Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова
Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт
Выканала студэнтка
2–га курса 2 групы
Швайко Аксана
2006 год
Распрацоўка праблемы нацыянальнай ідэі ў творчасці В.Быкава
Воля – галоўная маральная і фізічная каштоўнасць, дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэння. Усё жывое карыстаецца гэтай каштоўнасцю, наколькі магчыма ў складаным заблытаным свеце натуральнага існавання. Каб у поўнай меры ўсвядоміць і адчуць яе неабходнасць, яму наканавана прайсці праз хітрасплятанні жыццёвага лабірынту. А то і заставацца ў адным з яго тупікоў. І звыкнуцца, зачахнуць, згубіць прыроджаны дар волі, прыладкавацца ў імя элемэнтарных мэтаў біялагічнага існавання. Зрабіцца часткай натоўпу, грамадства – такім,як усе.
Але як быць чалавеку, калі ён не хоча рабіцца часткай натоўпу, калі гэта -- мастак, якім рухае ўнутраны імпульс самавыяўлення? Як захаваць тое Святое,што дадзена нам жыццём? Менавіта такім чалавекам,які не хацеў рабіцца часткай натоўпу,які ўсё сваё жыццё аддаў дзеля таго,каб захаваць “тое” Святое і быў Васіль Быкаў. Лёс чалавека, лёс нацыі турбавалі яго ўсё жыццё. І менавіта дзеля свайго народа, дзеля сваёй нацыі ён жыў і працаваў. У нашым цяперашнім жыцці можа, сапраўды, каб выжыць, варта аб’ядноўвацца, збіцца ў зграю, як робяць многія істоты ў жывой прыродзе. Асабліва калі ёсць ідэя -- неістотна, добрая ці благая. Часам ідэя вызначаецца інстынктам нацыі ці класу, ці нейкай групы, і тады свет аказваецца перад ідэямі, праз якія заўсёды ліецца кроў. Нават праз самую святую з іх -- ідэю волі. Але якая яшчэ ідэя патрэбна мастаку, калі яго душа ўжо захоплена ідэяй вышэйшай пробы – праўды і прыгажосці? Іншаму ў яго сэрцы месца няма. Праўда, наш час асаблівы -- крывадушны і жорсткі. Напэўна, зараз у першую чаргу трэба клапаціцца не пра росквіт, а пра выжыванне і захаванне ўсяго лепшага ў нацыянальнай і сусветнай культуры, што так бязлітасна разбураецца ўладамі і часам. Напэўна, лепш захаваць усё. Але няўжо незразумела, што і разбураць таксама зручней адным махам - усё адразу. Так лягчэй для ўладаў, якія прывыклі ўладарыць над усім, нават над душамі людзей. З гэтай мэтай у нядаўнім мінулым яны стваралі партыю, калгасы. І Васіль Быкаў усё сваё жыццё клапаціўся пра выжыванне і захаванне нацыянальнай культуры. Таму галоўнай тэмай яго твораў была тэма нацыянальнай ідэі. У сваіх творах ён пісаў пра непераадольную сілу няволі,з якой нацыя параднілася,звыклася,але з якой не хацеў радніцца паэт. Успамінаюцца словы замежнага пісьменніка:”Найвышэйшы патрыятызм у тым, каб ваяваць з комплексамі сваёй нацыі.” Аднак, нажаль, не ўсе могуць і хочуць ваяваць з гэтымі комплексамі.Таму паступова знішчаецца наша мова і культура.Заспакойвае тое,што ў наш час захавалася яшчэ тая рамантычная павага да пісьменніка.Нездарма так часта з'яўляюцца дзяўчаты і хлопчыкі, якія пішуць вершы.Ім здаецца што пісьменнік крыху прарок.
І такім прарокам быў для нашай нацыі Васіль Быкаў. Ён, як ніхто іншы, нідзе не пахібіў, не адхіліўся ад напісанага кодэксу Вялікага Паэта, не адхіліўся ад таго, каб быць сапраўдным грамадзянінам сваёй дзяржавы і без сумнення называцца БЕЛАРУСАМ. Імя Быкава стала жывым аргументам. Адзін з беларускіх дзеячаў яшчэ некалькі гадоў таму назваў яго “буйной артылерыяй беларускага нацыяналізму”. Пасля яго засталіся мужныя і пранізлівыя кнігі. Ён быў увасабленнем пісьменніцкага сумлення і асабістай прыстойнасці.Менавіта, ў творах Васіля Быкава мы прачыталі праўду пра партызанскі рух на Беларусі,пра мужнасць і здрадніцтва. Вайна ў Васіля Быкава – гэта не вялікія бітвы, а сапраўды народная драма, народны подзвіг, які, самі таго не ведаючы, здзяйснялі людзі самых мірных прафесій. Яны мерзлі, галадалі, рызыкавалі жыццём, рабілі тое, што ім загадвалі, ішлі на пакутніцкую смерць, але заўсёды верылі і спадзяваліся на перамогу. Васіль Быкаў займае вядучае месца сярод такіх цудоўных пісьменнікаў, як Грыгорый Бакланаў, Юрый Бондараў, Анатоль Рыбакоў, кожны з якіх стварыў знакамітыя творы пра вайну, пра вялікі подзвіг нашага народа.
У сваіх кнігах Васіль Быкаў пісаў як на працягу стагоддзяў наш народ моўчкi цярпеў прыгнёт. Лiў сваю кроў, ахвяраваў мiльёнамi жыццяў i - маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гiсторыкi пазбавiлi яго праўдзiвай гiсторыяграфii, яго фiлосафы ўнушалi яму фальшывую iдэю аб мудрай правiльнасцi ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пiсьменства спаборнiчалi мiж сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу i абурэння. Але хопіць ужо цярпець. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду i зрабiць з яе пэўныя высновы. І менавіта гэтую праўду сказаў беларускаму народу ў сваіх кнігах Васіль Быкаў. Найперш праўду пра мiльёны безымянных людзей Беларусi, рабочых, калгаснiкаў, iнтэлiгентаў з народа, беларусаў, рускiх, палякаў, яўрэяў, людзей iншых нацыянальнасцяў, панiшчаных без вiны, без права, без следу ў народнай памяцi. Праўду пра катаў. Хто былi гэтыя нелюдзi? Гэта патрэбна ў iмя справядлiвасцi, у iмя нашай будучынi. Васіль Быкаў лічыў, што ў тым наш святы абавязак перад гiсторыяй, маральны абавязак перад наступнымi пакаленнямi, каб iм не давялося дакараць нас за тое, што мы мелi магчымасцi i ўпусцiлi яе. Гэта ляжа камянём у падмурку нацыянальнай свядомасцi, стане важным элементам гiстарычнай памяцi i гарантам. Гарантам будучынi народа, якi праз кроў i знявагу з упартасцю асуджанага рвецца да сонца, дабра i справядлiвасцi.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесць «Дажыць да світання», 1973), а ў 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі, у 1986 годзе быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць “Знак бяды”. Некаторыя творы пісьменніка, такія як аповесці “Трэцяя ракета”(1962), «Дажыць да світання” былі экранізаваны. Менавіта аповесць “Трэцяя ракета” і прынесла вядомасць Васілю Быкаву. Калі цяпер чытаеш яго аповесці 1960-1980-х, усё больш асазнаеш той сэнс, тую праўду, што пісаў у сваіх творах Васіль Быкаў. Ён заўсёды лічыў, што пісьменнік павінен рабіць сваю справу-пісаць. Пісаць так, як ён лічыць патрэбным. Аднак не заўсёды давалі пісаць так, як хацелася. Вось, напрыклад, адну з яго кніг не сталі друкаваць, нават ужо быў набраны тэкст... Толькі маленькае выдавецтва аб'явіла народную падпіску на гэтую кнігу навэл, яна называецца “Сцяна”. І – выйшла. Маленькім тыражом, канешне. 800 экзэмпляраў. Хоць было і забаронена, хоць і нельга было, але ўсё сваё жыццё ён вёў барацьбу за нацыянальную культуру, нацыянальную літаратуру, нацыянальную мову. Ён без сумнення з'яўляўся Беларускім пісьменнікам. У сваіх творах Васіль Быкаў пісаў толькі праўду, праўду пра людзей, якія хацелі жыць лепей, але баяліся. А тых, хто не баяўся застаўлялі маўчаць. Канешне, былі людзі, якія дзеля сваёй Бацькаўшчыны, дзеля сваіх родных, увогуле, дзеля свайго народа, змагаліся і ішлі на пакутніцкую смерць. Так, да прыкладу, дзве аповесці Васіля Быкава, нават з падобнымі назвамі, толькі лёс герояў склаўся па рознаму. “Воўчая яма” і “Воўчая зграя”. У адной з іх немалады Ляўчук чакае на лавачцы чалавека, якога завуць Віктар Платонаў. У годы вайны Ляўчук з таварышамі былі пасланы ў тыл – адвесці ў спакайнейшае месца радыстку, якая чакала дзіця. Загінулі ўсе. А маленькае дзіця Ляўчук вынес з аду – і цяпер, калі прайшло ўжо трыццаць год, чакае сустрэчы з ім. І не паказана іх сустрэча. Але сумненняў няма ў тым, што сустрэнуцца яны як людзі. А інакш і быць не магло.
У “Воўчай яме” таксама сустракаюцца два чалавекі. У пустым лесе, у глыбокім тыле Чарнобыльскай зоны. Але ў адрозненні ад першай аповесці яны не змагаюцца за сваё жыццё, а, наадварот, губяць яго. Тут сустракаюцца п'яны бомж, былы афіцэр, і хлопчык – салдат, які збег з вайсковай часці. Яны хаваюць касцёр ад дажджу. Запалак у іх няма...
...У першай кнізе чалавек праходзіць праз сапраўдны ад – і выходзіць з яго, выратаваўшы жыццё дзіцяці.
У другой жа кнізе, людзі, самі таго не разумеючы, апускаюцца, спаўзаюць у ад. З Васілём Быкавым адышла ў нябыт цэлая эпоха нашай культуры. Але ўсе мы будзем памятаць і ганарыцца такім пісьменнікам, якога мела наша Беларусь. Хтосьці ганарыцца ім за яго беларускасць, хтосьці — за яго ўсесаюзную прызнанасць, што таксама з'яўляецца формай нацыянальнага гонару. У дзень народзінаў, калі Васілю Быкаву споўнілася 79 год, у райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыя музея выяўленчага мастацтва прайшло адкрыццё помніка ў яго славу. Пры жыцці помнікі ставяць толькі лепшым з лепшых...Камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музеі побач з іншымі помнікамі вядомых беларусаў, такіх як Леў Сапега, Максім Багдановіч. Ён не быў прарокам ні ў творах, ні ў палітычных прагнозах. Быкаў быў чалавекам з нехарактэрнай для беларускага пісьменніка бездакорнай рэпутацыяй, трымаўся незалежна, поглядаў сваіх не хаваў, рэжыму не падтрымліваў. Ён меў унікальнае пачуццё смерці, настолькі дасканалае, што нават адчуў той момант, пасля якога ён ужо не здолеў бы вярнуцца і памерці на сваёй зямлі. Што яму было важна. Для расейцаў ён Василь Быков, для немцаў Wassil Bykau. Толькі для тых, хто ненавідзіць сваю літаратуру, сваю мову, свой беларускі акцэнт і сваю беларускую культуру называюць яго Васілій. Менавіта супраць такіх людзей і змагаўся Васіль Быкаў. Ён заўсёды казаў, што мову трэба не толькі зберагаць і абараняць, але і ўзбагачаць, мова павінна засвойваць тое новае, што дае нам жыццё і новы час. Нягледзячы на ўсё, што выпала на лёс Васілю Быкаву, ён застаецца для нас вялікім мудрацом, які праз сваю праўдзівасць, волю, антычную стрыманасць і ўменне заставацца нязменным, ці вакол гучаць хлусня або праўда, ці ганьба або хвала, зрабіўся найбольшым духоўным аўтарытэтам у Беларусі. Быкава называлі сумленнем Беларусі. Ён быў адданы, ён любіў наш народ, фактычна, ён так моцна любіў наш народ, што не мог не падтрымліваць нашага руху за незалежнасць, за волю Беларусі. Вялікім натхненнем ён быў для многіх людзей.
Вядомыя беларусы пра Быкава: "Ён заўсёды гаварыў праўду".
Гісторык Уладзімір Арлоў пра Васіля Быкава:
-- Я не магу згадаць, калі ўпершыню пачуў імя Васіля Быкава. Мне здаецца, што ён прысутнічаў у маёй свядомасці заўсёды, прынамсі з таго часу, калі я ўсвядоміў сябе беларусам.
Але сапраўднае адкрыццё Быкава адбылося, пэўна, пасля з'яўлення яго аповесці “Знак бяды” – твора, знакавага для нашай літаратуры, шмат у чым вызначальнага. І сёння, згадваючы першыя свае ўспаміны, першыя згадкі пра гэтае імя, я таксама не мог не згадаць і мае апошнія размовы з Васілём Уладзіміравічам, якія адбыліся ў пачатку чэрвеня, калі ён вярнуўся ў Беларусь. Я быў уражаны тым, што ён шмат чаго чытаў, ведае, з апошніх публікацыяў, з апошніх кніг. Дзякуючы таму, што яго розум заставаўся да канца вострым і яго сэрца білася па-беларуску. І падчас гэтай размовы з ім я перадаў яму просьбу аднаго з прафсаюзных лідэраў Беларусі, просьбу, прапанову заняцца рэстаўрацыяй яго роднага дома, на Ушаччыне. Я быў вельмі ўражаны, калі Васіль Уладзіміравіч сказаў: “Не рабіце гэтага, таму што пасля рэстаўрацыі гэты дом спаляць”. Мне хочацца спадзявацца, што наш нацыянальны прарок усё-ткі ў дадзенай сітуацыі памыляўся. Тым больш, што цяпер сапраўды трэба паклапаціцца пра тое, каб захаваўся дом Быкава на яго радзіме, каб гэты дом стаў мэмарыялам.
Станіслаў Шушкевіч:
“Беларусь яшчэ да смерці надоўга фізічна развіталася з Быкавым. І пасля яна знайшла Быкава, калі ён вярнуўся сюды. І не ўсе тут разумелі, што да чаго, і вельмі цешыліся. Чым больш мінае часу, тым лепей мы разумеем, што веліч Быкава відавочна непараўнальная ні з кім. Ягоныя вобразы – гэта тыя людзі, да якіх трэба быць падобнымі. Ён даў гэтыя вобразы, і мне здаецца, што яны вечныя”.
Леанід Дранько-Майсюк:
“Вялікі мастак, вялікі філосаф, вялікі грамадзянін – вось маё ўспрыманне Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Усім нам, беларусам, трэба прызнаць, што на сённяшні дзень мы як нацыя раз'яднаныя. Але абавязкова прыйдзе тая часіна, калі пад уплывам асобы Васіля Быкава, пад уплывам ягонай постаці, а перадусім пад уплывам яго вялікай мастацкай спадчыны мы як нацыя аб’яднаемся ў адно цэлае, непарыўнае”.
Васіль Быкаў быў першым сучасным беларускім пісьменнікам агульнанацыянальнага маштабу. Яму зусім не пасавалі самыя розныя савецкія пісьменніцкія атрыбуты, у тым ліку і званне “народны пісьменнік Беларусі”. Творчасць Быкава разгортвалася ў агульнаеўрапейскім літаратурным кантэксце, а яе грунтам быў досвед аўтара. А таму творчасць Быкава іншая ад той, якою яе традыцыйна вызначаюць. Ягоную прозу нельга назваць ні “лейтэнанцкай”, ні “прозай пра вайну”. Вайна, насамрэч, — гэта “памежная сітуацыя”, у якой знаходзіць сябе аўтар і героі ягонай прозы. І ў сваім быкаўскім вымярэнні яна — страшны выбар паміж прагным, амаль жывёльным жаданнем “застацца ў жывых” (Рыбак) і “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта страшны выбар, кошт якому — смерць.
Васіль Быкаў пісаў творы на ваенную тэму не таму, што яму так падабалася вайна, ці армія, наадварот ён яе ненавідзеў усё жыццё. Але там ён бачыў магчымасць рэалізацыі некаторых сваіх ідэй, у тым ліку, галоўным чынам, ідэй адмоўных. Ён шмат зрабіў для літаратуры ваеннага пакалення. А ў сваіх аповесцях і расказах Быкаў стварыў непаўторны літаратурны свет. Лёс яго герояў быў трагічным. Зноў і зноў пад кулямётным агнём атакуюць яны немцаў.Зноў і зноў галодныя, невядома ў што апранутыя, зімою, мерзнучы да самых касцей, летам, адбіваючыся ад мушак, ідуць партызаны на заданне – спаліць мост, або ўзарваць чыгунку, або неабходна дабыць ежу для салдат, - ідуць, не ведаючы, што чакае іх на гэтай лясной паляне ці ў бліжэйшай вёсцы.Зноў і зноў абдымае гэтае страшэннае кола...Гарыць вакол лес, гараць вёскі, гараць людзі, і не дай бог жывым – папасціся ў лапы гэтым жывёлам... І разам са сваімі героямі пісьменнік – пад кулямётны агонь, у балота, якое абкружана немцамі, у пылаючую хату, задыхваючыся ад дыму... Зноз і зноў перажываў ён вайну – і сваю, “лейтэнанскую”, і чужую, але чужую цяпер таксама, як і сваю. Сумны настрой Васіля Быкава да навакольнага асяроддзя быў і таму, што ў сваіх кнігах на працягу доўгіх гадоў ён быў унутры гэтай жорсткай, жахлівай вайны. Калі яна ўрываецца ў жыцці людзей, то заўсёды прыносіць гора, няшчасце, парушае паўсядзённы лад жыцця. Пра самую жорсткую вайну – Вялікую Айчынную – успамінаюць і сёння. Васіль Быкаў – адзін з самых лепшых айчынных пісьменнікаў, які на працягу доўгіх гадоў творчасці застаецца верны тэме вайны. Асаблівасцю яго твораў з'яўляецца тое, што ён паказваў у сваіх апавяданнях вайну такой, якой яна была – у муках і крыві. Адным з такіх твораў з'яўляецца апавяданне “Адна ноч”. Герой разрываецца паміж грамадзянскім абавязкам і чалавечым сумланнем.Галоўны герой апавядання Іван Валока, спасаючыся ад нямецкіх куль, апынуўся ў падвале пад абваліўшыміся сценамі. Але самым складаным з'яўляецца тое, што разам з ім пад заваламі апынуўся нямецкі салдат, якому патрэбна медыцынская дапамога. Што ж зробіць Іван? Ён дапамагае немцу выбрацца з-пад бетоннай глыбы і перавязаць параненае месца. Усю ноч змагаюцца яны за сваё жыццё. І вось яны на волі. Немяц разумее, што застаўшыся з рускім салдатам, ён пападзе ў палон, пагэтаму, убачыўшы гітлераўцаў, ён кідаецца да іх. Але ў Івана з'яўляецца жаданне не аддаваць гэтага чалавека ворагам. І ён забівае яго.Тэма жорсткасці вайны праходзіць чырвонаю ніткаю праз увесь твор. У вайны свае законы. Галоўныя героі ваенных дзеянняў – боязнь і нянавісць.Яны застаўляюць людзей рабіць жорсткія і негераічныя ўчынкі. Нявінныя людзі гінуць дзеля таго, каб дасягнуць нечых мэт. шай мэты, акрамя адзінай, - забіваць людзей.гэтаму, убачыўшы гітлераўцаў, ён кідаецца да іх. Вось сапраўдны воблік вайны: хаос, паніка, жорсткасць, якія матывуюцца толькі адным – боязню. Гэта вайна не мае ніякай іншай мэты, акрамя адзінай, - забіваць людзей. Канешне, герой апавядання не ідэальны чалавек. Як і многія іншыя маладыя салдаты ён марыць памерці прыгожа. Адзіная думка, якая хвалюе яго пакуль ён знаходзіцца пад заваламі – як нікчэмна будзе вось так памерці. Размаўляючы з немцам ён думае, што скажа на гэта яго камандзір. Прачнуўшыся ён збіраецца збегчы. Але аўтар не асуджае яго, спісваючы ўсё на маладосць і на вайну. Пісьменнік – франтавік не выказвае сваёй пазіцыі, ён не становіцца ні на чый бок. Быкаў піша аб тым, што ў такіх умовах людзі могуць сябе весці па- рознаму, праяўляць слабасць або гераізм, паказвае ўнутранны мір героя. Пісьменнік дапамагае нам зразумець жорсткую праўду пра вайну. БОГ, абставіны, лёс падаравалі Быкаву жыццё. Можа быць, і дзеля таго, каб ён, першым з беларусаў, стаўся еўрапейскім беларуска-нацыянальным пісьменнікам. На Васіля Быкава заўсёды нападалі за яго талент, за вернасць праўдзе. Праўда разглядалася як падрыўная акцыя. І з ёй, і з тымі, хто верыў у яе, вялі барацьбу: праўду забаранялі, называлі паклёпам, творы не выдаваліся. Не абышло бокам гэта і Быкава, нягледзячы на яго пісьменніцкую славу. Васіль Быкаў заўсёды казаў, што ад здольнасці жыць сумленна шмат залежыць у наш складаны, трывожны час. Менавіта ад гэтага залежыць жыццё на Зямлі. Жыць сумленна нялёгка. Але чалавек можа быць чалавекам, і людзі змогуць выжыць толькі пры ўмове, калі сумленне людское будзе на самым першым месцы. У самым пачатку шасцідзесятых была апублікована аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” пра вайну і амаль адначасова выйшла кніжка “Жураўліны крык”, у якой была аповесць і некалькі апавяданняў – таксама пра вайну. Гэтыя першыя аповесці Быкава сведчылі пра цяжкасць, з якой прабівалі сабе шлях творы пра вайну, пра яе ўдзельнікаў. Васіль Быкаў быў маўклівым, ён больш слухаў чым гаварыў. А калі і гаварыў, то заўсёды мала і спакойна. Ён быў бясстрашным, калі перад ім быў чысты ліст паперы. Гэта было яго поле барацьбы. Колькі яго не білі, не пакараўся, не адступаў, не сходзіў на лепшую жыццёвую тэрыторыю, заўсёды стаяў на сваім. А ў самы цяжкі час Васіль Быкаў змог выстаяць, пакалыхнуўшыся, зноў знайсці сябе, і самае галоўнае застацца сабой. Пасля таго, як прайшоў некаторы час, кнігі Быкава пачалі змяняцца. Калі да гэтага ў яго кнігах апавядалася пра ўбачанае і перажытае на вайне, то цяпер Быкаў выбірае новы накірунак, пачынае пракладваць другі шлях. У творах Быкава ў асноўным былі людзі партызанскай вайны, якія ставілі на першае месца праблемы філасофскага характару. Ён усю сваю ўвагу накіраваў на даследаванне сацыяльна – норававых пытанняў, распаленых сталінскім рэжымам і вайной, якая была прынесена на нашу зямлю гітлераўцамі, пісьменнік імкнуўся высветліць, што адбываецца ў такіх умовах з чалавекам.Больш за ўсё Быкава цікавілі паводзіны людзей у вельмі цяжкіх, складаных умовах. Ён хацеў даведацца прычыны ўчынкаў людзей – вернасці і здрады, зладзейства і чалавечнасці, мужнасці і слабасці. Гэта вечная і заўсёды новая для літаратуры праблема: чалавек і варожыя для яго абставіны, якія калі нікалі дапамагаюць яму збудзіцца, супрацьстаяць і весці барацьбу, але часцей губяць чалавека, разрываюць яго душу. У сваіх творах Быкаў заўсёды мог ісці далей, у сённяшні дзень, знаходзіць у ваеннай тэме праблемы, якія хвалююць людзей да цяперашняга часу. У яго творах былі не толькі боль і горыч цяперашняга часу, але і “вечныя” праблемы чалавечага быцця. Сваіх герояў Быкаў ставіць перад вельмі цяжкімі пытаннямі: як зберагчы чалавечнасць у бесчалавечных абставінах, што чалавек можа ў гэтых трагічных умовах, дзе тая мяжа, пераступіўшы якую, ён губляе сябе, ці толькі для сябе жыве чалавек? У сваіх творах ён падмячае тое галоўнае, што хвалюе літаратуру з даўніх часоў: колькі каштуе шчасце і што гэта за шчасце, калі дасягаецца яно смерцю. Быкаў, каб пранікнуць у глубіны чалавечай душы, паказаць яе магчымасці, ставіць сваіх герояў у ўмовы амаль фантастычныя і выключныя, якія выклікаюць або ўзлёт або падзенне. Васіль Быкаў лічыў, што дзесяцігоддзямі на нашу краіну абрушваліся розныя цяжкасці, невыносныя беды, але самай вялікай цяжкасцю і бядой стала бесчалавечнасць. І гэта з'яўляецца нацыянальнай праблемай, з якой усё сваё жыццё вёў барацьбу Васіль Быкаў. За сваю дзейнасць, за словы праўды, якія гучалі ў яго творах на яго нападалі крытыкі, забаранялі публікавацца. Быкаў адзін з першых у нашай літаратуры паслясталінскага часу – не толькі ў літаратуры пра вайну – аправерг класавую мараль, якая прапагандавалася дзесяцігоддзямі, паказваў агульначалавечыя каштоўнасці,якія адвяргалі сродкі і не давалі прабівацца шляху да бесчалавечнасці. Гэта стала ўнутранным сэнсам творчасці Быкава. Неабходнай умовай для жыцця чалавека і грамадства ён лічыў гуманізм.
Наша Беларусь мела тры Быкавы:
Першы – класік савецкай літаратуры. Вялікі стыль, Духоўнасць, Праўда, Народ. Ён меў рэпутацыю рэжучага праўду салдата, які, калі й піў, дык “з ідэяй”.
Другая постаць Быкава – апостал.
Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсё мінае — Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб’ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды, —
Гэты час быў плённы для пісьменніка на публіцыстыку ды калектыўныя звароты.
З познім Быкавым сучасныя літаратары любілі мерацца ў актуальнасці, цешачыся, як дзеці, што і ў іх так атрымліваецца. Сапраўды, сярэдняму беларускаму літаратару мэтафарычнасці не пазычаць. Аповесці Быкава глядзеліся “акуратнымі еўрапейскімі раманамі” ў кантэксце заходняга літаратурнага працэсу, дзе слова “раман” даўно ўжо з літаратуразнаўчага зрабілася паліграфічным тэрмінам.
Васіль Быкаў здолеў асэнсаваць вялікую моц праўды як адзінай, галоўнай мэты пісьменніка. Той праўды, якая не паддаецца нават часу. Ёй з верай служыў Быкаў, і яна застанецца. Застанецца як не знікаючая каштоўнасць і ў беларускай, і ў рускай літаратуры, у якой ён таксама быў верны традыцыям, а многае і падказаў, падмеціў. Ён і яго кнігі застануцца і ў нашай памяці, і ў нашых сэрцах...
асіль Быкаў здолеў асэнсаваць вялікую моц праўды як адзінай, галоўнай мэты пісьменніка.