў выглядзе залежнасцей электрычных напружанняў ў функцыі часу на экран асцыллографа, або фіксуецца вымярыцельнымі прыборамі. Асноўным назначэннем АВМ з’яўляецца рашэнне лінейных і дыферэнцыраваных ураўненняў.

         Добрыя бакі АВМ:

1) высокая хуткасць рашэння задач, параўнальная са скорасцю праходжання электрычнага сігналу;

2) простая канструкцыя;

3) лёгкая падрыхтоўка задачы да рашэння;

4) нагляднасць даследчых працэсаў, магчымасць змянення параметраў даследуемых працэсаў падчас самаго даследвання.

         Недахопы АВМ:

1) малая дакладнасць атрымліваемых вынікаў (да10%);

2) алгарытмічная абмежаванасць вырашаемых задач;

3) ручны ўвод задачы ў машыну;

4) вялікі аб’ём абсталявання, які расце пры павелічэнні складанасці задачы.

Электронныя вылічальныя машыны (ЭВМ)

         У адрозненні ад папярэдніх машын у ЭВМ лікі прадстаўляюцца ў выглядзе паслядоўнасці лічбаў. У сучасных ЭВМ лікі прадстаўляюцца ў выглядзе кодаў дваічных эквівалентаў, г.зн.  у выглядзе камбінацый 1 і 0. У ЭВМ ажыццяўляецца прынцып праграмнага кіравання. ЭВМ можна падзяліць на лічбавыя, электрыфіцыраваныя і лічыльна-аналітычныя (перфарацыённыя) вылічальныя машыны.

         ЭВМ таксама можна раздзяліць на вялікія ЭВМ, міні-ЭВМ і мікра-ЭВМ. Яны адрозніваюцца сваёй архітэктурай, тэхнічнымі, эксплуатацыйнымі і габарытна-вагавымі характарыстыкамі.     

         Добрыя бакі ЭВМ:

1) высокая дакладнасць;

2) універсальнасць;

3) аўтаматычны ўвод інфармацыі, неабходны для рашэння задачы;

4) разнастайнасць задач, якія можна рашыць пры дапамозеЭВМ;

5) незалежнасць колькасці абсталявання ад складанасці задачы.

         НедахопыЭВМ:

1) складанасць падрыхтоўкі задачы да рашэння (неабходнасць спецыяльных ведаў, метадаў рашэння задач і праграмавання);

2) недастаткрвая нагляднасць выканання працэсаў, складанасць змянення параметраў гэтых працэсаў;

3) складанасць структуры ЭВМ, эксплуатацыя і тэхнічнае абслугоўванне;

4) патрабаванне спецыяльнай апаратуры пры рабоце з элементамі рэальнай апаратуры.

Аналага-лічбавыя вылічальныя машыны (АЦВМ)

         АЦВМ-гэта такія машыны, якія сумяшчаюць у сабе добрыя бакі АВМ і ЭВМ. Яны маюць такія характарыстыкі, як хуткае дзеянне, простасць праграмавання і ўніверсальнасць. Асноўнай аперацыяй з’яўляецца інтэгрырыванне, якое ажыццяўляецца пры дапамозе лічбавых інтэгратараў.

         У АЦВМ лікі прадстаўляюцца як і ў ЭВМ (паслядоўнасцю лічбаў), а метад рашэння задач як у АВМ (метад мадэліравання).

Пакаленні ЭВМ

         Можна выдзяліць 4 асноўныя пакаленні ЭВМ.

        

Пакаленні ЭВМ
Характарыстыкі I II III IV
Гады прымянення 1946-1960 1960-1964 1964-1970 1970-1980
Асноўны элемент эл.лямпа транзістар ІС ВІС
Колькасць ЭВМ  у свеце (шт) сотні тысячы дзесяткі тысяч мілёны
Памеры вялікія значна меншыя міні-ЭВМ мікра-ЭВМ
Хуткасць дзеяння (ум.) 1 10 1000 10000
Носьбіт інфармацыі перфакарта магнітная стужка дыск гнуткі дыск

         Пакаленні:

I.  ЭВМ на эл. лямпах, хуткасць дзеяння 20000 аперацый у секунду, для кожнай машыны існуе свая мова праграмавання(“БЭСМ”. “Страла”).

У 1960г. у ЭВМ былі ўведзены транзістьары, вынайдзеныя ў 1948г., яны блі больш надзейнымі, даўгавечнымі, мелі вялікую аператыўную памяць.

         II. У якасці носьбітаў інфармацыі выкарыстоўвалася магнітная стужка (“Мінск-2”, “Урал-14”).

         III. З’явіліся першыя інтэгральныя схемы (ІС), якія атрымалі шырокае распаўсюджванне. ІС-гэта крышталь, плошча якого 10мм2. 1 ІС здольна замяніць 1000 транзістараў. З’явілася магчымасць апрацоўваць адразу некалькі праграм.

         IV. Упершыню сталі прымяняцца вялікія інтэгральныя схемы (ВІС), якія па магутнасці былі прыкладна роўнымі 1000 ІС. Гэта прывяло да зніжэння кошта вытворчасці камп’ютэраў. У 1980г. цэнтральны працэсар невялікай ЭВМ стала магчымым размясціць на крыштале плошчай ¼ дзюйма (“Ілліяк”, “Эльбрус”).

ЭВМ V пакалення

         ЭВМ IV пакалення не атрымалі шырокага распаўсюджвання з-за сваёй спецыфікі. Гэта з’яўлялася асноўным стымулам для распрацоўкі ЭВМ V пакалення, прычым ставіліся зусім іншыя задачы, чым пры распрацоўцы ЭВМ I-V пакаленняў. Новай задачай з’яўлялася стварэнне штучнага інтэлекту машыны (магчымасць рабіць высновы з прадстаўленых фактаў), магчымасць увода інфармацыі ў ЭВМ пры дапамозе голаса, розных выяваў. Гэта дазволіла карыстацца ЭВМ усм карыстальнікам, нават тым, хто не мае спецыяльных ведаў у гэтай вобласці. ЭВМ стала памочнікам людзям ва ўсіх абласцях.

ІІ

Лакальныя  і габальныя сеткі. Электронная пошта.

         Лакальная сетка ўяўляе сабой набор камп’ютэраў, перэфірычных канструкцый (прынтэраў і да т.п.) і камутацыйных канструкцый, злучаных кабелямі. У якасці кабеля выкарыстоўваецца “тоўсты” кааксіяльны кабель, “тонкі” кааксіяльны кабель, кручаная пара, валаконна-аптычны кабель. “Тоўсты” кабель, у асноўным, выкарыстоўваецца на працяглых участках, калі патрэбна высокая прапускная здольнасць. Валаконна-аптычны кабель дазваляе ствараць працяглыя ўчасткі без рэтранслятараў пры недасягаймай для другіх кабеляў хуткасці і надзейнасці. Аднак кошт кабельнай сеткі на яго аснове даволі высокі, і таму ён не знайшоў пакуль шырокага прымянення ў лакальных сетках. У асноўным лакальныя камп’ютэрныя сеткі ствараюцца на базе “тонкага” кабеля або кручанай пары.

         Першапачаткова сеткі ствараліся па прынцыпу “тонкага” Ethernet. У аснове якога - некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, злучаных паслядоўна кааксіяльным кабелем, прычым усе сеткавыя адаптары выдаюць свой сігнал на яго адначасова. Недахопы гэтага прынцыпа выявіліся пазней.

         З ростам памераў сетак паралельная праца многіх камп’ютараў на адзіную шыну стала практычна немагчымай: узаемныя ўплывы адзін на аднаго значна ўзраслі. Выпадковыя паломкі каасільнага кабеля надоўга выводзілі ўсю сетку са строя. А вызначыць месца разрыву або ўзнікненне праграмнай няспраўнасці, якая “заткнула” ўсю сетку, стала практычна немагчыма.

         Таму далейшае развіццё камп’ютарных сетак адбывалася па прынцыпах структурырывання. У гэтым выпадку кожная сетка складваецца з набора ўзаемазвязаных участкаў-структур.

         Кожная структура ўяўляла сабой некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, кожны з якіх злучаны адзельным провадам - кручанай парай - з камутатарам. Пры неабходнасці развіцця да сеткі проста дабаўлялі новую структуру.

          

Лакальная сетка

         Значная частка камп’ютэраў заходняга свету аб’яднана ў сетку. Таму асаблівую ўвагу распрацоўшчыкаў сталі прыцягваць так званыя лакальныя сеткі (LAN). Лакальныя вылічальныя сеткі адрозніваюцца ад іншых тым, што яны звычайна абмежаваныя геаграфічнай вобласцю ( адзін пакой, адзін будынак, адзін раён).

Глабальныя сеткі

         Для падключэння выкарыстоўваюцца тэлефонныя лініі. Працэс перадачы дадзеных павінен адбывацца ў форме электрычных хістанняў-аналавага гукавага сігнала, у той час, калі у камп’ютэры інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе кодаў. Для таго каб перадаць інфармацыю ад камп’ютэра праз тэлефонную лінію, коды павінны быць ператвораны ў электрычныя хістанні. Гэты працэс носіць назву мадуляцыі. Для таго каб адрасат змог прачытаць на сваім камп’ютэры тое, што яму прыслалі, электрычныя ваганні павінны зноў быць ператворанымі ў машынныя коды-дэмадуляцыя. Прылада, якая ажыццяўляе ператварэнне дадзных з лічбавай формы, у якой яны захоўваюцца ў камп’ютэры, у аналагавую (электрычныя хістанні), у якоя яны могуць быць перададзены па тэлефонным лініям, і назад называецца мадэм (скарочана адмадулятар і дэмадулятар). Камп’ютэр у гэтым выпадку павінен мець спецыяльную тэлекамунікацыйную праграму, якая кіруе мадэмам, а таксама адпраўляе і атрымоўвае паслядоўнасці сігналаў перадаваймай інфармацыі.

Разгледзім найбольш папулярны від выкарыстання глабальнай сеткі Internet, а менавіта электронную пошту.

 

Электронная пошта.

 

Для таго каб мець магчымасць абменьвацца лістамі па электроннай пошце, карыстальнік павінен стаць кліентам адной з камп’ютэрных сетак. Як і ў тэлефонных сетках, кліенты камп’ютэрных сетак называюцца абанентамі.

Для кожнага абанента на адным з сеткавых камп’ютэраў выдзяляецца вобласць памяці - электронная паштовая скрынка. Доступ туды ажыццяўляецца паводле адраса, які паведамляецца абаненту, і паролю, які абанент прыдумвае сам. Пароль вядомы толькі абаненту і сеткаваму камп’ютэру. Кожны абанент электроннай пошты можа праз свой камп’ютэр і мадэм паслаць ліст любому абаненту, зазначыўшы ў пасланні яго паштовы адрас. Усе лісты, што паступаюць на некаторы паштовы адрас, запісваюцца ў выдзеленую для іх вобласць памяці сеткавага камп’ютэра. Сеткавы камп’ютэр, які ўтрымлівае паштовыя скрынкі называецца хост камп’ютэра (ад host-“гаспадар”). Існуюць два асноўных спосаба прыёма электроннай пошты. Першы называецца off-line (па-за лініяй), заключаецца ў тым, што пры кожным сеансе сувязі камп’ютэра абанента з сеткавым камп’ютэрам адбываецца абмен лістамі ў аўтаматычным рэжыме: усе пасланні, што прыйшлі на адрас абанента адпраўляюцца на яго камп’ютэр. Назва off-line падкрэслівае той факт, што азнаямленне з лістамі і іх чытанне адбываецца, калі сувязь з сеткавым камп’ютэрам ужо завершана.

Другі спосаб, які, натуральна, называецца on-line ( на лініі), заключаецца ў тым, што абанент падчас сеанса сувязі со свайго камп’ютэра атрымоўвае магчымасць звярнуцца да сваёй паштовай скрынкі, прачытаць лісты, калі яны ёсць. Некаторыя пасланні можна выдаліць, не чытаючы, на другія-адразу даць адказ, скарыстаўшыся клавіятурай свайго камп’ютэра. Можна таксама адаслаць ўсе раней загатаваныя лісты, якія з’яўляюцца тэкставымі файламі. У рэжыме on-line абанент не карыстаецца аўтаматычным рэжымам, а адсылае ўсе лісты сам, зазначаючы іх адрасы і аддаваючы адпаведную каманду сеткаваму камп’ютэру.

Адзін камп’ютэр можа абслугоўваць некалькіх абанентаў. У выпадку выкарыстання  on-line сеткі, кожны карыстальнік ажыццяўляе сувязь з камп’ютэрнай сеткай і выконвае неабходныя маніпуляцыі для атрымання або адпраўкі інфармацыі адпаведна сваім задачам подчас сеанса сувязі.

Для абанентаў сеткі off-line існуе магчымасць мець асобную скрынку на адным камп’ютэры. Кожны абанент карыстаецца толькі сваёй паштовай скрынкай, а адсыланне і атрыманне лістоў, сувязь з тэлеканферэнцыямі і звароты да базаў дадзеных для ўсіх абанентаў, што карыстаюцца гэтым камп’ютэрам, ажыццяўляецца аўтаматычна  ў момант сеанса сувязі з камп’ютэрнай сеткай. Такая складаная арганізацыя абмена інфармацыяй пры выкарыстанні аднаго камп’ютэра прывяла да небходнасці выдзялення спецыяльнага адміністратара для каардынацыі ўсяго абмена інфармацыяй, ажыцяўлення сеансаў сувязі і знаходжанне заблукаўшых лістоў.

Адрасацыя

Адрас электроннай пошты, так як і звычайны паштовы адрас паінен утрымліваць усю неабходную інфармацыю для таго, каб ліст дайшоў да адрасата, у любую кропку зямнога шара. Электронны, як і паштовы адрас, складаецца з дзвюх частак:

1) раздзел “Куды”-утрымлівае ўказанне на хост камп’ютэра

2) раздзел “Каму”-утрымлівае імя абанента.

У розных сістэмах выкарыстоўваюцца розныя спосабы прадстаўлення адраса. Напрыклад, у сістэме INTERNET раздзела “Куды” і “Каму” аддзяляюцца знакам "@", прычым злева зазначаецца “Каму”. Напрыклад, user@adonis.iasnet.ru, дзе user-імя абанента, а adonis.iasnet.ru-імя хост камп’ютэра (adonis) і указанне, як яго зайсці. Раздзел “Куды” мае іерархічную структуру. Узроўні іерархіі называюцца доменамі (domain-уладанне) і аддзелены кропкамі. Колькасць доменаў у адрасе не абмежавана. Самы правы домен уяўляе сабой домен верхняга ўзроўню. У дадзеным выпадку ru-код Расіі. Для ўсіх краін існуюць двухлітарныя коды. Напрыклад:

au - Аўстралія,

br - Бразілія,

by - Беларусь,

ca - Канада,

cn - Кітай,

de - Германія,

jp - Японія,

ua - Украіна,

uk - Вялікобрытанія,

us - ЗША.

Домен верхняга ўзроўню не абавязкова з’яўляецца кодам краіны. Ніжэй прыведзены прыклады некалькіх доменаў верхняга ўзроўню, якія выкарыстоўваюцца ў ЗША:

COM – камерцыйныя організацыі і бізнэс;

EDU –адукацыйныя ўстановы;

NET - структурные арганізацыі сістэмы;

ORG – непрыбытковыя арганізацыі;

INT - міжнародный домен.

Домен другога ўзроўню дае ўдакладненні для пошука хост камп’ютэра. Гэта можа быць код горада або рэгіёна, у ЗША-штата. У нашым выпадку домен другога ўзроўню паказвае на камп’ютэрную сетку Інстытута Аўтаматызаваных сістэм (iasnet).

Для таго каб напісаны вамі ліст дайшоў да адрасата, то трэба змясціць яго ў канверт, напісаць адрас і адправіць па пошце. Адрасат, атрымаўшы ліст, акрамя свайго адраса знойдзе на канверце некаторыя дадатковыя дадзеныя, якія могуць аказацца патрэбнымі.

Па аналогіі з канвертам кожны электронны ліст мае так званую “шапку”.

 У залежнасці ад таго, якая тэлекамунікацыйная сістэма выкарыстоўваецца, структура адраса можа выглядаць па-рознаму.

Структуру электроннага паслання ў сістэме INTERNET выглядае наступным чынам:

From: User Name <user@adonis.iasnet.ru>

Date:2, November 1998 14:25

To: user 1 @adonis.iasnet.ru

Cc: user2@adonis.iasnet.ru

Bcc: user3@adonis.iasnet.ru

Subject: Hello

Першы радок паведамляе адрас і імя адправіцеля. Радок, што пачынаецца з Date, утрымлівае дату і час (калі пасланне было адаслана). Далей зазначаецца адрас атрымальніка. У радку, які пачынаецца з Сс указваецца адрас, якому адсылаецца копія пісьма. У наступным радку ўказваецца адрас карыстальніка, якому адпраўляецца нябачная для адрасата копія ліста. Такіх радкоў можа быць некалькі або ня быць ніводнага. У наступным радку зазначаецца змест ліста, яго загаловак. У перадапошнім радку зазначаецца індэфікатар паслання, яго ўнікальны нумар. Калі гэты ліст адпраўлены ў адказ на нейкае іншае пасланне, то нумар гэтага зыходнага ліста зазначаецца на апошнім радку. Для першапачатковых, ініцыятыўных лістоў гэты радок адсутнічае.

Аднак дакладны парадак радкоў “шапкі” ліста можа змяняцца ад сістэмы да сістэмы. Акрамя таго, у яе могуць дабаўляцца дадатковыя радкі, напрыклад Importance-важнасць

паслання. Зазначаны ў прыкладзе склад “шапкі” з’яўляецца абавязковым, паколькі ўсе яго кампаненты маюць вялікае значэнне для правільнай дастаўкі ліста. 

Камп'ютэрная наркаманія
Реферат на тэму Камп'ютэрная наркаманія Камп'ютэрная наркаманія 2 Сакавіка 2000 г. Там когда-то было час, калі кампутары толькі вядомыя сярэдні ...
Першы апрацоўкі інфармацыі лічбавая вылічальная машына сапраўды была пабудавана аўтаматычная паслядоўнасць кантраляваных калькулятора або кампутара Mark I (4). Завершаны ў 1944 ...
Нумары аперацыя па лічбавы камп'ютэр выяўленыя ў двоичной сістэме злічэння.
Раздел: Рефераты по информатике, программированию
Тип: реферат
Сельская гаспадарка Беларусі
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ БЕЛАРУСКАЯ ...
Як расказала Ірына Іванаўна Варабей, спецыяліст па аператыўнаму аналізу і ўліку раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у кожным з 12 сельгаскааператываў камп"ютэры ў ...
На палях Дубровенскага льнозавода ўдзельнікам нарады па пытаннях развіцця льнокомплексу быў прадэманстраваны ўвесь комплекс машын - ад глебаапрацоўчых агрэгатаў і сеялак да ...
Раздел: Рефераты по ботанике и сельскому хозяйству
Тип: реферат
Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі ...
Курсавая работа Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо" Змест Уступ Асноўная частка 1. Жаночыя вобразы ў творах ...
Вера таксама кахае Уладз ка. гэта бачна па тым, як а тар ап свае аднос ны маладой дзя чыны да хлопца:
М. Мушынск пара но вае цягн к з с мвалам сталёвай, машын заванай с лы, што нястрымна мчыць наперад, ад якой г не гало ная гера ня.
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа
Разлік аб"емнага гідраулі#1110; перавагамі пры параўнанні з іншымі прыводамі: магчымасць атрымліваць вялікія сілы і круцячыя моманты пры адносна малых памерах ...
дзе ѭц - аб"емны ККДз, велічыня якога залежць ад тыпу ушчыльнення поршня (пры ўшчыльненні металічнымі кольцамі ѭа =0,98-0,99); ѭг - гідраўлічны ККДз, прымаем роўны 1 (таму што ...
Раздел: Рефераты по геологии
Тип: курсовая работа
Электронных банкаўскіх аперацый і электроннай камерцыі
Реферат на тэму: Электронных банкаўскіх аперацый і электроннай камерцыі Электронных банкаўскіх аперацый і электроннай камерцыі Электронныя Банковай ...
Пры гэтым такія рэчы ужо ўстаноўлены на месца паштовай службы будзе па-ранейшаму не зможа цалкам выйсці з свайго адтуліны, таму У мінулым годзе Паштовай службы ўздымае кошты першым ...
"Многія людзі," па электроннай пошце ад кліентаў паштовых службаў рэагавання дэпартамента "не стаяць пад толькі тое, што працэсу з'яўляецца тое, што ліст праходзіць.
Раздел: Рефераты по банковскому делу
Тип: реферат